Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму здавалася, што калі цяпер прызнацца баць­ку ва ўласнай паразе, калі атрымаць сапраўднае дараванне, то нешта абавязкова пачне мяняцца. Можа, рана і не загоіцца, але хоць бы балець перастане. Нездарма ж ён сустрэў у цягніку гэтую дзівосную Касю. Пэўна, гэта нейкі знак. Добры знак.

Грынкевіч выйшаў на прыпынку. Ён ужо бачыў здалёк вокны бацькоўскай кватэры і думаў, як сёння ўздыме тост, а потым не за сталом скажа бацьку «дзякуй» за такі патрэбны ўрок.

Збіты Мазэта войкае, а Джавані працягвае яго лупцаваць: «Маўчы, бо іначай я цябе заб'ю».

Ён не паспеў пазваніць у дамафон: з пад'езда выйшлі тры мужчыны ў куртках медыкаў «хуткай». Крыху паводдаль стаяла машына, да якой яны і скіраваліся. Грынкевіч выклікаў ліфт і ўзняўся на шосты паверх. Дзверы ў тамбур чамусьці былі расчыненыя, суседка выслізнула са сваёй кватэры і скіравалася ў кватэру бацькоў. I тут дзверы чамусьці былі незамкнёныя. Гэтыя шматлікія «чамусьці» выклікалі нават не трывогу, а нейкую жахлівую пэўнасць. Думкі спыніліся. Ён увайшоў у кватэру, дзе адразу сутыкнуўся з братам. Той быў збялелы і не змог нават прывітацца. Пад нагамі круціўся чорны кудлаты пёс, але не брахаў і не лашчыўся да чарговага прыхадня, як ён гэта рабіў звычайна.

— Што?! — запытаўся Аляксей.

Суседка завешвала белай прасцінай люстэрка ў вітальні. З пакоя выйшла заплаканая маці і абняла старэйшага сына. Яна скрозь слёзы казала нешта накшталт: «Гора, якое гора». I Аляксей усё зразумеў.

— Паўгадзіны таму. — прамовіў Віктар.

Дон Джавані ўцякае.

Сцэна VI

Мазэта працягвае войкаць і стагнаць ад болю.

Рэчытатыў «Ahi! ahi! la testa mia!».

Вельмі проста ў гэты дзень было пазваніць у N і адпрасіцца яшчэ на чатыры дні: дырэктар быў нечакана чалавечным, папрасіў берагчы сябе і гэтак далей. Ладзіць пахаванне думалі, як заўсёды, на трэці дзень, раней не мела сэнсу: гэта ж не анкалогія, калі спяшаюцца праводзіць нябожчыка. Зусім элементарна было абзваніць сваякоў, знаёмых і былых калег бацькі, пахавальныя кан­торы і ксяндза з касцёла, пра ўсё дамовіцца і ўсё арганізаваць, хоць Грынкевіч амаль не ведаў Мінска і не меў тут ніякіх знаёмых. Але пры гэтым ён добра разумеў, куды менавіта трэба званіць, у якіх даведніках шукаць патрэбныя тэлефоны, на якія кошты арыентавацца. Ён заняўся гэтымі справамі ці не адразу ж, як толькі пераступіў парог кватэры, такія заняткі цэментавалі яго, не дазвалялі рассыпацца.

З'яўляецца Дзэрліна. Муж скардзіцца ёй: мяне збіў гэты нягоднік Лепарэла або нейкі чорт, вельмі да яго падобны. Ён такі ж самы паскуднік, як і ягоны гаспадар дон Джавані.

Усё гэта было проста. Складана было знайсці патрэбныя словы да маці і брата, якія імгненна пачуліся асірацелымі. Першыя гадзіны яны яшчэ былі занятыя самымі пільнымі пабытовымі клопатамі: трэба было ўбраць нябожчыка, пакласці яго ў пакоі. Маці яшчэ з сумам казала, як ён настойваў на тым, каб набыць да дня народзінаў новы гарнітур. Вось і набылі. Пайшоў акурат у свой юбілей, нібыта замовіў сабе. Калі ж гэтыя справы былі зробленыя, то маці з братам проста селі на канапе абняўшыся, як двое дзяцей, якія раптам страцілі бацькоў. У самога Грынкевіча нібыта спаралізавала тую частку душы, якая адказвала за ўласныя перажыванні, затое ён адчуваў гэтых дваіх, хоць нічога не мог ім сказаць: любыя словы падаваліся яму нечым фальшывым, вось ён і маўчаў. Ён адно пытаўся ў маці, каму яшчэ трэба патэлефанаваць, складаў спіс усяго неабходнага і лазіў па тэлефонных даведніках.

Яму нават не прыйшло ў галаву раззлавацца на брата, бо той спачатку ніяк не дапамагаў. Грынкевіч працягваў званіць, прымаў спачуванні і нават вымушаны быў сам суцяшаць тых, хто спрабаваў суцешыць яго. Потым самастойна спрабаваў высветліць, якія кавярні найбольш прыдатныя на хаўтуры, чаго ксёндз запатрабуе ад сям'і дзеля абраду. Ён падлічваў выдаткі, крыху блытаючыся ў беларускіх грошах. Зрэшты, тут вельмі часта называлі сумы ў далярах. Гэта было нязвыкла — у Расіі рахуюць найперш у нацыянальнай валюце, — і ён чамусьці больш думаў пра дзівосы на сваёй гістарычнай радзіме, а не пра тое, што ад бы лося.

Дзэрліна, натуральна, спачувае мужу, але не ўпускае магчымасці выкруціць сітуацыю сабе на карысць. Маўляў, усе гэтыя няшчасці ад тваёй вар'яцкай рэўнасці, нашто было рыхтаваць страшную помсту, сядзеў бы ціха — і ўсё было б добра. Мазэта думае, што жонка ўсё ж мае рацыю.

Пра нябожчыка ён не думаў таксама. Бацька быў проста целам, якое ляжала, ужо ўбранае, у пакоі. Для Грынкевіча цяпер існавалі толькі мэ­ты і задачы на сёння: зрабіць усё па-людску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x