Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мазэта звяртаецца да дона Джавані з перабольшанай ветлівасцю, раскланьваецца перад ім. Кажа, што дон Джаванінесумненна высакародны чалавек і для яго, Мазэта, было вялікім шчасцем займець такое знаёмства.

На рэпетыцыях, якія яму часам давяралі правесці, стажор выглядаў як інвалід-вазочнік на сходах без пандуса. Аркестранты казалі пра яго — маўляў, Вася рабой кабыле сон расказвае, і яны нічога не разумеюць у ягоных развагах. Ён мог пагнацца за адной скочкай у партыі кларнетаў ці валторнаў і патраціць паўрэпетыцыі на яе вынішчэнне; прамежкавы вынік яго не цікавіў, Вася прагнуў толькі дасканаласці. Астатнія арке­странты ў гэты час гаманілі пра ловы рыбы, гуляліся ў марскі бой ці ў тэтрыс, пісалі СМС гёрлі бойфрэндам або даставалі з торбы вязанне. Яны не разумелі дырыгенцкай радасці, калі ён нарэшце выкладваў перад імі даведзеную да ладу фразу,

— так сумленны кот прыносіць свайму гаспадару злоўленую мыш і кладзе прыдушаную здабычу на новы дарагі кілім. Пад канец рэпетыцыі, за якую ён так і не паспяваў зрабіць самага важнага, у Васі пачыналася істэрыка, як быццам яму было гадоў сем і яго папрасілі пасачыць за двухгадовым дзіцём, якое чамусьці зараўло. І Вася амаль што роў таксама, бо не ведаў, што тут рабіць, пакуль не прыходзіў нехта з дарослых і не наводзіў парадак. Зрэшты, дзіцячыя ранішнікі ён збольшага вытрымліваў — пасля таго, як ягоны дзядзька даваў аркестру выспятка «за кепскую дысцыпліну».

.Жызель нарэшце зразумела, што Альберт дурыў ёй галаву, а Ганс меў рацыю. Грынкевіч намацаў у заплечніку куртку: значыцца, ён выскачыць праз глядацкую частку, спрабуючы не звяртаць на сябе ўвагі іншых супрацоўнікаў. У тэатр ён прыйшоў праз службовы ўваход, з усімі павітаўся, да ўсіх пазаляцаўся, а значыць, ён быў на спектаклі шэфа! А заўтра ўдзень ён з усімі абмяркуе тыя месцы, у якіх Маэстра здзейсніў подзвіг і не разваліў аркестр. Матэрыялу першага акта на гэта хопіць.

Мазэта ціха звяртаецца да Дзэрліны і пагражае ёй, кпіць з нявесты праз тое, што яна хоча стаць бліжэй да шляхты. Ну што ж, з такім знаёмствам, як дон Джавані, можна і самой у шляхцянкі трапіць. Пры гэтым Мазэта размаўляе з Дзэрлінай яўна груба.

— Я ўчора на аркестравую «Травіяты» зайшоў, паслухаў новы ўвод, — прамовіў яму на вуха Вася ў той момант, калі публіка пачала пляскаць у ладкі. — З Іркі Віялета будзе — экстра! Яна — сапраўдная дарагая блядзь. Вось з яе гэта і прэ, сапраўднае. Зрэшты, у яе столькі матэрыялу для саманазіранняў.

— Пры чым тут матэрыял для саманазіранняў! — забыўшыся на канспірацыю, а таму занадта раздражнёна абарваў яго Грынкевіч. — Ірка працавітая, як мурашка. Яна за два тыдні з канцэртмайстрам вывучыла ўсю Віялету і прынесла на аркестравую. Ну добра, была ў яе вывучаная з педагогам «Е strano.», але ўсё адно. Бярыце і ўводзьце ў спектакль. І гэта студэнтка. А ў нас некаторыя мэтры па два сезоны новую партыю вывучыць не могуць.

— Ай. — кісла працадзіў Вася. — Мы з ёй у адзін год паступалі. І я ведаю, каго ў тэатр маглі б узяць. Не Ірку, у якой не столькі голасу, колькі фігуры. А цяпер трэба даводзіць, што ты не бык.

— А табе справа, за што яе ўзялі? Галоўнае, што яна хутка вучыць партыі, музычная вельмі і на рукі глядзіць, — адказаў Грынкевіч ужо спакайней, тонам незаангажаванага і аб'ектыўнага эксперта.

— Яна донны Анны не пацягне. Гэта драматычная партыя.

Грынкевіч узняўся са свайго месца, каб як найхутчэй выбрацца з залы. Ён не ведаў, што на гэта адказаць, бо спінны мозг стажора меў рацыю: Ірыне рана было спяваць донну Анну, пагатоў у асноўным складзе. А Вася тым часам працягваў казаць рэчы, на якія проста не было контраргументаў:

— У яе маленькі галасок і тэмбр даволі-ткі ардынарны. Я не разумею каларатуры, якая баіцца спяваць нешта вышэй за до трэцяй актавы. Субрэтка. І ўвогуле, у ёй, ведаеш, пароды няма. Яна ўсё адно як сялянка, хоць і не грубая. У тое, што яна дарагая блядзь, я паверу. А ў дачку Камандора — не.

— Я пра гэта думаў. — прамовіў Грынкевіч усё тым жа ж тонам незалежнага эксперта. — Слухай, Васіль, курыць хачу аж не магу, а цыгарэты скончыліся. Збегаю зараз у шапік, тут неда­лёка. Убачымся яшчэ!

Мазэта нарэшце сыходзіць з Лепарэла і сялянамі.

І ён выйшаў з бельэтажа, з кожным крокам набіраючы хуткасць. Збег па сходах уніз. З партэра якраз выходзіла Марго, якая заўважыла яго і якую ён заўважыў таксама. Позірк Маргарыты чырвонай плямкай снайперскай вінтоўкі сачыў за ім, пакуль ён ішоў да цэнтральнага ўвахода. Грынкевіч проста адчуваў гэты позірк уласнай патыліцай. Ужо на вуліцы ён на хаду дастаў з заплечніка куртку і надзеў яе, гэтаксама на хаду, проста пад моцным дажджом дастаў і раскрыў парасон: нішто не павінна было затрымліваць яго каля тэатра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x