Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тата?.. — прамовіла Анна, таксама заўважыўшы гэтага мужчыну.

Толькі пасля гэтай кароткай рэплікі Грынкевіч нарэшце пазнаў Антона Рупеля.

Дон Атавіа сыходзіць.

Сцэна X (а)

Дзэрліна і Лепарэла. Дзэрліна з нажом у руках, яна трымае Лепарэла за валасы і так вядзе яго на сцэну.

Рэчытатыў «Restati qua!».

Ралан Барт не меў рацыі, калі абвесціў смерць аўтара. Маўляў, чытайце тэкст і не замарочвайцеся на тым, што ў ім тычыцца самога пісьменніка, а што ён сабе напрыдумляў. Аўтар — гэта адно, а ягоны тэкст — гэта іншае. Няма аўтара — няма праблемы. Аўтар можа пісаць хоць пра расчляненне трупаў, але насамрэч быць вельмі станоўчым, правільным, пазітыўным. Добрым сем'янінам, сумленным грамадзянінам, героем-каханкам, паспяховым бізнэсоўцам, духоўным гуру, цвярозым спартсменам, здаровым шопаголікам, адданым сынам ці дачкой, жарсным абаронцам хатніх жывёл, дэмакратычным змагаром за экалогію.

Дзэрліна выявілася пільнай. Пакуль дон Атавіа расказваў пра сваю бедную нявесту і прасіў яе суцешыць, спрытная сялянка ціхенька выйшла на вуліцу і там нечакана злавіла Лепарэла. Ён, напэўна, не паспеў уцячы. Будзем лічыць, што ён хацеў пералезці цераз высокі плот, каб скараціць сабе шлях, але за плотам яго чакалі злосныя сабакі. І пакуль ён злазіў з плота, Дзэрліна яго на­гнала. Злавіла і павяла за сабой, пагражаючы нажом. «Ты ад мяне не сыдзеш!»амаль урачыста ўскрыкнула яна. «О, будзь літасцівай!»папрасіў Лепарэла, адчуваючы, што гэтая дзеўка зараз павыдзірае яму патлы.

Вядома, што менавіта гэтага Ралан Барт нідзе не казаў і не пісаў. Але так мы яго цяпер разумеем і з яго падачы шчыра верым, што нашы заняткі творчасцю — гэта ўсяго толькі брудны, перапэцканы фарбамі халат мастака. Варта яго скінуць, вымыць рукі, выйсці з майстэрні і замкнуць яе на ключ — як мы робімся дэмакратычнымі сем'янінамі, здаровымі гуру і цвярозымі абаронцамі хатніх жывёл. Гэтае перакананне ратуе нас, бо каму яшчэ хочацца праўды пра тое, адкуль насамрэч прарастае мастацтва. А прарастае яно з нашых душэўных шчылінаў, усплывае з глыбокіх віроў нашай свядомасці, выкідвае на паверхню тое, чаго мы пра сябе не ведаем і ведаць не хочам.

Сухотніку Ралану Барту, як і шмат каму з людзей мастацтва (або людзей каля мастацтва), было зручна думаць, што іх опусы ніякага дачынення да іх не маюць. Бачыце, яны пераступілі цераз сябе, яны забілі аўтара, яны ані каліва сябе не патрацілі. Малайцы! Але жаданне нешта ствараць

— гэта не перапэцканы фарбамі халат, які заўсёды можна зняць. Гэта падораны Медэяй дарагі ўбор, які з наіўнасці надзела на сябе ейная суперніца Глаўка. Тканіна, прасякнутая атрутай, прыліпае да цела, атручаная залатая карона ўпіваецца ў галаву. Крэонт, бацька няшчаснай Глаўкі, спяшаецца на дапамогу дачцэ, абдымае яе — і атручаная вопратка ліпне да яго. Ён памірае таксама. Ясон, нарачоны Глаўкі, у жаху, але што ён мог зрабіць? Яго пакінутая жонка Медэя — толькі зброя ўсемагутнай Ананкэ. Так было наканавана.

«Што, што ты хочаш са мной зрабіць? Няўжо зарэзаць?»спрабуе пажартаваць Лепарэла. «Натуральна! Спачатку я зрэжу твае паганыя патлы, паслягалаву, а потым выражу сэрца і вочы!»адказвае Дзэрліна. Выглядае на тое, што дзеўка з'ехала з глузду і нешта там вярзе пра рас­плату за абразу дзявочага гонару (гэта яна, відаць, пра донну Эльвіру). У Лепарэла стыне кроў.

Не займайцеся мастацтвам, калі маеце што схаваць у глыбокіх вірах уласнага сэрца, калі маеце хоць крыху літасці да сябе і да сваіх блізкіх. Не надзявайце прыўкрасны ўбор і залатую карону — яны атручаныя. Зрэшты, калі вы духоўны бізнэсмэн, сумленны герой-каханак або дэмакратычны сын ці дачка, вам ніколі гэтага не захочацца. Расколіны вашай душы, калі што якое, зацэментуюць псіхолагі, ніякія кветкі зла адтуль не прарастуць. Гэта праца псіхолагаў — рабіць так, каб як мага большая колькасць людзей займалася крэатывам, але не лезла ў мастацтва. Так і трэба. Так усім будзе прасцей.

Бо мастацтва — гэта яшчэ і стыхійная магія. Не верце тым, хто кажа, што аўтар можа пісаць пра няіснае. Аўтар ніколі не піша пра тое, чаго не было і чаго ніколі не будзе. Нават калі ён перакананы ў абсалютнай штучнасці створанага ім све­ту. Прыдумляючы сюжэт з няіснымі героямі, ён насамрэч разгортвае кнігу заклёнаў, і гора яму, калі ён не ўмее імі карыстацца. Можна недарэчна выклікаць злога духа, які гвалтам пасадзіць цябе на свой плашч і перанясе ў тую рэальнасць, якую ты стварыў. І не выключана, што табе давядзецца звесці знаёмства з тымі, каго ты сам выдумаў, бо яны, халера на іх, існуюць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x