Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цікава, а як там ракетная база пад Кранштатам? — ты вырашыў зайсці з іншага фланга. — Здаецца, закрылі ж яе. А дарма. Калі будзе напад з боку Злучаных Штатаў — гэта ж адразу ўдар па Маскве і Пецярбурзе.

— Ды не будзе ніякага ўдару, супакойся! — гэта нехта з ваякаў. — Ужо ж не тыя часы.

Лепарэла просіць Дзэрліну хоць бы не звязваць яго гэтак моцна, бо ўжо нават і дыхаць цяжка.

Старыя ваякі не ўзялі твой бок у бітве з цэрэушніцай. А іх жа калісьці вучылі, дзе жыве вораг Забыліся ці што? Ты змаўкаеш. Гарэлка знішчаная, ты ўжо нападпітку. Мая асцярога спраўджваецца: ты хочаш пайсці ў краму і прынесці яшчэ пляшку, каб толькі паказаць гэтым зуб­рам, як ты ўмееш піць. Божа, божа. Але зубры пачынаюць збірацца. Зараз сыдуць усім табуном ці як там зуб­ры ходзяць. Зараз ты супакоішся і мы нарэшце зоймемся больш прыемнымі рэчамі. Наколькі яны будуць прыемнымі пасля такіх размоў, я ўжо не ведаю, але, як ні дзіўна, мне ўсё яшчэ хочацца сэксу з табой. На яго ўся надзея: твае магзі нарэшце адключацца і перастануць думаць пра базу ў Кранштаце. Цмокаемся з Валянцінай, ваякі цалуюць мне рукі. Усё, сышлі.

Мы стаім пасярод пакоя проста абняўшыся. Мне зноў робіцца спакойна і цёпла. Усе перашкоды разбураныя. Ты цалуеш мяне. Зрабіць тры крокі назад. Там ложак. Я хачу заняцца гэтым зараз, я хачу забыць пра ўсе глупствы, сказаныя на нецвярозую галаву.

— Слухай, хадзем у краму?

«Ух як мне падабаецца цябе катаваць!крычыць Дзэрліна.З мужчынамі толькі так і трэ­ба: мучыць іх, мучыць!..»

Ё-Ма-Ё... Ты раптоўна адыходзіш ад мяне. Што за новая ідэя затлуміла табе мазгі, усё ж так добра пачынаецца?!

— Навошта ў краму?

— Ну хадзем, віна возьмем.

— Ды якога віна?! Мы ж гарэлку пілі, ты разумееш?!

— Не, давай возьмем віна... Давай вып'ем віна. Хадзем!

Я спачатку адмаўляюся ісці, але ты ўжо абуўся і адмыкаеш дзверы. Грамаў трыста «Сінопскай», не бо­лей, а ты ж не асілак, табе шмат не трэба, каб табе ў галаву ўдарыла геапалітыка. Яшчэ завядзеш геапалітычныя дыспуты з чачэнкай-прадавачкай у тым начніку. Я яе запрыкмеціла, калі мы сюды ішлі і затарваліся. Ты можаш, то лепей я ўжо з табой пайду, хай табе чорт. Ты набываеш мярлуху. Ты ніколі не піў мярлухі, вось дзіва. Ты ўвогуле як дзіця, якое вырвалася на свабоду з-пад апекі. Табе хочацца гуляць, напівацца, марнаваць грошы.

— Я не буду піць. І табе не раю, — кажу я, калі мы вяртаемся ў наш часовы прытулак.

Пляшка адкаркаваная. Сядзім на кухні. Ты ўсё адно разліваеш мярлуху ў дзве шклянкі. Сваю я адсоўваю. Ты

— выпіваеш. Ты не хочаш мілавацца са мною?

«Як жа я моцна звязаны, ніяк не ўцячэш...»ціхенька прамаўляе Лепарэла, але Дзэрліна пагражае яму лязом брытвы. «Толькі паспрабуй!»

— А што я, па-твойму, папраўляў перад выхадам?

— Дык у чым праблема?! — выбухваю я. — Хадзем з кухні, мяне раздражняюць маленькія кухні, я цярпець не магу выпіваць на такой кухні і размаўляць на кухні. У чым праблема?!

— Значыцца, не Савецкі Саюз перамог у вайне? Другі фронт дапамог? Ну добра. А тое, што вашыя нацыяналісты супрацоўнічалі з фашыстамі? Што маўчыш? І партызаны займаліся на тэрыторыі Беларусі больш марадзёрствам, а не змаганнем з ворагам? А немцы не палілі беларускія вёскі, так?

— Слухай, не будзем пра гэта, добра? Я хачу заняцца з табой каханнем. Я хачу цябе, чуеш?

— Тут няма гарачай вады, а я ўвесь прапах...

— Ты цудоўна пахнеш.

— Я не магу добра пахнуць! Я шмат куру. Са мной цалавацца ўсё адно, што з попельніцай.

— Хадзі сюды.

«Ух як я люблю мучыць мужчын!паўтарае Дзэрліна.З імі, сабакамі, так і трэба!»

Справа пасоўваецца. Я ўжо дазволіла табе пераканацца ў тым, што даўгія спадніцы носяць жанчыны і з цалкам нармальнымі нагамі. Але зноў табе нешта там замінае. Ага. ГЭТА можна рабіць толькі на пасцелі і пад коўдрай. Шукаем па ўсёй кватэры пакет з бялізнай. Можа, ты зараз яшчэ скажаш, што здольны мілавацца толькі ў цемры? У такім разе нічога ў нас не будзе: белыя ночы. Я моўчкі праклінаю інстытут шлюбу, які робіць нармальных мужыкоў неўрастэнікамі.

Слава Купідону! Бялізну мы знайшлі. Значыцца, працягваем.

— Зараз будзем рабіць з цябе расійскую імперскую шавіністку! — абвяшчаеш ты, зняўшы тое нямногае з вопраткі, што на мне заставалася.

Рабі што хочаш, рабі як хочаш, рабі каго хочаш. Толькі рабі. Ведаеш, банальна хачу трахацца. А калі тваё лібіда гэтулькі залежыць ад супадзення палітычных поглядаў, то ты ўвогуле не павінен быў запрашаць мяне ў Піцер. Цяпер няма чаго мяне выхоўваць. Ну?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x