Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты казаў, што заканчваў вучэльню як харавік.

— Пачакай, зараз і пра гэта скажу. На другім курсе, у шаснаццаць гадоў, мне стала бракаваць грошай, бо я ўжо курыў і прастаўляў аднакурснікам выпіўку. І хтосьці са старэйшых хлопцаў сказаў: а давай з намі рабочым сцэны ў Марыінскі тэатр. Я пайшоў туды — і захварэў на тэатр, на аркестр, на оперу. Год вагаўся, — не ведаў, што рабіць. Вельмі спантанна забраў з вучэльні дакументы і пайшоў у іншую вучэльню, зноў на першы курс, на акадэмічны хор. Дырыгент — ён на публіцы, але пры гэтым не саліст, думае не пра сябе, а пра іншых. Ход канём. Так я і перастаў баяцца сцэны.

«Хто? Ён?»з іроніяй перапытвае дон Джавані, калі дзяўчына заяўляе яму, што Мазэта ёй муж. І запэўнівае Дзэрліну, што як сумленны чалавек не дапусціць, каб такая прыгажосць дасталася такому туебню.

— Вось яно як. — прамовіла Ірына, але ўжо не са спагадай, а з захапленнем. — Але ж бачыш, як шмат ты ведаў і як добра падрыхтаваўся.

— Угу. У кансерваторыі маю рознабаковасць вельмі цанілі. Ужо на другім курсе я працаваў асістэнтам. А на чацвёртым курсе ў Піцер прыехаў наш галоўны і завітаў у госці да майго шэфа. Убачыў мяне на рэпетыцыі. Яго, разумееш, падкупіла, што ў мяне ўсё па справе, нічога лішняга. Я тады стараўся не выстаўляцца, ведаў субардынацыю. Вось маэстра і падумаў, што я пры ім буду як наш Каршакоў. Знайшоў мяне ў консе, пачаў угаворваць: паехалі, маўляў, у N, будзеш там чарговым дырыгентам, а не асістэнтам. Прыязджай проста цяпер, з кансерваторыяй вырашым пытанне, зробім табе вольнае наведванне. Я і паехаў. Але для добрых адносінаў з маэстра мне не хапіла памяркоўнасці .

— Што гэта такое? — запыталася Ірына, пачуўшы незнаёмае слова.

— А. — Грынкевіч нават здзівіўся, чаму такое слова выскачыла з яго падсвядомасці. — Нават не ведаю, як растлумачыць. Мой брат любіць гэта слова.

— Слухай, а ты ўсё ж хто па нацыянальнасці? Паляк? — Ірына нечакана змяніла тэму. — Про­ста ў цябе не першы раз нейкія нярускія словы праскокваюць.

— Дзяды і бабулі ў мяне з Заходняй Беларусі. А ў пашпарце ў мяне ўвогуле напісана, што я нарадзіўся ў Полацку, хоць родны мне — Піцер.

Грынкевіч прамаўляў гэта, працягваючы гаспадарыць і расстаўляючы на стале кубкі. Ён міжволі злавіў сябе на тым, што сёння ўспаміны закранаюць яго меней, чым звычайна, і ён кажа пра тыя часы амаль без эмоцый. Дагэтуль, нават праз столькі гадоў, нешта непрыемнае пачынала варушыцца ў ім, калі яго распытвалі пра «піяністычнае мінулае». Сёння ён упершыню быў збольшага спакойным.

Ірына тым часам узяла з палічкі іншую кніжку.

— Гофман?.. — прамовіла яна са здзіўленнем, пад якім хавалася расчараванне, і прачытала ўголас надпіс на фарзацы: — «Амадэю-старэйшаму ў дзень народзінаў. Н. 27.01.1991».

Гэта быў патаемны пакойчык ягонай душы, і Ірына зазірнула туды без запрашэння, проста таму, што ён не ўпільнаваў. Але праганяць яе было ўжо позна.

— Хто такі Н.? — пацікавілася дзяўчына.

— Хто такая Н. — задуменна прамовіў Грынкевіч і ўзяў кніжку з Ірыніных рук. — Адна дзяўчынка. Мне тады споўнілася васямнаццаць, а яна адсвяткавала пятнаццацігоддзе на тры дні раней. Але мы сустрэліся дваццаць шостага, каб памяняцца падарункамі, ну, каб абоім не было крыўдна. Я падараваў ёй скрадзены ў нотнай бібліятэцы клавір «Дона Джавані», а яна мне — вось гэтую кніжку, скрадзеную з бацькоўскай хаты. Гэта было маё першае і апошняе ў жыцці злачынства. Тады кнігі і ноты складана было набыць. Можа, таму мы іх ахвотней чыталі.

Дзэрліна настойвае: яна дала абяцанне Мазэта, ён муж.

— Н. — гэта першае каханне?

— Н. — гэта проста Н. ВыНятак. НевытлумачальНае, — адказаў Грынкевіч, невядома навошта крыху падаўжаючы кожную «н».

— Толькі вынятак і можа чытаць Гофмана, — прамовіла Ірына такім тонам, быццам раўнавала яго, і Грынкевіч згадаў, як нядаўна назваў яе ў сне Аннай.

— Гэта сёння Гофмана чытаюць толькі выняткі. А ў нашыя, больш рамантычныя часы было крыху іначай.

Ён паставіў Гофмана на палічку, каб нарэшце скончыць гэтыя рэтраспекцыі. Значна болей яму цяпер хацелася прытуліцца да Ірыны. Яна быццам адгадала гэтае жаданне і паклала ему рукі на плечы.

— Мне з табой вельмі светла, нават уначы, — ціха сказаў ён, цалуючы валасы дзяўчыны. Затым дадаў: — Які я шчаслівы, што нарэшце скраў цябе ў гэтага ёлупня Собалева!

— Не трэба так яго называць, прынамсі ў маёй прысутнасці. Я яму шмат чым абавязаная.

— Каму?! Яму?

Джавані кажа: гэтыя абяцанні нічога не значаць. Не для таго Дзэрліна нарадзілася, каб быць простай сялянкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x