Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Верагодна, донна Эльвіра з яе патэтычнай прамовай моцна напужала сялянку Дзэрліну. І прычына была нават не ў тым, што гэтая дама ка­зала, а ў тым, як яна прамаўляла.

Пакуль Маша займалася сабой у лазенцы, Грынкевіч абзвоньваў усіх знаёмых з машынамі і цікавіўся, ці не едзе хто неўзабаве ў сталіцу. На жаль, ніхто не ехаў. Грынкевіч унутрана зарыпеў ад прыкрасці. Зрэшты, навязваць некаму такую спадарожніцу было б найлепшым спосабам сапсаваць адносіны раз і назаўсёды. Калі Маша выйшла з лазенкі, ён у думках замірыўся з перспектывай трываць яе тут яшчэ колькі дзён.

Яны моўчкі павячэралі і папілі гарбаты. Грынкевіч пасцяліў Машы ложак, а сам уладкаваўся на падлозе. Яна пакпіла з яго, але ён праігнараваў рэплікі кшталту: «У цябе цэлібат?». Ён вырашыў перачакаць на кухні, пакуль Маша засне. Узяў партытуру і паспрабаваў яе вучыць. У тэлефоне былі прапушчаныя званкі ад Ірыны, прычым набірала яна яго нядаўна, можа быць, сёння начуе ў маці, таму не баіцца званіць.

Размова пачыналася мірна, але тут Ірына пачула на заднім плане голас Машы, якая паклікала Грынкевіча.

— Ну, гэта ўжо занадта! — прамовіла маладая спявачка і паклала слухаўку.

Донна Эльвіра сыходзіць, ведучы за сабой Дзэрліну.

Сцэна XI

Дон Джавані адзін, потым дон Атавіа і донна Анна.

Рэчытатыў «Mi par ch'oggi il demonio si diverta...».

Цяпер Маша была ягоным злым дэманам. Сярод ночы яна пачала ціхенька стагнаць, бо ёй зноў забалела нага, а дзеянне болесуцішальнага скончылася. Давялося даць ёй лекаў, якія параілі ў траўмапункце. Госця пачала плакаць, пэўна, каб звярнуць на сябе ўвагу і выціснуць з Грынкевіча хоць кроплю пяшчоты. Ён са спакоем дзяжурнага лекара накрапаў ёй яшчэ і спецыяльна набытага сардэчніка ды стаў чакаць, пакуль яна засне. Сам ён спаць не мог, хоць і спрабаваў занурыцца ў сон. Некалькі разоў ён усхопліваўся, каб пакурыць, а заадно праверыць, ці няма СМС ад Ірыны. Ён пісаў ёй дзясяткі пасланняў, але яна маўчала. Грынкевічу стала страшна страціць яе праз такое вось глупства.

Ён пісаў і пісаў СМСкі, пакуль на рахунку не скончыліся грошы. Урэшце ён зразумеў, што ўсё адно не можа заснуць, а таму ўзяў ноўтбук і зноў пайшоў на кухню. Ён думаў спачатку сачыніць ліст бацьку, але ўбачыў у скрынцы паведамленне з сай­та сацыяльнай сеткі, дзе шукаў Анну Рупель. Яна напісала яму. Нарэшце! «Дарагі Аляксей! Маё дзявочае прозвішча і сапраўды Рупель, але я нарадзілася ў Маскве і жыву ў Піцеры ўсяго сёмы год. Тут я пасялілася пасля таго, як выйшла замуж. Я сапраўды цікаўлюся балетам, але ніколі ім не займалася. Да оперы стаўлюся досыць спакойна. Таму, напэўна, Вы памыліліся і прынялі мяне за іншую...»

Джавані ў вялікай роспачы, бо сёння ўсе яго планы павесяліцца і пазаляцацца да прыгажуняў чамусьці разбураюцца. Як быццам сапраўды з ім гуляецца д'ябал. Прынамсі, ён, Джавані, не можа са звыклым спрытам залагодзіць усе справы. Жанчыны адна за адной сыходзяць ад яго.

Анна Рупель абнавіла сваю старонку. Цяпер там з'явіліся фотаздымкі маладой жанчыны, якая нічым не нагадвала той, каго шукаў Грынкевіч. Адчуй сябе Фаўстам, якому засталося покрыва замест жанчыны. Яму раптам падумалася, што гэты ліст быў самай балючай стратай мінулага дня, на­ват траблы з Машай ды Ірынай неяк адсунуліся на дальні план. Ён пачаў перабіраць у памяці хоць якіх знаёмых, праз каго можна было адшукаць сляды Нюты. Нават ідэя выйсці на Антона Рупеля цяпер не падавалася шалёнай. Прынамсі, хоць нейкія нітачкі.

Пошук выдаў яму сайт кінакампаніі, дзе Рупель займаў нейкую адміністрацыйную пасаду. Мэйла там не было, быў толькі кантактны сотавы тэлефон. Грынкевіч занёс яго ў нататнік сваёй мабілкі і вырашыў тэлефанаваць ужо заўтра, як толькі падкіне на рахунак грошай. А пакуль ён узяў з палічкі томік з дзіўным подпісам на фарзацы і пачаў чытаць:

Б'е дзве гадзіны! Цёплае, насычанае электрычнасцю дыханне дакранулася да мяне — я чую слабенькі водар далікатнай італьянскай парфумы, па якой учора адразу адчуў прысутнасць суседкі; мной апаноўвае шчасны стан, які я, бадай што, мог бы выказаць толькі гукамі. Вецер ужо свішча па зале, вось у аркестры зазвінелі фартэпіянныя струны. Мне пачуўся голас Анны: «Non ті bell'idol тіо!». Быццам аднекуль вельмі здалёк, як на крылах, даляцеў ён да мяне ва ўсё больш чутных гуках аркестра. Раскрыйся, далёкае, невядомае цар­ства духаў, край дзівосаў — Джыністан, дзе ў невыказнай дабрадайнай скрусе, як у найвялікшай радасці, для захопленай душы з надмерам выконваецца ўсё абяцанае на зямлі! Дазволь мне ўступіць у кола тваіх чароўных прывідаў. Няхай сон, твой вястун, якога ты пасылаеш навеяць на смяротных жудасць альбо ашчаслівіць іх, — няхай, калі я засну і цела будзе скавана свінцовымі путамі, няхай панясе ён мой дух у эфірныя селішчы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x