Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— !дзі паспі, — сказаў таксама брат. — Мне прасцей, у мяне цяпер не восьмая вечара, а поўдзень. Усё ніяк не адаптуюся. Кажуць, у нас ра­ней прынята было на ноч заставацца пры нябожчыку? То я і застануся.

Лепарэла кажа, што засцерагаецца на ўсялякі выпадак. Зараз ён пойдзе і зірне, што там... І паспрабуе адвязацца ад гэтай звар'яцелай дамачкі. Толькі б ад яе адарвацца, толькі б адарвацца.

Старэйшы сын пакорліва пайшоў за маці, якая ўжо разабрала ложак, хоць ён і сам мог гэта зрабіць. Маці падала яму ручнік, Грынкевіч машынальна ўзяў яго і пайшоў у лазенку. Там ён ледзь не заснуў, а калі выйшаў, то ўбачыў, што на парозе яго чакае сабака. Здаецца, той усёўсё разумеў і таму нават не брахаў, калі сёння прыйшлі чужыя і прынеслі труну. Сабака сапраўды цягаўся хвастом за Аляксеем, лашчыўся да яго. Маці спрабавала выгнаць сабаку з пакоя, дзе стаялі ложкі сыноў. Вузкія, амаль дзіцячыя ложкі, даўжыні якіх Аляксею з яго не самым высокім ростам ледзь хапала, а вось Віктар заўсёды мусіў скурчвацца, бо меў амаль метр дзевяноста.

Сабака нават зарычэў на маці, калі яна ўзяла яго за аброжак і пацягнула з пакоя.

— Няхай, — сказаў Аляксей, ахінаючыся коўдрай.

Сабака выцягнуўся на падлозе побач з яго лож­кам. Можа быць, ён сапраўды прызнаў у старэйшым сыне новага гаспадара? Усё ж той выводзіў на шпацыр і прыкормліваў за сталом.

Лепарэла сыходзіць у глыбіню сцэны, але донна Эльвіра моліць: «Ай, не пакідай мяне!».

Сабаку было шмат гадоў, ён даўно пачаў сівець. Грынкевіч памятаў яго яшчэ гарэзлівым шчанюком, калі прыязджаў на вакацыі з Піцера. Ён зарыўся пальцамі ў чорную кудлатую поўсць. Звер яўна быў задаволены і ў цемры на знак удзячнасці лізнуў яму руку. Прысягнуў, значыцца. Узяць бы яго з сабой у N. Дык маці будзе зусім сумна. З гэтай думкай Грынкевіч і праваліўся ў сон.

№ 19: Сэкстэт «Sola, sola in buio loco...».

— Ну, вось і застануся я цяпер зусім адна тут, у гэтай хаце і ў гэтым горадзе.

Гэтую фразу Грынкевіч выхапіў вухам, калі прачнуўся назаўтра раніцай. Выглядала на тое, што маці з братам сапраўды прабылі ўсю ноч ля труны. Только-толькі развіднела, была недзе восьмая. Нават дзявятая, як паказваў ягоны мабільнік. Але Грынкевіч згадаў, што так і не перавёў яго на мясцовы час. Сёння ён ужо мог быць на працы ў N, але графік так раптоўна паламаўся. Дванаццаць гадзін сну, аднак, вярнулі яму сілы. Ён увогуле меў такую ўласцівасць — пасля адказнага канцэрта ці спектакля, на якія траціў шмат нерваў і энергіі, надоўга правальвацца ў сон. Так выйшла і цяпер.

Донна Эльвіра скардзіцца, што ёй страшна заставацца тут адной, ажно сэрца сціскаецца. Яна гатовая памерці ад страху.

Матчыны словы — гэта было якраз тое, пра што ён учора думаў, калі размаўляў з ёй на кухні. Яна сапраўды заставалася адна, і цяпер трэба было вырашыць, што рабіць, каб яна зусім не зажурылася. Прынамсі, у першыя месяцы трэба нешта прыдумаць. Магчыма, няхай ездзіць у N, ёй заўсёды падабалася некуды ездзіць, гэта адцягне ўвагу ад змрочных думак. I гэта заменіць на нейкі час сэнс жыцця. А вось што будзе праз гэты самы нейкі час.

— Мама, не застанешся ты адна! — абяцаў Віктар.

— Я да вас не паеду.

— Ды я пра іншае. Ёсць сякія-такія задумкі. Я сур'ёзна. Толькі пралічыць усё трэба.

— Ты пра што?

— Неўзабаве скажу. Але калі выгарыць.

— Віценька, ды мне ўсё адно, абы вам было доб­ра. Табе ды Аляксею.

— Усім будзе добра.

Лепарэла ліхаманкава шукае ў цемры выйсце, каб выскачыць зноў на вуліцу і адарвацца ад Эльвіры. Вось ён нарэшце знайшоў нейкія дзверы ... Але яны адчыняюцца ў яго перад носам і адтуль заходзіць цэлая працэсія з паходнямі: донна Анна, дон Атавіа і лёкаі, якія нясуць труну з целам Ка­мандора. Відаць, апошнюю ноч яны правядуць з нябожчыкам вось так, пад адкрытым небам. Ле­парэла ледзь паспявае схавацца, донна Эльвіра хаваецца таксама, але ў іншым куце сцэны.

Брат казаў з такой пэўнасцю, што Грынкевіч уразіўся яго акторскім здольнасцям. Віктар ніколі не быў артыстам, каб так пераканаўча хлусіць. Ён нават раззлаваўся на малога. Вось навошта такім чынам абнадзейваць маці? Лепей ужо нічога не казаць, а зрабіць хоць нешта рэальнае.

Аляксей узняўся з ложка і разам з сабакам рушыў з пакоя. Маці пачула яго крокі і выйшла насустрач. Сказала, што будзе гатаваць сняданак, дый ужо трэба паціху рыхтавацца, бо а дзясятай прыедуць абодва дзядзькі з Полацка, а таксама сваякі па бацькавай лініі з Гродна. Развітанне прызначылі на дванаццатую.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x