Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Памятаеш Анну Рупель? — замест адказу на нямое пытанне прамовіў Грынкевіч, які вырашыў, што мала чым рызыкуе ў такой сытуацыі. — Маю даўнюю сяброўку з Піцера. Дык вось яна ў мяне рэжысёр-пастаноўшчык «Дона Джавані», уяві сабе.

— Што?! — хацела выгукнуць, але толькі выдыхнула Маша і прысела на зэдлік.

Грынкевіч прамаўчаў і зноў паспрабаваў занурыцца ў ноты.

— Дык гэта яе ты клікаў у сне?!

Ён зноў моўчкі дакарыў сябе за тое, што сказаў лішняга. Цяпер яго чакае высвятленне адносінаў, якіх няма.

— Яна яшчэ не памёрла ад СНІДу ці пранцаў? Зразумела, я яе памятаю. — забухцела Маша. — Сяброўка, ага. Гэта тая шлюндра з тыфознай стрыжкай і з праколатай губой. Якая мяне запэўнівала, што вы проста сябры. Анна Рупель. Псеўдаінтэлектуалка, нікому не адмаўляла, толькі табе адмовіла. Памятаю я гэтую легенду, ага. «Не руш! Не руш чалавека!» — ты гэта мне тады крычэў. «Ты не разумееш, яна зламаная, таму яна такая. Яна як адламаная галінка, ёй трэба новыя карані пусціць, каб працягваць жыць.» Грынкевіч, я гэ­тыя словы ніколі не забуду. Гэтага нельга забыць! І што цяпер?

— А цяпер, Маша, ты заткнешся і дасі мне папрацаваць.

Яна яшчэ нешта хацела сказаць, але толькі паварушыла вуснамі, як рыба ў вадзе. Праз хвілю гэтыя вусны скрывіліся, Маша зараўла і зачыкільгала ў пакой. Грынкевіч зразумеў, што з партытурай ён сёння ўжо не папрацуе. Тады ён пайшоў у пакой, узяў у заплечнік сякія-такія рэчы, якіх хопіць, каб пару дзён пражыць не дома, і пайшоў апранацца. Пабачыўшы ягоныя манеўры, Маша перастала раўці.

— Ідзі, ідзі да сваёй шлюндры, — зашыпела яна. — Рэжысёр яна, бачыш, татуля, відаць, пад сраку пхаў. І што, яна дагэтуль ходзіць амаль лысая ды ў кедах? У цябе на такую стаіць?

Гэтыя словы Грынкевіч пачуў ужо з вітальні, калі зашнуроўваў чаравікі.

Скандал тым часам разгараецца, і дон Джавані нічога з гэтым не можа зрабіць. Эльвіра ўжо наўмысна шуміць, распавядае пра свае пакуты, пра растаптанае каханне. Донна Анна і дон Атавіа паступова схіляюцца на яе бок.

— Дарагая, будзеш адкручваць газавыя краны, не забудзь таксама пра духоўку, — адказаў ён. — Адтуль болей газу ідзе. І вокны не расчыняй ні ў якім разе. Запалкі ды запальнічкі я забраў, мне тут выбух непатрэбны. Калі што, дык лёзы на люстэрцы ў лазенцы. Ванну напаўняй амаль гарачай вадой, надрэзы на руках робяцца ўздоўж, а не ўпоперак. І як мага даўжэйшыя, сантыметраў па дзесяць! Можаш уключыць «Развітальную» сімфонію Гайдна, я дазваляю. Пашукай там у мяне на стэлажы. Скокаць з гаўбца не раю, тут невысока, адно скалечышся. Можаш таксама засіліцца, але я не хацеў бы знайсці цябе зранку абсіканай і абасранай, з вываленым языком і сінім тварам. Гэта не так эстэтычна, як белая ванна, запоўненая чырвонай ад крыві вадой!

— Жывёліна юрлівая! Сатыр!!! — закрычала Маша так, што суседзі за сценкай выключылі музыку.

А Грынкевіч ужо зачыніў за сабой дзверы і набіраў, ідучы па сходах, валтарніста Сашу. Той ласкава пагадзіўся даць яму палітычны прытулак у сябе на кухні, прынамсі на гэтую ноч. Аднойчы такі прыём у выпадку з Машай спрацаваў, і яна сама прыбралася. Цяпер Грынкевіч таксама спадзяваўся на поспех.

На чужой кухні пад гудзенне старой лядоўні ён, як ні дзіўна, цудоўна выспаўся і на наступны дзень свежым і бадзёрым прыйшоў на працу ў тэатр. Рэпетыцыя была суцэльнай асалодай, бо ў кутку сядзела Анна, трымаючы на каленях клавір. Сёння яна была ў клятчастай спадніцы крыху вышэй калена, у лёгкай шэрай кофтачцы і ў туфлях на высокіх абцасах. Валасы яна сабрала ў вузел на патыліцы. Грынкевіч выхопліваў позіркам то та­нец бліскучых завушніц, то прыўкрасна-балетны выгін шыі, то кранальную лагчынку паміж грудзямі, якую можна было ўбачыць праз выраз кофтачкі, то рух даволі вялікай рукі з доўгімі пальцамі, то каленку з ахайнымі ямінкамі. Калі ў перапынках яна падыходзіла да яго, Грынкевіч пачынаў натхнёна прамаўляць пра «Дона Джавані» ўсё, што назапасіў і што можна было выразіць толькі праз тарабарскую мову. У яго за спінай ужо даволі гучна шушукаліся, маўляў, распускае хвост перад новай кабетай. Ды што яны разумеюць! Гэта не тое, пра што яны думаюць, хацелася выгукнуць яму. Але сама Анна, відаць, усё гэта адчувала і ўспрымала сітуацыю з гумарам. Яна сёння трымалася ў прыязна-дзелавой манеры і ўжо не апускала вочы, размаўляючы з ім.

Сёння быў спектакль галоўнага, і таму Анна заставалася ў тэатры да самага вечара: ёй было цікава. Грынкевіч мусіў застацца таксама. Зрэшты, яму так ці іначай не было куды ісці, а правяраць, што там робіць Маша ў ягонай хаце, ён не спяшаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x