Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маці выкінулася з вакна пасля чарговай адмовы бацькі застацца на ноч. Яна ведала, што ў яго ўжо новы шлюб і новае дзіця на падыходзе, але ўсё адно на нешта спадзявалася і да апошняга старалася яго вярнуць.

Лепарэла імкліва ўцякае.

Сцэна X

Донна Эльвіра, дон Атавіа, Дзэрліна і Мазэта.

Рэчытатыў «Ferma, perfido, ferma!».

— І гэта было агідна, — скончыла Анна свой расповед.

Грынкевіч маўчаў, абдумваючы пачутае. Усё было значна складаней, чым ён думаў, значна глы­бей. І ён сапраўды шмат пра яе не ведаў, а насамрэч не было і няма ніякай гульні, былі і ёсць вечныя спробы абараніцца, сысці ад болю ў яшчэ мацнейшы боль. Яму стала шкада гэтую вечную дзяўчынку. Ён не ведаў, што ёй сказаць, таму прапанаваў яшчэ гарбаты. Размова так ці іначай абяцала быць доўгай і гэтай споведдзю не абмежавацца.

Ён запарыў гарбату і прынёс кубкі ў пакой. Анна выглядала так, быццам толькі што выйшла з цяжкай ліхаманкі, ёй было відавочна лягчэй. Аднак Грынкевіч разумеў: сказана і растлумачана далё­ка не ўсё. І ён задаў пытанне, якога госця ўжо не чакала пасля такой споведзі:

— Чаму ты ўсё ж сказала, што я ў цябе не першы? Прычым ты сказала гэта так, што я паверыў тады. І ўцёк.

Анна здрыганулася, як ад удару токам, але прамаўчала, толькі зрабіла нейкі няўцямны жэст, быццам ад чагосьці адмахвалася. Аляксей не хацеў адступацца і дапытваўся далей:

— Тады я мог паверыць, бо не меў вялікага досведу. Пасля цябе ў мяне былі дзве. Я казаў ужо. Але я ў іх быў не першы і не апошні. А вось яшчэ пазней у мяне была Маша, дый не толькі Маша. У Машы я дакладна быў першым. Прычым яна ад самага пачатку не была такой скаванай, як ты. Ну добра, яна, будзем лічыць, унікальна адораная. Але я ўсё ж магу адрозніць крыху дасведчаную ад зусім недасведчанай. Нават з улікам тых ровараў, якія мы з табой вынаходзілі. Дык навошта ты мне гэта сказала? Хацела мяне эпатаваць? Удалося.

— Давай не будзем пра гэта. І так ужо шмат сёння прагаварылі.

— Нюта. Мы б маглі быць разам, калі б не тая твая дурасць. Дык я быў першым?

«Стой, нягоднік, стой!»крычыць донна Эльвіра лёкаю, але марна: ён сапраўды ўцёк.

— Не.

Гэтае лаканічнае прызнанне агаломшыла Грынкевіча, можа быць, яшчэ болей, чым тады, у юнацтве. Ён ужо замірыўся з тым, што Анна тады зрабіла памылку, бо імкнулася яго выпрабаваць. Але навошта яна зноў такое кажа? Ці, можа, яна ўсё ж не хлусіць, дый тады не хлусіла?..

— Расказвай, — сказаў ён пасля вельмі-вельмі працяглага маўчання.

— Табе не абавязкова ўсё-ўсё пра мяне ведаць.

У адказ на гэта ён брудна вылаяўся. Потым усё ж узяў сябе ў рукі.

— Мне гэта важна! Хачу зразумець цябе да канца, а ты зноў закрываешся! Хачу нарэшце адпусціць цябе. Ціха адпусціць і пачаць жыццё спачатку. Ты ж выходзіш замуж за Гюнтара, у мяне выбару няма. Не пакідай мне на развітанне ніякай недасказанасці, так будзе прасцей.

— Лёша, гэта для мяне вельмі непрыемны ўспамін.

Анна ўся сціснулася, зрабілася слабенькай і мізэрнай. Да гэтага яна была стомленай, можа быць, раздражнёнай, перапужанай, але не мізэрнай. Цяпер у яе вачах было прыніжэнне і віна за нешта прыкрае.

— Цябе згвалтавалі? — выказаў здагадку Грынкевіч.

— Не зусім так. Гэта было яшчэ ў Краснаярску. Я туды трапіла ў дзесяць гадоў. Там жыла бабуля. Яна забрала мяне, каб спрасціць бацьку і мачасе жыццё, калі мая маці памерла. Ты ж яе памятаеш.

— Так. Яна цябе любіла, і абсалютна шчыра.

— Гэта праўда. Хоць нехта пачаў мной займацца, выхоўваць мяне. Я ж у побытавым сэнсе была тады чатырохгадовым дзіцём. А бабуля — прыстойная немка. Як гатаваць абед з трох страў, прасаваць школьную форму і мыць вокны — гэта я хутка даведалася. За ўсім жа астатнім бабуля не ўсачыла. Яна ж мяне лічыла зусім дзіцём. А тым часам быў у нас у школе адзін. Як гэта яго мякчэй назваць. Гісторык.

Грынкевіч слухаў расповед, які раптам пайшоў у Анны амаль нязмушана, і яму зноў хацелася думаць, што яна проста сачыняе, эпатуе яго. Гісторыя, зрэшты, была не такой ужо неверагоднай: дзяўчынка, якую ніхто ў гэтым свеце не любіў, прывязалася да дарослага чалавека. Яна пагаджалася на ўсё, абы толькі размаўляць з ім, расказваць пра сваё жыццё. Яна думала, што цяпер яе звяжуць з дарослым нейкія трывалыя ніткі, што ён нікуды ад яе не падзенецца. Ён у сваю чаргу прасіў не казаць бабулі, бо яна можа няправільна зразумець. Анна і не думала камусьці казаць, бо парушаная таямніца аўтаматычна адбірала б у яе гэтага чалавека, да якога яна адчувала невядома што. На фізічным узроўні яна была ў найлепшым выпадку абыякавай, а ў найгоршым — пераадольвала гідоту. Але яна не казала яму: «Мне не падабаецца», — бо сувязь магла скончыцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x