Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можна я пайду пакуру?

Колькі разоў за гэты дзень Грынкевіч ужо выходзіў пакурыць. Ён быў адзіным курцом у сям'і, і гэта вымушала яго заўсёды выходзіць на гаўбец. Бацька кінуў курыць яшчэ пасля першага інфаркту. Калі ён чуў пах цыгарэт, яго гэта раздражняла. Цяпер трэба было прайсці на гаўбец праз пакой, дзе ён ляжаў.

— Можаш курыць тут. Яму цяпер усё адно. — сказала маці і паставіла перад Аляксеем нейкую старую талерачку, замест попельніцы.

Сын моўчкі зацягнуўся. Увогуле, ён не быў аматарам жаночых споведзяў, хоць жанчыны яму і давяралі. Але маці трэба было выгаварыцца пас­ля пралітых слёз. I таму ён цярпліва слухаў яе. Зрэшты, не толькі ўвага і цярплівасць вымушалі яго пільна сачыць за гэтым аповедам. У матчынай гісторыі ён знаходзіў адказы на пытанні, якія раней падаваліся яму недасяжнымі. I ён іначай глядзеў на сябе самога. У тыя хвіліны ён думаў нават не пра бацьку, якому шмат чаго не паспеў сказаць. Думаў ён пра свае памылкі, як быццам спісаныя адным вучнем-абібокам у іншага, такога самага лайдака. Так калісьці ў яго, лайдака з фенаменальным слыхам, злізвалі дыктоўкі з няправільнымі знакамі альтэрацыі. Яны падаваліся яму нязначнымі, ён не разумеў тады, чаго ад яго хоча педагог. Абсалютнікі часам бываюць настолькі пэўныя ў сваёй дасканаласці, што не трацяць часу на ўсведамленне розніцы паміж нейкімі там лябемолем ды соль-дыезам. Так і ён раней быў пэўны, што яму проста хранічна не шанцуе, што ва ўсім вінаватая толькі Анна, ад якой усё і пачалося. Не, з маці ён дакладна ніколі не будзе размаўляць на гэтую тэму. Тэмы неўзабаве не будзе. Перыяд завершаны, застаецца толькі дадатковае плагальнае абарачэнне.

— Перажылі мы той інфаркт, той скандал на заводзе, а потым з'явілася яна. — працягвала маці. — Паехаў ён на сустрэчу выпускнікоў у родны інстытут і вярнуўся як апантаны. Што здарылася, пытаюся. Не прызнаецца. Потым усё было даволі банальна: ён нібыта ў камандзіроўкі ездзіў. А насамрэч яна сюды прыязджала на дзень-другі і яны сустракаліся на кватэры ці на лецішчы ў аднаго ягонага сябра. Яна бадай што не працавала, так, лічылася недзе. Муж у яе быў нашмат старэйшы і нейкі вельмі ўплывовы. Дзяцей яны не мелі. Здаецца, спарон яна зрабіла ў маладосці. Тады ў інстытуце і зрабіла. I замуж пайшла за нашмат старэйшага і ўплывовага. Я ў яго потым распытвала: а чаму ж яна так замуж пайшла, чаму не за цябе? Маўчаў доўга. Сказаў, што вінаваты быў перад ёй. Яна і той спарон зрабіла на злосць, сказала, што хацела ўвагі, а за нашага бацьку выходзіць замуж — гэта як з Сусветам заручыцца. Ніколі ён не будзе тваім, ты ў яго будзеш так, часцінка Сусвету, не лепшая і не горшая за іншых. Вось яна тады псіханула і яму на злосць такое зрабіла.

Ты хочаш ведаць, што гэта за сродак і дзе яго можна знайсці? Ён вось тут, у маім сэрцы, мой любы.

Я спачатку думала — трэба сварыцца, скандаліць. Мне сяброўкі так і раілі. Маўляў, знайдзі яе, пагутары, каб адстала, ці няхай ужо забірае сабе, толькі ў нас жа сям'я, дзеці, а ў яе — нічога. Я знайшла, сапраўды паехала і пагутарыла. I веда­еш, мне так яе стала шкада! У мяне ў жыцці былі вы з Віцем, была праца з дзецьмі, я яе любіла, працу сваю. Урэшце, у мяне былі сябры, быў муж. Хай сабе ён мяне не кахаў ніколі, але ўсё ж я ім ганарылася, праўда, хоць і болей ад яго паплакала, чым парадавалася. А ў яе быў толькі муж — абкамаўскі начальнік, якога яна ненавідзела. Мы пагутарылі, я з'ехала. Пэўны час яны не сустракаліся, а потым ён першы не вытрываў і павёз яе ў адпачынак. Я памятаю, як ён вярнуўся, а ты тады так выступіў, што мне ажно страшна зрабілася. Але пасля ну неяк мы болей сталі з ім размаўляць, ён калі звонку глядзець, дык быў ідэальным мужам. Але што я перажывала. Размаўляем з ім пасля твайго ад'езду, ну тады, калі вы пасварыліся. Пытаюся: навошта ты зноў да яе вярнуўся? I ён адказвае: я яе кахаю. Тады пытаюся: а што я? А ты іншае, кажа. Мы з табой пажаніліся без кахання і жывем дагэтуль, і нікуды я ад цябе не падзенуся. Ой, як я хацела разводзіцца!.. Нават заяву занесла. Потым сама ж і забрала, як уявіла сабе, што мы з Віцем застанемся, і як вось так мяняць кватэру. Скандаліць я і тады не стала. Скандал — гэта было б спробай дамагчыся кахання. Але я не магу, не ўмею я дамагацца кахання. I прасіць пра яго таксама не ўмею. Да таго ж я кахала яго, вось такога, якім ён быў. Ён казаў, што на гэта трэба перахварэць. Сапраўды, потым ужо яны бачыліся рэдка, болей ліставаліся ці па тэлефоне. У апошнія тры гады — толькі па тэлефоне. Але яна ўсё адно ў ягонай галаве сядзела. Потым яна сама вырашыла парваць, напэўна. Муж ейны памёр, яна прадала кватэру і некуды з'ехала, а адраса не пакінула. I стала глуха. Ён зажурыўся і пачаў на вачах старэць. Ты ж памя­таеш, ён доўга выглядаў маладым, заўсёды гадоў на дзесяць меней давалі, нават пасля інфаркту не здаваў. Шукаў яе доўга. Калі зразумеў, што ўсё марна, атрымаў другі інфаркт. Сынок, што з табой такое? Блага табе?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x