Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ірына адсунулася і села на зэдлік. Яна ўзяла кавалачак штрудэля і пачала есці, быццам вызваляючы сябе ад неабходнасці спавядацца.

— І чым жа ж ты яму абавязаная? Тым, што цяпер не можаш кроку ступіць? — не супакойваўся Грынкевіч. — Тым, што ён ужо амаль два гады жыве і з жонкай, і з табой? І хутчэй за ўсё, так будзе вечна.

— У кожнага медаля ёсць аверс і рэверс. Ты бачыш і аверс, і рэверс. Ты ўвогуле, Лёша, шмат бачыш, і табе ад гэтага, пэўна, цяжка жыць сярод людзей, — казала яна, адпіваючы з кубка гарачую, толькі што разлітую гарбату. — А ёсць яшчэ гісторыя стварэння медаля. І тым, хто яе ведае, зразумела, чаму ў медаля такі аверс і такі рэверс.

Дзэрліна баіцца, што Джавані яе падмане: шляхта рэдка абыходзіцца сумленна з простымі людзьмі. Аднак свавольнік пярэчыць: лухта, гэта ўсё прыдумалі дурныя плебеі.

Грынкевіч зрабіў паўзу, таксама сядаючы за стол і наліваючы сабе гарбату. Гэткіх абагульненняў і метафар ад Ірыны ён ніколі не чуў. Дагэтуль ён уяўляў яе проста вельмі стараннай студэнткай, якая жыве пакуль чужымі словамі і думкамі. У ёй была музыка, якую, зрэшты, яна на словах не любіла аналізаваць, але дакладна разумела.

— Што за гісторыя?

— Простая чалавечая гісторыя. Я, дзяўчына з голасам і з такім сабе абліччам і фігурай, паступаю ў кансерваторыю. На той момант тата мой памёр, а мама працавала на дзвюх працах, каб аплаціць маё навучанне. Мяне ж наўмысна падрэзалі, каб не браць на бюджэт. Там цяпер дачка нашага галоўнага вучыцца, угу. Мне потым так і сказалі: на цябе мы бюджэтнае месца не трымалі. Мама працуе, я таксама як магу, так і дастаю грошы. Апрануцца няма за што, харчы самыя сціплыя. Мне і раз, і два, і тры прапаноўваюць паехаць на конкурсы за мяжу — а мне няма за што. У пазыкі мы з мамай не лезем, бо ведаем: няма чым аддаваць. Сваякоў у нас ніякіх, так ужо атрымалася. І вось аднойчы я падпрацоўваю на рэкламнай акцыі ў аўтасалоне. Туды бралі мадэлек, ну і мяне ўзялі. Мне мужыкі ўвесь час нешта прапаноўвалі. Сам разумееш што, але я ж чэсная. Там ён мяне і сустрэў, у аўтасалоне. Потым стаў прыгожа заляцацца, на сэксе не настойваў, увогуле вельмі добра са мной абыходзіўся. Я ад яго нічога кепскага не бачыла. У ложку нічога з ім не адчувала, ні прыемнага, ні брыдкага. А калі б цябе не сустрэла, дык і верыла б у тое, што так яно і трэба, абы чалавек быў добры.

Толькі цяпер Грынкевіч зразумеў, што падарваў рэйкі, па якіх яна на вялікай хуткасці гнала сваё жыццё ў нейкую ілюзорна светлую і бесклапотную будучыню, бо ніякіх запасных шляхоў лёс ёй не даў. І ўпершыню ён прымусіў сябе падумаць, што рабіць далей. Ён адчуў нешта падобнае да адказнасці.

— І стала я каханкай афіцыйнай і каханкай неафіцыйнай. — рэзюмавала Ірына, нявесела ўздыхаючы.

— Ты мне не каханка, — сказаў Грынкевіч, узняўся са свайго месца, але чамусьці зноў пацягнуўся за цыгарэтамі: ён невядома чаму пачынаў нервавацца.

— Лёша, а ты мяне хіба ні з кім не чаргуеш? — запыталася Ірына з іранічнай наіўнасцю. — Прабач, я не маленькая дзяўчынка, каб думаць, што гэта не так.

Гэтая размова даўно выспявала, але ці не дзеля гэтага ён хацеў, каб Ірына засталася на ўсю ноч?

— Бачыш, Іра. Бывае так, што сустракаеш чалавека, жанчыну — яна табе падабаецца, ты яе хочаш. Калі ты яе ну вельмі хочаш, дык пачынаеш мірыцца з тым, што яна не глядзіць з табой у адным кірунку. Або табе пачынае падавацца, што яна глядзіць з табой у адным кірунку, бо ты яе вельмі хочаш. Потым усе гэтыя пярэчанні робяцца відавочнымі і немілагучнымі. Але з табой ніякіх пярэчанняў няма. І я не маю адчування, што чарговым разам угаворваю сябе паверыць у цуд. І ні з кім я цябе не чаргую. Чаргаванні пачынаюцца, калі хочаш ад некага ўцячы, а не ведаеш куды. А я ад цябе ўцякаць не хачу.

Усё было не тое, але ў такі момант Грынкевіч страціў красамоўства. Красамоўным ён быў менавіта з тымі, з кім, як ён казаў, былі немілагучныя пярэчанні. Ён хутка дакурыў цыгарэту, падышоў да Ірыны.

— Ты мяне разумееш?

Яна апусціла твар і ціха, акцэнтуючы кожнае слова, прамовіла:

— Ты за некалькі месяцаў выпаліў усю маю душу, як поле з пустазеллем. Потым узараў. І я не ведаю, што ў маёй душы пасля гэтага ўзыдзе. Табой складана не захапіцца, а захапіўшыся — складана не закахацца.

Яна ўзнялася і пайшла з кухні. Грынкевіч стаў машынальна прыбіраць са стала, каб сабрацца з думкамі і эмоцыямі: спатканне рабілася не такім, якім яны, кожны па-рознаму, яго ўяўлялі. Калі ён увайшоў у пакой, то ўбачыў яе на ложку. Дзяўчына ляжала, прыкрыўшыся коўдрай. Яна паспела скінуць вопратку і расплесці свой «каласок», нібыта хацела, каб спатканне ішло так, як раней — неўтаймаванае любішча, у часе якога яны амаль нічога адно аднаму не казалі. Яна як быццам спрабавала аднавіць узарваныя рэйкі, паставіць на іх сваё жыццё і пагнаць яго туды, дзе так шмат грошай і камфорту, так лёгка робіцца кар'ера і дзе сэкс — не больш чым удзячнасць з боку жанчы­ны. Або спосаб рэлаксацыі, усё залежыць ад парт­нёра. Вось тут каханак, там спонсар — усё проста, і не трэба ўскладняць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x