Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дон Атавіа заяўляе, што нікуды адсюль не сыдзе, пакуль не высветліць, што насамрэч адбываецца. Донна Анна таксама кажа: гэтая дама наўрад ці вар'ятка. Джавані думае, як яму ўцячы.

Да абеду ў тэатр прыйшоў Гюнтар. У ягонай прысутнасці Анна адразу змянілася, узяла яго пад руку і ўжо амаль не адпускала, як быццам ёй пагражала нейкая небяспека. Грынкевіч паглядзеў на Гюнтара крытычным вокам: невысокі хлопец, даволі худы, хоць і бачна, што спрабуе трэніравацца, завостраныя рысы твару, слабыя валасы, сабраныя ў светла-рудую коску. Нешта недарэчнае, побач з Аннай, такой прыгожай і характэрнай, проста як папяровая сурвэтка на стале ў экстрадарагой рэстарацыі.

Але ж трымаўся Гюнтар са спакоем і лёгкай паблажлівасцю кронпрынца, якому ўлада дасталася па праве нараджэння і таму яе не даводзіцца пацвярджаць. Ён няблага размаўляў па-руску, а калі нечага не зусім разумеў, то перапытваў у Анны і тая яму перакладала. За абедам пачалі размаўляць пра тэатр. Гюнтару ў пэўным сэнсе пашэнціла, бо ён ніколі не думаў, ці прынясуць ягоныя экзэрсісы хуткія грошы. Яго бацька мае нейкі зусім не мізэрны працэнт акцый у буйным фармацэўтычным канцэрне, таму ўжо цяпер выдатна забяспечыў сына, дый нават будучым унукам дастанецца. Мець фінансавую падушку — вялікая справа, тады можна рабіць менавіта тое, што хочаш. А чаго ж хацеў Гюнтар?

Гюнтар хацеў сацыяльны тэатр. Вось літаральна сёння яму скінуў сваю п'есу малады і цікавы аўтар, там пра хворага на СНІД мастака і пра яго апошнія дні ў хоспісе. Рэжысёр яшчэ не чытаў п'есы, але калі там збольшага ладныя дыялогі, то ён возьме гэты опус у працу і пасля новага года прыступіць да рэпетыцый. Анна паедзе з ім і таксама будзе ставіць. Магчыма, толькі яна і будзе ажыццяўляць рэжысуру, а Гюнтар выступіць у якасці прадусара. Яму не праблема была сабраць нешта накшталт маленькай антрэпрызы са студэнтаў-актораў і зрабіць спектакль «са сваім бачаннем». Праўда, цяпер праца пачала прыносіць грошы, асабліва пасля таго, як да яе далучылася Анна.

— Анна — мой талісман, — сказаў нямецкі тэатральшчык, абдымаючы сваю дзяўчыну.

Гэтая бляклая моль выклікала ў Грынкевіча ўсё большае раздражненне. Яму нават уяўлялася, што калі Гюнтара злёгку штурхануць, з яго пасыпецца бронзавая труха. А моль з захапленнем трындзела пра мастацтва, пра свае эксперыменты з пластычным тэатрам, пра спектаклі без словаў. Грынкевіч вырашыў не спаборнічаць з ім у харызме і проста маўчаў, амаль нічога не каментуючы. Гюнтар разважаў пра мусульманскую экспансію ў еўрапейскіх краінах, а Грынкевіч лавіў Анніны позіркі. Як жа яму хацелася ўбачыць у гэтых спакойных вачах шалёныя бліскавічкі.

Пасярод дэсерту, калі ім прынеслі каву і выпеч­ку, здарылася чэпэ. У кавярню прычыкіляла Маша. Яна была ў плашчыку, кароткіх штанцах і хатніх тапках. Відаць, яна ўзяла ў N толькі абутак на абцасах, які быў непрыстасаваны для перасоўванняў з траўмаванай нагой. У руцэ яна трымала дарожную торбу.

Першай, хто заўважыў Машу, была Анна, бо яна сядзела тварам да ўвахода. Тое, што нешта здарылася, Грынкевіч зразумеў па ейным позірку. Маша не так змянілася за гэтыя восем гадоў, каб Анна яе не пазнала.

— Д-д-добры дзень. — няўпэўнена пралапатала Маша, падыходзячы да іхнага століка.

Яна, наадварот, з цяжкасцю пазнала Анну, а калі зразумела, што перад ёй даўняя канкурэнтка, дык зусім зніякавела. Надта ўжо мізэрнай цяпер выглядала Маша ў параўнанні з Аннай. Хатнія тапкі, кульгавы поступ, нага, перацягнутая бінтам, адсутнасць макіяжу і чарната пад вачыма — відаць, вынік бяссоннай ночы.

— Мне ў тэатры сказалі, што ты сюды пайшоў. — працягнула яна, звяртаючыся да Грынкевіча.

Дастала з кішэні плашча звязку ключоў і паклала яе на стол. Грынкевіч машынальна папрасіў у Анны і Гюнтара прабачэння і пайшоў следам за Машай, якая рушыла ў бок дзвярэй.

Джавані робіць апошнюю спробу ўтаймаваць Эльвіру, апелюе да ейнага пачуцця прыстойнасці. Але чым болей ён прыкладае намаганняў, тым болей Эльвіра распальваецца і скандаліць.

— Чаго ты ад мяне яшчэ хочаш?! — істэрычна ўскрыкнула дзяўчына, калі ён ужо на вуліцы ўчапіўся ў яе руку. — Усё, я з'язджаю, можаш радавацца! У мяне цягнік праз паўгадзіны.

— Абавязкова было сюды прыходзіць?

— Адкуль я ведала, што ты тут сваю блядзь акучваеш?! Я прыйшла ў тэатр аддаць табе ключы, а мне сказалі, што ты пайшоў абедаць і, пэўна, у гэту кавярню. Вось я і тут! Пусці мяне!

Грынкевіч адпусціў яе і думаў ужо вяртацца, але Маша раптам прамовіла:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x