Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мой першы раз. Сапраўдны першы раз быў у дождж, — нарэшце прызнаўся Грынкевіч. — Мы страшэнна вымаклі і вымерзлі. І сагрэліся толькі тады, калі зрабілі гэта. Па-сапраўднаму, як мы гэта тады называлі.

— А што значыць «не па-сапраўднаму»?

— Мы былі недасведчанымі і вынаходзілі свае ровары. Не ведалі, што аральныя забавы залічваюцца ў сапраўдны сэкс. Дакладней, я спачатку зведаў іх як з'яву, а назвы вывучыў ужо значна пазней.

А яшчэ пазней я даведаўся, што рабіць гэта дзяўчыне — ніжэй за годнасць сапраўднага мужыка.

— І колькі табе было, калі ішоў той дождж?

— Васямнаццаць.

— А ёй?

— Прыкладна столькі ж.

— У яе таксама быў першы раз?

— Не. Прынамсі, яна мне так сказала, хоць я ў гэта не надта веру. Яна ўвесь час любіла дражніць, эпаціраваць. На злосць мне, напэўна, сказала. Але на той момант я паверыў, і мне было прыкра.

Дзэрліна вагаецца: смачная кашка, ды зрабіць цяжка. Ёйнае сэрца трымціць. Дзяўчына хоча быць шчаслівай, але раптам гэты шляхотны кавалер яе падмане?

Ён змоўк, бо зразумеў, што нагаварыў лішняга: Ірына занадта падазроная і пачне нешта там супастаўляць, вылічваць. А каму гэта трэба?

— Лёша. — перарвала маўчанне Ірына.

— Ну?

— А як так атрымалася, што ты нарадзіўся ў Полацку, а родны горад у цябе Піцер?

— Вельмі звычайна. Тата ў мяне вучыўся ў Піцеры і застаўся там працаваць на заводзе і жыць у інтэрнаце. Мама ў мяне была з Полацка, але вучылася ў мінскай кансерваторыі. Калі мяне запраектавалі, мама перайшла на апошні курс. Не хацела дзеля мяне браць акадэмічны, каб цэлы год прапусціць. Я ж нарадзіўся зімой, перад апошнім семестрам. Ёй далі нейкае вольнае наведванне, таму яна сядзела ў бабулі і дзядулі ў Полацку, мяне чакала. Ну, і часам у Мінск паказвалася, каб сёе-тое здаць. Я не прыносіў ёй ніякіх клопатаў, таму яна магла сабе такое дазволіць. Потым яна атрымала дыплом і ўжо са мной пяцімесячным прыехала да таты ў Піцер. Ім далі асобны пакой, і сталі мы там жыць-пажываць.

— А потым?

— А потым нарадзіўся мой брат і нам у інтэрнаце стала зусім цесна. А чарга на кватэру ў таты на заводзе не рухалася і ў мамы ў музычнай школе таксама. І тут мой тата для нейкага ці то станка, ці то яшчэ чаго зрабіў адмысловы паляпшайзер, і яго з гэтым паляпшайзерам разам з групай іншых інжынераў накіравалі на ўсесаюзную выставу ў Маскву. Там быў дырэктар мінскага завода, зацікавіўся, разгаварыўся. Запрасіў на працу, паабяцаў кватэру цягам года. Вось таму тата, мама і брат з'ехалі ў Мінск, а мяне пакінулі ў інтэрнаце пры дзесяцігодцы, бо я тады ўжо хадзіў у другі клас і падаваў надзеі. А Піцер нібыта лепшы за Мінск, дый невядома, ці знайшоў бы я паразуменне з іншым педагогам. Такія справы.

— Я думала, у цябе тата вайсковец ці нешта такое яшчэ. Ты яго апісваў такім правільным.

— Ён увогуле не служыў у войску. У яго ўсё жыццё было кепска з сэрцам. Я ж за ім потым гэтую хваробу і падабраў — спадчыннасць. А наконт правільнасці, дык ён хутчэй ідэйны.

— Камуніст?

— Прынцыпова беспартыйны. З дэпутацкім мінулым і з досведам барацьбы за справядлівасць. Ён у нас камуністаў не шануе, дасталося яму ад камуністаў.

— Гэта як? — нечакана ажывілася Ірына.

— Дзед у мяне быў камуністам. Але я яго не ведаю, бо дзеда расстралялі ў сорак шостым годзе. Спачатку ён адседзеў у польскай турме, потым праваяваў чатыры гады з фашыстамі за савецкую ўладу. А савецкая ўлада яго — да сценкі. А сям'ю разам з татам ды астатнімі — у Сібір. Як і ўсіх тады, зрэшты. Дзядзьку майго яшчэ і ў сувораўскую вучэльню не ўзялі праз гэта. Толькі гадоў праз пятнаццаць рэабілітавалі дзеда.

— А ў мяне бабуля таксама з Беларусі. І прозвішча ў яе Дамасевіч, — раптам заявіла Ірына.

Грынкевіч, быццам злёгку агаломшаны, паглядзеў на яе. Не тое, каб яго вельмі ўразіла такая навіна, але ж нешта дадатковае нібыта прывязвал а яго да Ірыны. Хоць ён і не асабліва верыў у нейкія там этнічныя поклічы.

— Чакай, ты ж казала, што твая мама з Сібіры, сюды прыехала паводле размеркавання.

— А бабуля, як і твая, у Сібір трапіла ў сорак сёмым годзе з Нясвіжа. Здаецца, гэта такі горад. Мне мама толькі нядаўна пра гэта расказала. Калі я малой была, мне пра гэта не расказвалі. Бабуля мела старэйшага брата, ён у вайну запісаўся ў адну арганізацыю. Не памятаю, як яна звалася. Бабцю адправілі на пасяленне разам з яе маці ды іншымі сёстрамі. А брата — у лагер. Дарэчы, яго дагэтуль не рэабілітавалі. Бабуля яшчэ жывая, але баіцца гэтым займацца. Проста баіцца. Іх тады ве-ельмі напужалі беларускім гітлерюгендам. Дый потым нібыта было сорамна за сваяка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x