Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вас цікава слухаць.

Джавані ўваходзіць у ролю незадаволенага пле­бея, якога шчыра дастаў гаспадар. Скардзіццамаўляў, гэты Джавані сякі і такі. Мазэта з ім пагаджаецца і адразу запісвае ў хаўруснікі. Пытаецца, дзе цяпер можна знайсці гэтага нягодніка, бо ўжо ўся вёска жадае яго прыбіць. «Ну і жарцікі!»думае свавольнік, якому робіцца ніякавата.

Грынкевіч вырашыў, што цяпер акурат зручны момант, каб зрабіць наступны крок.

— Давайце свой мэйл. Ці нік у скайпе, што яшчэ лепей. А нумар мабільнага быў бы зусім дарэчы. Часам я пішу вельмі крэатыўныя СМС.

— Веру! — рассмяялася дзяўчына.

Яна сапраўды напісала яму і мэйл, і нік у скай­пе, і нават нумар мабільніка. Грынкевіч паабяцаў таксама знайсці яе, калі прыедзе ў Мінск на Каляды. Нешта было ва ўсім гэтым правільнае, думалася яму. Прыкладна такое адчуванне ён меў, калі вось так запытаўся тэлефон у Аксаны. Праўда, тады ён быў абцяжараны сваёй марай, а цяпер — не. Ад Касі павявала нечым амаль род­ным, сваяцкім.

— Мяне ўчора зачапіў адзін вобраз з таго вер­ша, што вы мне чыталі... «Вазьмі майго сэрца чырвоны гранат. » Што мелася на ўвазе?

— Напэўна, алюзія на міф аб Персефоне і Аідзе. Аід прымусіў сваю жонку Персефону праглынуць гранатавыя зернейкі на знак вернасці. Каб ведаць, што яна дакладна будзе вяртацца да яго.

— Так, сапраўды. Ён такім чынам вытаргаваў сабе жонку ва ўласнай цешчы, прычым усяго на траціну года.

— Тут лірычны герой параўноўвае сваё сэрца з гранатам, бо сапраўды гэта годнае параўнанне, — разважала Кася. — Ён хоча сказаць жанчыне: вазьмі маё сэрца, вазьмі маё каханне, бо калі ты будзеш ведаць, што я кахаю цябе, ты не зможаш пакінуць мяне, ты заўсёды будзеш вяртацца. Сэрца — не падарунак, а заклад.

Яе развагі перарвала правадніца, якая паведаміла, што Мінск будзе праз паўгадзіны. Кася выправілася чысціць зубы. Грынкевіч застаўся ў купэ і дзеля цікаўнасці разгарнуў кніжку, якую дзяўчына паклала на столік. Тую самую светла-карычневую кніжку, верш з якой так яго ўчора ўразіў. Разгарнуў наўгад і трапіў вачыма на іншы верш:

— Ідзі на вакзал. — Ну што ж, пайду.

Ноч. Завулкі. Снег, як карцеч.

Пусты вакзал. Пусты віядук.

Ні праводзінаў, ні сустрэч.

Ведайце! Без гудкоў, без агню,

Адтуль, дзе звычайна тупік,

Адыходзіць сёння ў гадзіну нуль-нуль «Масква — Вечнасць» цягнік.

Перад Джавані стаіць задача заблытаць сялян, збіць з тропу. І ён зноў імправізуе.

Ён рэзка адкінуў кніжку, як атрутную змяю. Грынкевіч не ведаў, пра што яна, з Касіных расповедаў ён зразумеў толькі тое, што гэта раман пра паэта і яго каханне. Але вершы вярталі яго да ўчорашніх настрояў, з якімі ён змагаўся цэлы дзень. Ён вырашыў сёння быць аптымістам і думаць пра тое, як неўзабаве абдыме бацькоў і брата. Які тост скажа сёння на бацькавым юбілеі. Шкада, што сустрэча выдаецца скамечанай, але ж праца...

Ён праверыў тэлефон. Там была СМСка ад бацькі, якая, відаць, прыйшла толькі нядаўна: «Чакаю».

№ 17: Арыя «Meta di voi qua vadano...».

Мінск быў такім самым змрочным, як і Масква, але снегу не было відаць, хоць бацька і пісаў пару дзён таму, што нешта ў іх там падала. Трэба думаць, і тут зіма дала фальшстарт, а панурая восень мела запанаваць усур'ёз і надоўга. Падарунак паэтам і самагубцам.

Грынкевіч выйшаў з цягніка раннім ранкам і адразу нырнуў у будынак вакзала. З Касяй ён развітаўся яшчэ на платформе, бо яе прыехаў сустракаць бацька. А Грынкевіч ведаў сваю ўласцівасць актыўна не падабацца татам такіх вось добрых дзяўчат. Ён не падабаўся ім нават пасля месяца абсалютнай цвярозасці, у гарнітуры пры гальштуку і ў начышчаных чаравіках. Некалькі разоў, калі яшчэ ў ранняй маладосці трэба было паказацца бацькам сваіх паненак, Грынкевіч прыкладаў намаганні. А потым кінуў гэты занятак, бо ўсё адно ведаў, што тата будзе выгаворваць дачцэ за такое знаёмства. Гэта было закляццем.

Зрэшты, татам не вельмі добрых дзяўчат ён не падабаўся яшчэ болей.

Джавані паказвае частцы сялян направатрэба ісці сюды, каб злавіць ліхадзея. Іншую частку сялян ён накіроўвае налева. Маўляў, абкружыце яго, і тады ён нікуды не ўцячэ.

Ён добра памятаў, як упершыню сутыкнуўся з Рупелем, і цудоўна разумеў, за што менавіта Аннін бацька яго не залюбіў. Не, Грынкевіч тады якраз выявіўся станоўчым героем, і гэта было горш, чым з'явіцца перад Рупелем п'яным, моцна накураным і ў плямах ад жаночай памады.

Гэта здарылася пасля нейкага вечаровага спек­такля з удзелам дзіцячай студыі, малых задзейнічалі ў апошнім акце і, адпаведна, адпускалі дадому вельмі позна. Грынкевіч тады ўспрымаў Нюту ўсяго толькі як адну з тэатральных дзяўчынак, якую ён, зрэшты, вылучаў за яе неверагодны позірк. Яны амаль не размаўлялі тады, проста віталіся ці перакідваліся парай словаў. І вось у той дзень ён даволі позна выходзіў з тэатра, толькі скончыўшы разбіраць дэкарацыі. Была зіма, мароз градусаў пад дваццаць, да закрыцця інтэрната, дзе ён тады жыў, заставалася мала часу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x