Галоўнае назіранне, якое ён зрабіў, — Кася ніводнага разу не згадала ў размове якога-небудзь «свайго хлопца» ці «свайго маладога чалавека». Магчыма, такога ў прыродзе не існавала.
«Узнагародзь мяне за маё адданае каханне, любая!» — моліць Джавані, так і не пабачыўшы красуню ў вакне.
— А вам хіба ніколі не даводзілася вось так захапіцца, каб знянацку і каб за чвэрць гадзіны як хваляй накрыла? — запытаўся ён, калі яны абмяркоўвалі нейкую кіношку, якую абое нядаўна глядзелі.
— Не, не даводзілася. Спадабацца — мог, а каб захапіла... У мяне малады чалавек год таму загінуў, неяк не да захапленняў было.
— Прабачце. — сказаў Грынкевіч.
Ну што ж, яго шансы набліжаліся да ста адсоткаў. Але таксама рабілася зразумелым, чаму дзяўчына выбрала менавіта гэты верш.
— Мы вучыліся разам, дакладней, на розных факультэтах, але на адным курсе. Так, уласна, і пазнаёміліся. Таму я не ведаю, што такое «накрыла за чвэрць гадзіны». А да таго былі, зразумела, дзіцячыя закаханасці. Дагэтуль не магу сабе дараваць, што адпусціла яго паганяць на матацыкле.
— Вашай віны ні ў чым няма.
— Я гэта ведаю. Розумам. Увогуле ж, я не ведаю, як хутка я кагосьці да сябе падпушчу.
— Розныя бываюць сітуацыі. Некаторыя адносіны завязваюцца вельмі знянацку.
— У кіно!
— У жыцці... Вось я ведаю пару, якая пазнаёмілася ў цягніку. Жылі ў розных гарадах, але гэта не перашкодзіла ім пажаніцца.
— І яны доўга пражылі разам? — з некаторым скепсісам пацікавілася Кася.
— Дагэтуль жывуць. Гэта мае бацькі.
— Вось як... А вы жанаты?
— Не і ніколі не быў.
— Чаму так?
— Чакаў, што здзейсніцца адна мара. Гэта гісторыя на палову жыцця. А яна праз месяц выходзіць замуж.
— Я думала, вы донжуан.
— Так усе думаюць.
— Давайце ўсё ж спаць, — прапанавала Кася. — Дабранач вам, Лёша.
Ён павярнуўся да сценкі і схаваў твар у мулкую дарожную падушку. Гэта была ўжо другая ноч на колах. Заўтра позна ўвечары адразу з рэстарацыі ён зноў сядзе на цягнік і паедзе назад. І амаль суткі будзе дабірацца да N. А там яго чакае толькі «Дон Джавані». Было б чароўна, калі б яго яшчэ чакаў хоць нехта і каб па ім сумавалі. Як было ў свой час з Аксанай. Але ж Аксана была амаль такая ж мудрая, як гэтая Каця-Кася. Аксана вырашыла не марнаваць часу на мужчыну, які гадамі вядзе ўнутраныя размовы са сваёй марай. А мара — яна па змоўчанні больш небяспечная за сапраўдную суперніцу з плоці і крыві.
Сцэна IV
Дон Джавані і Мазэта з сялянамі, узброенымі мушкетамі і дубінкамі.
Рэчытатыў.
Прачнуўся Грынкевіч ад таго, што ў купэ пагрукаліся. Гэта была правадніца, якая прыйшла будзіць гастарбайтараў перад Оршай. Тыя ў паўсне нешта буркнулі і праваліліся ў новы сон, які быў, зрэшты, нядоўгім.
— Калян, га Калян... — прамовіў адзін з будаўнікоў. — Уставай давай, хутка пад'едзем.
Джавані ўстрывожаны: чаму дзяўчына не падыходзіць да вакна? Ён ціхенька кліча яе... І тут чуе галасы сялян, якіх прывёў Мазэта.
— Ёбанарот... — незадаволена адгукнуўся Калян. — Сярога, дай, бля, паспаць. А то, бля, яшчэ ў дызелі хуячыць і хуячыць, бля...
Сярога тым часам даволі хутка падскочыў і пачаў збіраць бялізну. Склаўшы яе ахайным стосам, ён злёгку пхнуў у бок сябрука. Той у адказ выдаў шматпавярховы выраз, але сеў на ложку і больш не спрабаваў заснуць.
— Сукабля! Ты, бля, цішэй, людзі вунь спяць. Давай збірайся патроху, а я пайду вазьму кавы, — прапанаваў Сярога і пайшоў з купэ.
Калян у паўзмроку шукаў свой абутак, суправаджаючы гэта бясконцымі «бляпіздзец» і «ёптваюмаць». Нарэшце ён знайшоў тое, што шукаў, і таксама пачаў збіраць ложак, але быў пры гэтым не такім ахайным, як Сярога. Той даволі хутка вярнуўся з дзвюма шклянкамі кавы.
— Слухай, Серы, што мне маёй Галцы сказаць? — запытаўся Калян змрочным тонам.
— А ніхуя не кажы.
— А як я ябаць яе буду? Гэтая сука, нахуй бля, трыпер мне нейкі прынесла. Ужо месяц з ім, бля, хаджу.
— Дык, можа, не трыпер?
— Аёптваюмаць... А чаго мне хуй пячэ? Пассаць, бля, добра не магу.
— А ты яго ў марганцоўку. Я, бля, таксама аднойчы так. Думаў — усё, бля, піздзец, трыпер. А потым, бля, праз тыдзень усё нармальна. Табе што? Тыдзень пабыць, а потым назад, бля, на Маскву папіздуеш.
— Дык я жонку заражу. Жанчына ўсё ж, бля.
— Скажаш, што сама, бля, нагуляла. А то яна ў цябе, сукабля, ужо ахуела. Звоніць, бля, дастае штодня. Што за хуйня?! А так не будзе званіць, будзеш, бля, як пацан.
Калян змрочна соп, сёрбаючы каву.
— Яна мне ўчора, бля, заявіла: думай, бля, да вясны. Як не вернешся, то ўсё, піздзец — развод.
Читать дальше