Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На ганку ён убачыў гэтую самую дзяўчынку. Што было дзіўна, бо ўсе артысты з тэатра даўно сышлі, заставалася толькі дробная абслуга, якая акурат спяшалася дадому. А гэтая малая ўсё яшчэ таўклася тут, прычым выглядала яна вельмі перапужанай і нават, здавалася, панікавала. Хло­пец загаварыў з ёй. Выявілася, што пасля вечаровых спектакляў яе заўсёды сустракае бацька, які забараняе ёй дабірацца дадому самастойна ці ра­зам з кімсьці яшчэ. А сёння бацька чамусьці не прыйшоў.

«Патэлефануй яму, — зусім проста сказаў Аляксей. — Можа, што здарылася?». — «Не магу! Не хачу!» — амаль закрычала яна, калі хлопец паказаў ёй жэстам на тэлефонную будку.

Яго гукнулі прыяцелі, з якімі ён працаваў і звычайна ішоў з тэатра ў адзін бок. Але ён не мог пакінуць вось такое перапужанае дзяўчо, якое да таго ж стаяла на марозе без пальчатак ці рукавічак. Аляксей махнуў рукой сябрам — маўляў, ідзіце, я сам. Тыя хітра ўсміхнуліся, перакінуліся позіркамі і пайшлі. А ён застаўся з малой, якую трэба было пераканаць у неабходнасці званка ўласнаму бацьку.

«Я тэлефанавала бабулі, яна слухаўку не бярэ. А яму званіць не хачу! Здыме яго жонка, не хачу яе чуць... — сказала Нюта, і гэты аргумент падаўся збольшага ўцямным. — Яна не ведае, што тата мяне ўвечары сустракае, думае, што той бывае ў нас з бабуляй раз на месяц. »

Яна дзьмула на рукі, здзервянелыя ад марозу. Калі хлопец моўчкі ўзяў ейныя далоні ў свае і пачаў саграваць, ад нечаканасці яна разгубілася.

«Я. Я часта забываюся на пальчаткі. Ці губляю... Сёння згубіла, бабуля зноў лаяцца будзе... Скажа, што прышые гумкі да паліто, як маленькай...» — «Ты і ёсць маленькая і дурненькая, — сказаў Грынкевіч, здымаючы з сябе пальчаткі і надзяваючы іх на рукі дзяўчынкі. — Дзе ты жывеш?»

І ён далей інструктуе ваяўніча настроеных пейзанаў: будзеце праходзіць па плошчы і як убачыце, што нягоднік муркоча серэнады пад вакном дзяўчыны — ведайце, што гэта ён, хапайце яго, і нажамі яго, нажамі!

Жыла яна не так ужо і далёка, на Петраградцы ў «дваранскім гняздзе». Але часу на тое, каб дакінуць яе туды і вярнуцца назад да закрыцця інтэрната, было мала. Мароз абяцалі да дваццаці пяці, гэта перадавалі па радыё. Тады Грынкевіч стаў лавіць папуткі. Калі перад імі спынілася машына, Нюта запанікавала яшчэ болей і сказа­ла, што так не паедзе. Яму карцела раззлавацца на гэтую малалетнюю неўрастэнічку, што не хоча тэлефанаваць бацьку і праз гэта стварае праблемы сабе ды іншым. Але скандаліць з ёй не было часу, таму ён проста ўзяў дзяўчыну ў абярэмак і запхнуў у машыну на задняе сядзенне. Яна сцішылася, але пачала дрыжэць, яўна не ад холаду.

«Мне забаранілі садзіцца ў чужыя машыны...» — шапнула яна. «Дык што, папрасіць, каб спыніліся? Пойдзеш дадому пешшу?» — не шапнуў, а прашыпеў хлопец у адказ.

Кіроўца машыны давёз іх да маста. Там яны злавілі яшчэ адну папутку і высадзіліся ў хвілінах дзесяці хады ад Нюцінага дома. Аляксей ішоў вельмі шпарка, каб не ўпусціць шанцу паспець у інтэрнат. Калі раптам зачыняць, то галоўнае, каб сябры з пакояў на другім паверсе не пазасыналі. У зусім крытычных сітуацыях можна было кінуць каменьчык у шыбу. Тады яны беглі ўніз, на першы паверх, дзе ў калідоры было адно не заклеенае на зіму акно, адмыслова дзеля спазніўцаў. Спускалі нават зэдлік, каб прасцей было залезці. Але не заўсёды яны так прачыналіся, у найгоршых выпадках даводзілася ночыць нават у пад'ездах дамоў, седзячы на прыступках.

Дзяўчынка амаль бегла за ім, пры гэтым балбочучы. Ён тады не зразумеў, што так яна звычайна адыходзіць ад напружання. Таму нават грубавата прыкрыкнуў на яе, каб шмат не размаўляла, бо наглытаецца халоднага паветра і захварэе. А яна ўсё адно балбатала, аж пакуль яны не дабраліся да яе кватэры і не ўбачылі на парозе здзіўленую бабулю.

Ён мае на галаве капялюш з белымі пёрамі, носіць плашч і шпагу.

Далей было амаль смешна. Бабуля аблаяла ўнучку за тое, што яна не патэлефанавала бацьку. (Сама бабця сядзела ў той вечар у суседкі за гарбатай, таму не ўзяла і слухаўку.) Потым катэгарычна запатрабавала ад унучкінага спадарожніка, каб выпіў з імі гарбаты. Дый увогуле, амаль дванаццатая ночы, а на градусніку за вакном мінус дваццаць два, няхай застаецца тут. Нюціна бабуля імгненна спадабалася Аляксею, і ён рады быў застацца, на­ват не таму, што гэта лепей за начоўку ў пад'ездзе ці гімнастычныя практыкаванні з карасканнем праз акно інтэрната. Дзяўчынка хутка выпіла гарбату, і яе адправілі чысціць зубы і спаць, ну а госць застаўся на кухні весці размовы з бабуляй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x