Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ісмена таксама баялася хаваць Палініка, падумалася Грынкевічу, але ён гэтага не сказаў. Ірына яшчэ нешта казала пра гісторыю сваёй сям'і, а потым неспадзявана, як дзіця, заснула, змораная блізкім ранкам.

Грынкевіч ціха ўзняўся, заскочыў у нагавіцы і майку і пайшоў на кухню курыць. На стале шаргацеў кулерам пакінуты ўключаным яшчэ з учорашняга ранку ноўтбук — там пампавалася сёетое з музыкі і нот. Адчыніўшы фортку і запаліўшы цыгарэту, Грынкевіч амаль па інерцыі палез правяраць пошту. У скрынцы былі паведамленні: у сацыяльных сетках яму напісаў Воўчык, а таксама яго знайшла аднакурсніца па музвучэльні і цяпер прапануе сябраваць. Грынкевіч перайшоў па спасылцы, адказаў узаемнасцю аднакурсніцы і напісаў Воўчыку: «Няма праблемаў, я сам часам зрываюся». Такім чынам яны нібыта замірыліся пасля той няўдалай п'янкі ў Маскве.

Адказу ад Анны Рупель-Зайцавай усё яшчэ не было, і ён згарнуў сайт. Хацеў ужо зачыніць паштовую скрынку, дакурыць цыгарэту і пайсці назад да Ірыны, але тут заўважыў непрачытаны ліст ад бацькі. Тата любіў пісаць вялікія лісты, выкладаючы ў іх светапоглядныя штукі.

«.парадокс, сынок, у тым, што калі мы не ў сябе дома, то вельмі імкнемся ўпісацца ў чужы інтэр'ер, каб нас прынялі за сваіх. А нас усё адно ніколі не прымуць за сваіх, мы ўсё адно будзем чужымі. Дзеці нашы маюць шанец стаць там сваімі, а мы — не. Ты кажаш, што гэта неактуальна, што цяпер іншы час. Добра, я з табой амаль згодны. Але ж назаві мне хоць аднаго сучаснага іспанца ў першым пакаленні, які стаў сярод іспанцаў цалкам сваім? Ці сучаснага немца? Дый нават амерыканца! У іх заўсёды будуць пытацца пра карані, у наваспечаных суайчыннікаў. Ім цікавыя карані. Гэта тое адзінае, за што нас могуць паважаць там.»

Грынкевіч усё ж зачыніў скрынку, бо пасля ночы мілавання з прыгожай дзяўчынай яму цяжка было сцяміць, што б такое ўзважана-нейтральнае напісаць у адказ на татавы занудствы. Але пакуль дагарала цыгарэта, ён чамусьці прыгадаў адно сямейнае паданне, у сапраўднасць якога дагэтуль не мог паверыць. І няхай яно не было звязана з бацькавымі ідэямі, усё ж тая гісторыя ўсплыла ў памяці.

Дон Джавані зноў нецярпліва заклікае Дзэрліну ісці за ім у ягоны дамок. Дзяўчына пярэчыць: ёй шкада Мазэта.

Прадзед Аляксея па жаночай лініі ў 1918 годзе стаў паводле дакументаў не Стрыжэўскім, а Стшыжэўскім. Гэта было вельмі своечасова, асабліва для тых, хто не ведаў як належыць польскай мовы, але ж меў жаданне набыць кавалак зямлі і жыць хоць крыху лепей, чым жылі ягоныя продкі. Праз два гады селянін з-пад Навагрудка Ян Стшыжэўскі набыў зямлю і млын. Было яму ўжо нямала гадоў, ажаніўся ён позна, і ўсе ягоныя сыны нарадзіліся, калі бацьку было за сорак. А ў маладосці Ян Стшыжэўскі ездзіў вельмі далёка, аж за акіян. Там ён і зарабіў грошы на кавалак зямлі. Мог застацца, але чаго яго так цягнула назад?.. Савецкая ўлада ледзь не паламала ўсе ягоныя планы, але ж, на шчасце, ён нарадзіўся пад Навагрудкам, а не пад Быхавам ці Нароўляй.

Ян Стшыжэўскі меў гаспадарку, якую ён думаў перадаць свайму старэйшаму сыну Мікалаю. Гаспадарка давала грошы, і на гэтыя грошы ён выправіў вучыцца ў гімназію свайго сярэдняга сына Фларыяна, Аляксеева дзеда. Той, хто запісаўся палякам і хадзіў у касцёл, мог вучыцца ва ўніверсітэце, і Фларыян Стшыжэўскі вывучыўся на медыка. Але ў сям'і быў яшчэ адзін сын, Казімір, якому не абяцалі гаспадаркі ў спадчыну і ў адукацыю якога вырашылі не інвеставаць. Як шмат якія познія дзеці, ён быў не дужа здаровым, каб працаваць на млыне, і не дужа здатным да навукі, каб вытрымаць іспыт у гімназію.

Мікалай у 1939 годзе быў заможным млынаром, Фларыян — маладым лекарам у Навагрудку, а Казімір. Казімір быў камуністам, няхай і не самым адданым. Прынамсі, ён быў не з тых антыгонаў, што самастойна хавалі сваіх палінікаў. Яму цікавей было падбухторваць да гэтай справы іншых, таму ў польскіх турмах за свае погляды ён не сядзеў.

Ян Стшыжэўскі памёр 31 жніўня 1939 года, і гэта была для яго вялікая Божая ласка.

У канцы 1939 года для старэйшага і малодшага братоў у гэтай сям'і жыццё павярнулася, як шах­матная дошка перад зменай партыі. Мікалая раскулачылі і адправілі кудысьці далёка, куды не далятаюць нават птушкі, — што ўжо казаць пра лісты ад сваякоў. Казіміра зрабілі вялікім камсамольскім начальнікам, які стаў рупліва працаваць на глебе пахавання шматлікіх палінікаў. Толькі для сярэдняга брата Фларыяна жыццё мала памянялася, бо лекар патрэбны і чырвоным, і белачырвоным. Дый карычневым таксама патрэбны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x