Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Робіцца зразумелым, што Мазэта сабраў гэтую хеўру з вельмі канкрэтнай мэтайзлавіць дона Джавані і ўчыніць расправу за замах на cavalleria rustikana. Іх шмат, і калі свавольнік трапіць у рукі пейзанаў, то гэта будзе яго апошняю прыгодаю ў гэтым жыцці.

— Ебанутая баба, — даў сваю ацэнку Сярога. — Дзе ты тут нахуй столькі бабла заробіш? Бібліятэку ўжо ж, бля, паставілі, на Мінск не паездзіш. Цяпер во на катэджах пад Масквой... Мая такса­ма, бля, усё піздзіць ды піздзіць. Нахуй, кажа, тую Маскву, давай дадому, пойдзеш куды працаваць, пражывем, бля, на мой і твой заробак. Я ёй кажу: ды ты ебанулася, якія, нахуйбля, тут заробкі?! Я, бля, можа зараблю, а ты, бля, выхавацелька ў садку, заробак у яе, бля. І трое, бля, дзяцей... Але ты, Калян, не разводзься. Бо з аліментамі потым заябешся. Будуць праз суд шукаць, яшчэ, бля, не выпусцяць.

Калян маўчаў. Відаць, у ягонай галаве выспяваў архітэктурны праект нейкага новага жыцця, якое падавалася яму больш цікавым і вольным.

— А развядуся, — выдаў нарэшце ён. — Развядуся і ўцяку ў Расію, у нас мяжы няма, выпусцяць. Хай, бля, потым шукаюць. Заябалі, нахуй. Кармі і яе, і малога, і цешчу, бля, з цесцем. Хай самі сядзяць тут. А я, бля, лепш падохну ў Маскве ад трыперу, чым да іх вярнуся. Я, Сярога, там адпачываю. Разумееш? Адпачываю, бля. Працую, бля, як вол. Затое пасля працы куды хачу, туды, бля, пайду. Хачу ў кіно, хачу да блядзей. А дома, бля, сядзі перад тэлевізарам. Заябіся жыццё.

А яшчэ цешча як стане па тэлефоне, бля, піздзець з суседкай... Бля, Серы, я футбол гляджу, а яна пад вухам стаіць і піздзіць. Ёй, бля, цяжка ў суседні пад'езд, бля, выйсці. І гадзіну, сука, можа на тэлефоне вісець, і дзве. Я ей неяк сказаў: пайшла на хуй, бля, ахуела ўжо. Потым з цесцем пабіліся. Вось такое, бля, жыццё дома. І якія нахуй заробкі. Каб я на тую Маскву ў заробкі ездзіў... Я туды езджу ў санаторый! Адпачываць я ад іх езджу!.. Сукабля!

Джавані зноў імправізуе. Яго не пазнаюць у цемры, дый вопратка на ім нешляхецкая. Калі Мазэта пытаецца, хто тут, свавольнік адказвае: «Няўжо ты мяне не пазнаў? Я лёкай дона Джавані».

Апошняе ён амаль выкрыкнуў, бо ў аратарскім запале выпусціў з рук шклянку з кавай і абліўся. Кася, якая яшчэ раней прачнулася, пачула гэты выгук і са здзіўленнем зірнула ўніз. Калян і Сярога сцішыліся і да самой Оршы сядзелі, як мышы пад венікам.

— Беларусь, твой народ дачакаецца. — прамовіла Кася, калі гастарбайтары нарэшце выйшлі. Потым яна звярнулася да Грынкевіча: — Я крыху смурод выветру, вы не супраць?

Ён моўчкі кіўнуў.

— Госпадзе, што яны тут неслі! — прамаўляла дзяўчына, адкрываючы дзверы купэ, бо акно выявілася закалочаным на зіму. — Я думала, мне гэтыя прызнанні толькі ў страшным сне вярзуцца. Жудасна жыць на свеце побач з такім.

— Жудасна не жудасна, але вымыць лішні раз рукі — варта, — сказаў Грынкевіч, які ў гэтай сітуацыі адчуваў да будаўнікоў-гастралёраў толькі побытавую агіду, не болей. — Такія эпізоды ствараюць у жыцці эфект к'яраскура. Не той, што ў жывапісе, а той, што быў у барокавай оперы. За лірычнай арыяй павінна ісці бравурная, за бравурнай — камічная. Музыка любіць кантрасты. Як і жыццё, зрэшты.

А Кася ўсё не магла супакоіцца. Напэўна, яна хацела выйсці на нейкія зусім глабальныя абагульненні.

— Вось так мы і жывем... Гэта да вашага ўчорашняга пытання пра тое, што ў нас цікавага.

— Каця... — адказаў ён, цяпер ужо разумеючы ейнае абурэнне. — Такіх вось гуандонаў... прабачце, донгуанаў паўсюль хапае. І ў нас процьма правінцыялаў едзе ў Маскву. І не толькі ў нас. У мяне аднакашніца па дзесяцігодцы — літоўка. Яна кансерваторыю ўжо там, у сябе скончыла, а цяпер жыве ў Лондане. І там бачыць процьму суайчыннікаў. І шмат хто з іх едзе туды не ў заробкі, а каб ім не парылі мазгі дома. Заробкі — нагода.

— Нідзе гэта не набывае такіх маштабаў. Нідзе яны так не заўважныя, як у нас.

— Малдаване вас пераплюнуць, гэта дакладна. Мой брат раней таксама вельмі любіў такія прыклады беларускай выключнасці. Цяпер, відаць, глядзіць на сітуацыю крыху іначай. І ўвогуле, Беларусь — гэта не толькі яны, гэта і вы таксама.

— І вы таксама маглі быць ёй.

— У мяне гэта гістарычна не склалася. Хоць і рускім я ніколі не пачуваўся. А на працы мяне ўвогуле палякам клічуць. Вельмі люблю патрыётаў, гэта шчыра. Але я — геапалітычны сірата.

— Які раскошны вобраз! — без іроніі сказала Кася. — Вы ніколі не спрабавалі пісаць?

— Ды не. Хоць, кажуць, лісты ў мяне добрыя. Я дырыгент, а значыць — крыху настаўнік. А настаўнікі павінныя ўжываць яскравыя вобразы, калі ім трэба нешта растлумачыць вучням. Нездарма ж італьянцы называлі спачатку нашу прафесію maestro di capella — настаўнік капэлы. Хоць я болей люблю нямецкае Kapellmeister. Цяпер так называюць толькі дырыгентаў вайсковых духавых аркестраў, але ж ад пачатку капельмайстры былі ці не галоўнымі персонамі ў музычным жыцці кожнага нямецкага горада. Яны вызначалі гэтае музычнае жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x