Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна не абярнулася, пачуўшы яго вокліч, але пайшла павольней. Грынкевіч дагнаў яе ўжо на вуліцы, ля светлафора. Толькі калі ён стаў перад ёй, Анна спынілася. «Чаму ты не сказаў гэтага раней, а цяпер крычыш на ўсю вуліцу, як пацярпелы?» — чыталася ў ейных вачох. Але позірк ужо не быў ні жорсткім, ні злосным.

— Я цябе кахаю, — паўтарыў Грынкевіч ужо зусім ціха і амаль безнадзейна. — І даруй мне, што я не сказаў гэтага шмат гадоў таму. Гэта было так проста і лёгка, а я лічыў усё простае — баналь­ным. Гэта мая віна, я ведаю. Як ты магла перада мной раскрыцца, калі я не сказаў табе гэтага? Як ты магла мне давяраць?

Дон Атавіа просіць сваіх раптоўных гасцей пабыць з яго нявестай доннай Аннай і супакоіць яе.

Анна маўчала. Снег падаў на ейныя вейкі і кропелькамі збягаў па шчаках. Але не, яна не плака­ла. Яна нават прасвечвала лёгкай усмешкай гэты расталы снег на сваіх шчаках.

— Даруй мне маё маладушша. Даруй мне, што замест каб вылекаваць, яшчэ больш параніў цябе. Даруй мне, што сышоў, калі ты стаяла на парозе і вачыма прасіла застацца. Даруй мне, што безліч разоў прынізіў і абразіў у табе жанчыну. Што не тыя словы падабраў, калі ўсё ж захацеў нешта зрабіць дзеля цябе. Што занадта часта быў рэзкім, грубым, здзеклівым. Даруй мне, дзяўчынка мая. Каханая.

Ён асцярожна выцер пальцамі яе змакрэлыя ад снегу шчокі і прытуліўся лбом да яе халаднаватага лба. Анна па-ранейшаму слухала яго моўчкі.

— Тваё вяртанне і «Дон Джавані» — гэта разам было цудам. Я ўжо два месяцы жыву разоў у дзесяць хутчэй, чым раней, баюся не паспець. Я і бацьку не паспеў шмат чаго сказаць, а вось бачыш, як яно атрымалася. І ведаеш, я хачу, каб прэм'ера была як найхутчэй, бо я даўно пра гэта марыў. Але я і баюся яе. Бо прэм'ера «Дона Джавані» цягне за сабой твой ад'езд. Таму я жыву з адчуваннем насоўвання катастрофы. У дзень смерці Моцарта я ажыццяўлю мару свайго жыцця. А ты пабярэшся з Гюнтарам акурат тады, калі па майму бацьку будзе трыццаць дзён. Мне страш­на ад гэтых супадзенняў. Я цудоўна разумею, што не магу затрымаць цябе, бо мойры ўжо адмералі гэтую нітку, засталося толькі адрэзаць. Але дзякуй табе за тое, што ты разам са мной ажыццяўляеш маю мару. І за тое, што я нарэшце стаў, можа, хоць крышачку лепшым. Што зразумеў, як радасна прызнавацца ў каханні і прасіць даравання.

Анна дазволіла сябе абняць і пакорліва паклала галаву на мужчынскае плячо. Грынкевіч не ведаў, што будзе далей, праз пяць хвілінаў, праз гадзіну, праз дзень і праз год. Але цяпер ён адчуваў палёгку і неверагодную свабоду. І расталы снег, які падаў і на ягоны твар таксама, раптам змяшаўся са слязьмі. Яны пабеглі па яго шчаках, але не такія пякучыя, як гэта было ў той вечар. Гэта былі слёзы вызвалення, так можа плакаць чала­век, які пасля доўгіх месяцаў без руху зноў пачаў хадзіць. Яго душа, таксама скалечаная і выродлівая ў многіх сваіх праявах, наноў спазнавала радасць простых пачуццяў.

«Суцешце яе, каб яна асушыла ад слёз свае прыўкрасныя вочы»,просіць дон Атавіа.

— Госпадзе. — нарэшце прамовіла Анна, не гледзячы яму ў твар. — Як жа я цябе заўсёды баялася, Лёша. Можа, таму я ўцякала ад цябе. Ведаеш, які сон я бачу ўсе гады знаёмства з табой? Варыяцыі розныя, але агульны сюжэт такі. Я сплю, раптам прачынаюся ад таго, што ты прабіраешся ў цемры да майго ложка. Моўчкі бярэш мяне на рукі і нясеш невядома куды. Я пытаюся: куды? Ты маўчыш. Я кажу: я не хачу, вярні мяне назад. Ты нічога не адказваеш. Ты толькі паскараеш рух і ўжо бяжыш, трымаючы мяне на руках. Наперадзе нейкае поле, яно асветленае нерэальна яркім месяцовым святлом. Я ў жаху прыціскаюся да цябе, абдымаю цябе за шыю. Ты нясеш мяне далей. Раптам я бачу, як у нас за спінай адзін за адным адбываюцца выбухі. Я не чую гукаў выбухаў, толькі бачу мноства вогненных шароў, што ўздымаюцца ў неба. Потым бачу, што наперадзе роў. Шырокі і глыбокі роў з вадой. А выбухі ў нас за спінай усё бліжэйшыя. І тут становіцца зразумела, што мы ў пастцы. Мне робіцца яшчэ страшней, але ты раптам нечакана лёгка пераскокваеш гэты роў са мной на руках. І толькі пасля гэтага адпускаеш мяне. Я бачыла гэты сон некалькі дзён таму, якраз калі ты з'ехаў у Мінск, таму так дакладна ўсё апісваю.

— На гэтым сон і скончыўся?

— Не. Ты адпусціў мяне, а сам некуды пайшоў. Я сядзела, знясіленая, на зямлі і крычала: не пакідай мяне, як жа я без цябе. А ты ішоў далей і раптам знік. Я прачнулася ў такім стане, што цэлы дзень не магла апамятацца. Мне падавалася, быццам нешта можа здарыцца. А сёння мне сказалі пра твайго бацьку. І я ішла да цябе проста каб упэўніцца, што з табой усё добра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x