Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З «ну» ў цябе ўсё нармальна, ты ўжо даўно «ну», проста іншыя жанчыны, пэўна, займаюцца сэксам так, як быццам вялікую ласку робяць.

«А цяпер сядзі і чакай мяне тут!загадвае сялянка.Зараз пайду пашукаю сваіх».

— Гэта ж метафара — Беларусь аддалася Расіі! Сэкс — гэта мэтафара! — заяўляеш ты ў працэсе выраблення з мяне расійскай імперскай шавіністкі. — Я б на месцы вашага ўладара даў табе нейкі грант, каб толькі ты не пісала гэтых нацыяналістычных опусаў.

— Ты перабольшваеш значэнне маіх опусаў... А ўвогуле мне страшэнна падабаецца, як ты гэта робіш са мной.

— Ну дзякуй Богу, што гэта хоць некаму падабаец­ца. А давай адпачнем, га?

А я толькі хацела прапанаваць хоць нейкую разнастайнасць: у мяне ж так на сцёгнах сінякі пойдуць ад адной-адзінай позы. Ты саскокваеш з ложка і ў стане эрэкцыі дай божа кожнаму бяжыш... Ты бяжыш правяраць, ці не было званкоў на мабілку. Халера! Я разу­мею, што працягу не будзе, і хачу завыць марцовай коткай ад злосці.

Першы, каму ты абавязаны адзваніцца, — татачка, нават не жонка. Паводле легенды, ты паехаў у Піцер з брытанскім прыяцелем Нілам. Вы знялі кватэру на некалькі дзён, у гэтай кватэры няма тэлефона. Ніл цяпер недзе ў Францыі і дасылае табе адтуль СМС на шпаркай рашэн лэнгвідж: udachi tebe, sputnik moy. :) Татачка не ведае, што Ніл у Францыі, што ў Ніла ў Маскве дзве музы — адна сапрана, другая мэцца. Татачка баіцца за тваю сэксуальную арыентацыю!!!

З жонкай прасцей, у жонкі іншы клопат: абы ты не запіў і не спусціў усе грошы, вам яшчэ рамонт у кухні рабіць. На гэтым ты пакідаеш мабілку ў спакоі і зноў кладзешся ў ложак. Каханне мацнейшае за смерць, але алкаголь мацнейшы за каханне.

— Кідай ты свой мізэрны нацыяналізм... — гугніш ты, паціху засынаючы. — Ты ж бачыш — расіяне роз­ныя. Мастацтва — гэта не інтэлект, гэта экзальтаваны інтэлект... Метафара — Беларусь аддалася Расіі... «Ух як я люблю мучыць мужчын, як я люблю іх мучыць...»

— А Расія апынулася не на вышыні, — адгукаюся я. — Калі б у мяне запыталіся, як гэта — кахацца з табой, — я б сказала: вельмі геапалітычна!

Але мой інтэлектуальна заклапочаны мужчына не чуе мяне, бо захроп. У пакоі пахне тытунём, перагарам і ружай — кветка стаіць у пляшцы з-пад «Сінопскай». Я сяджу на ложку і думаю: што мне, кабеце, далей рабіць? Для пачатку іду нагрэць вады, каб памыцца. Потым — спаць: пераначуем — болей пачуем.

Дзэрліна сыходзіць.

Сцэна X(b)

Лепарэла сядзіць звязаны.

Рэчытатыў «Amico, per pieta...».

Пасля таго, як я выклала гэты ўрывак, мы з М. ніяк не камунікавалі больш за год. За той час я як быццам забылася пра свае пісьменніцкія эксперыменты, а вялікага жадання рэдагаваць дасланы калісьці на конкурс маладых літаратараў тэкст я ўжо не мела. Ён быў мёртвы. На той момант я ўжо не ведала, пра што мне цяпер пісаць і ці пісаць увогуле. Маё багемна-ненапружлівае асяроддзе падкідвала мне столькі забаў і прыемнасцяў, што я магла не замарочвацца на тым, каб перапісаць і адрэдагаваць трыста вордаўскіх старонак. І ў гэ­тым таксама была найвышэйшая справядлівасць. Таму я проста атрымлівала асалоду ад пустога і прыемнага жыцця. Усім, каго цікавіў мой літаратурны лёс, я казала: так, я буду перапісваць. Некаторыя, пэўна, думалі, што я працую. Ха! Я на­ват не адчыняла гэты файл у маім камп'ютары. А потым камп'ютар урачыста ляснуўся разам з нататкамі новага рамана і са старым тэкстам. І застаўся толькі ўрывак пра геапалітычны сэкс.

Лепарэла спрабуе звярнуцца па дапамогу да селяніна, які ўсё яшчэ стаіць побач. Але той толькі махнуў рукой і сышоў, нават вады прынесці адмовіўся.

Ананкэ як быццам пыталася ў мяне: а ты сапраўды хочаш займацца мастацтвам, а не марнаваць час на літаратурны крэатыўчык? Тое, што ты зрабіла, пакуль не мае ніякага дачынення да мастацтва. Каб добра пісаць, трэба сумленна патраціцца.

Я вагалася, ужо крыху разумеючы, перад якім выбарам мяне ставяць. Праўда, маштабу сваіх эмацыйных выдаткаў на мастацтва я пакуль не ўяўляла. Усё было яшчэ наперадзе.

Тады няшчасны лёкай спрабуе сам развязаццанічога не выходзіць. Ён заклікае Меркурыя, бога ўсіх ліхадзеяў, уратаваць яго.

М. стаў прыходзіць раз-пораз і цікавіцца з няўмольнасцю Румпельшцільцхена: «Як там блядскі раман, дзе я — галоўны герой?». Нарэшце я не вытрывала і амаль паклялася, што раман — бу­дзе. Гэта была не проста клятва былому каханку, гэта была згода, і Ананкэ яе падхапіла. «А вось цяпер для цябе пачнецца мастацтва», — сказала яна. Праўда, пісаць свой тэкст наноў я стала толькі праз два гады пасля апошняй размовы з М. Мне за той час давялося вельмі хутка пасталець і прайсці асабісты чысцец, іначай нельга было: я страціла прафесію, статус, звыклае атачэнне. Ад мяне ранейшай засталіся толькі музыка і жаданне пісаць. Нарэшце Лепарэла вырашае ўзняцца разам з лаўкай, да якой ён прывязаны, і ўцякаць. Гэта яму ўдаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x