Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтая жанчына на неідэальнай рускай мове расказвала яму пра сваё юнацтва ў Латвіі, у сям'і нейкага фабрыканта. Расказвала пра тое, як у канцы трыццатых гадоў выйшла замуж за юрыста, які ў іх быў дом у Рызе з камінам і раялем у гасцёўні, як нарадзіліся іх старэйшыя дзяўчынкі, як пачалася вайна і як муж вымушаны быў працаваць на акупанцкую адміністрацыю, весці нейкае там справаводства. Дый увогуле, яны былі немцамі, успрымалі прыхадняў як сваіх, а не як акупантаў. Пасля вайны мужа адразу расстралялі, нават у лагер ён не трапіў, з ім усё было зразумела. Адна за адной памерлі дочкі, а сын нарадзіўся на этапе ў Сібір. Чаму яе выправілі на пасяленне, а не ў лагер, для Нюцінай бабулі было загадкай і пры гэтым доказам таго, што Бог існуе, іначай як растлумачыць гэтую літасць... Адкуль потым узяліся сілы жыць, гадаваць сына, працаваць і змагацца за тое, каб у яго было хоць нейкае людскае жыццё? Яна ж была хатняй паненкай, а тут давялося пачаць з чорнай працы. Але нічога, карысна перажыць усё, казала бабуля.

Інструкцыі зноў паўтараюцца: ідзіце на плошчу, там ваш кліент пад акном прыгажуні спявае серэнады. Там і чыніце свой сялянскі самасуд над шляхціцам.

У гэтым доме пры жыцці бабулі крухмалілі прасціны, Анна потым ленавалася гэта рабіць, але тады ў гэтым было нешта старамодна-цёплае, нешта такое, што Грынкевічу страшэнна спадабалася. Ён тады ўпершыню заснуў на канапе ў гасцёўні, не ведаючы, што пасля яшчэ шмат разоў прыйдзе ў гэтую кватэру. А зранку, калі ён збіраўся сыходзіць і дзякаваў Аннінай бабулі за гасціннасць, прыйшоў Антон Рупель. Пасля дзяўчына казала, што ў бацькі быў нейкі банкет у тэатры, і ён про­ста забыўся пра свой абавязак сустрэць дачку. Можна было здагадацца, што маці ўсё ж вызваніла сына і зладзіла яму вялікі сямейны прачухон. Пры чужым чалавеку яна, зразумела, нічога не казала, але Грынкевіч нават у свае сямнаццаць адчуў сталёва-халодную пагарду. Рупель павітаўся з хлопцам, падзякаваў за дапамогу, аднак не падаў рукі. Гэтая дэталь з першай сустрэчы асабліва ўрэзалася Грынкевічу ў памяць, але ж тады ён не зразумеў яе значэння.

Джавані зноў накіроўвае сялян у розныя бакі, каб яны дакладна не ўпусцілі злачынцы. У вопратцы Лепарэла свавольнік непазнавальны, ён амаль у эйфарыі ад беспакаранасці.

Пазней усё так арганічна склалася, што Нюта зноў убачыла яго ў тэатры і падзякавала пацалункам у шчаку ды хатнім лусцікам. Потым ён гуляў з дзяўчынай па горадзе пасля ранішняга спектакля ў выходны дзень і ўжо не адчуваў, што яна маленькая і дурненькая. А далей сам вызваўся праводзіць яе пасля вечаровых спектакляў, і яна чакала яго нават тады, калі яе адпускалі пасля першага ці другога актаў. Здаралася і так, што хлопец сам прыходзіў сустрэць яе, калі ў тэатры не было працы. Рупель быў адхілены ад свайго бацькоўскага абавязку, прычым з дабраславення бабулі. Таму на наступных сустрэчах з Грынкевічам ён яшчэ доўгі час не падаваў яму рукі.

Затое ейная бабуля яго любіла і давярала яму, нават празмерна. Бо тое, што яны рабілі... Яны рабілі гэта амаль пад носам у бабулі, якая выходзіла на лаўку паразмаўляць з суседкамі. Яны толькі прыслухоўваліся, ці чуваць з вуліцы бабулін голас, ці не збіраецца яна вяртацца. Іхныя заняткі выходзілі нават па-за рамкі петынгу. Так яны вывучалі ўласную сэксуальнасць яшчэ да таго, як адважыліся «зрабіць гэта па-сапраўднаму». Зрэшты, ва ўяўленні савецкай бабулі сэксам магло называцца толькі тое, ад чаго патэнцыйна здараюцца дзеці, а ў пэўных яго разнавіднасцях кабета сталага веку, зразумела, не разбіралася. Ну а калі бабуля на пару тыдняў пасялілася ў кватэры сына і пакінула Нюту адну, дык гэта ўвогуле было ўпушчэннем з ейнага боку. Бабуля даглядала ўнука, бо сын з нявесткай з'ехалі на гастролі. Унучка ўдзень ляніва рыхтавалася да іспытаў за няпоўную сярэднюю школу, а ўначы да яе прыходзіў госць, які ўдзень нібыта здаваў сесію. Ночы былі белыя, і таму дзяўчына баялася, што хтосьці з суседзяў убачыць госця праз акно, калі той будзе ўваходзіць у пад'езд.

Яны былі тады такімі свабоднымі і натуральнымі ў сваіх інстынктыўных праявах! Грынкевіч часта думаў: а што б з ім было, калі б яму ў галаву заклалі столькі страхаў і забаронаў, як брату? Напэўна, даўно б ажаніўся і жыў з кім-небудзь. Не дрэнна, але і не добра. Як усе жывуць. Бацькі ж таксама пражылі вось так цэлых трыццаць пяць гадоў. І хто ў выніку шчаслівейшы? Чалавек усё ж звярок, прычым хатні. А хатнія звяркі любяць прадказальнасць, якая ім даецца ў якасці кампенсацыі за абмежаванні і парадкі. Прадка­зальнасць і размеранасць робіцца шчасцем, як своечасова атрыманая пайка. Калі б яго іначай выхавалі, то бок, калі б тата і мама шчыльна займаліся яго выхаваннем, то ён бы цаніў прадказальнасць і даўно б. А так ён не здолеў утрымаць нават Аксаны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x