Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Госпадзе, як жа ты да яго падобны.

Ён сядзеў на кухні пры тэлефоне з нататнікам і алоўкам у руках, калі прыйшла маці і, прамовіўшы гэтыя словы, абняла яго за плечы. У адказ сын моўчкі пагладзіў яе руку. Грынкевіч ведаў, што яшчэ ў дзяцінстве яго называлі копіяй дзеда, матчынага таты. А вось ад бацькі ў ім амаль нічога не было. Аднак Аляксей не стаў спрачацца з маці на гэты конт. Яна не магла яшчэ ўсвядоміць, што мужа больш няма, і паўсюль лавіла яго здань.

— Вось у цябе і жэсты такія самыя. Ты проста не можаш бачыць сябе збоку. Ён таксама вось так звычайна сядзеў на кухні, калі яму трэба было нейкі малюнак або чарцёж накідаць. Нават гэтак­сама чухаў асадкай скроню. I гэтаксама ў яго складвал іся вусны, калі ён на нечым засяроджваўся, нешта абдумваў.

— Мама.

— Я замінаю. Я разумею. Ён мяне да гэтага прывучыў.

— Мама, каго можна папрасіць, каб труну панеслі? Можа, з працы? I. Шмат людзей, напэўна, прыйдзе. Дадому ксяндза запрашаем?

Дзэрліна дапамагае Мазэта ўзняцца з зямлі і вядзе яго дадому. Ужо ж яна ведае сродак, каб вылекаваць свайго добрага, хоць і дуркаватага мужа.

На кухню прыйшоў брат і вывеў маці, якая зноў расплакалася. Нешта зварухнулася ў Аляксею і падказала яму, што варта пабыць з ёй. Але ён зноў паглыбіўся ў разлікі. Гэта было нават эгаістычна, вось так абараняць і ратаваць аднаго сябе, думаў ён, але нічога не мог з сабою зрабіць.

№ 18: Ары я «Vedrai carino».

Толькі на наступны дзень брат крыху апрытомнеў і сутаргава пачаў шукаць сабе занятку. Спачатку ён стаў думаць, ці не варта ўзяць машыну напракат і як гэта можна зрабіць. Потым вырашыў, што толькі страціць час, таму вызваніў некага са сваіх аднакашнікаў, які быў за стырном. Той пагадзіўся аддаць Віктару цэлы дзень, каб паездзіць па гэтых жалобных справах. Грынкевіч падумаў, што яму цяпер не варта ўтручвацца, ён і так учора шмат чаго зрабіў і распланаваў, а брату цяпер заставалася толькі аб'ехаць патрэбныя адрасы.

Аляксей застаўся з маці. Яны сядзелі на кухні і пілі гарбату. Размаўлялі ціха, як быццам бацька спаў у гасцёўні і яго нельга было турбаваць. !м нарэшце перасталі тэлефанаваць сваякі і сябры, — прымаць спачуванні і ветліва адмаўляцца ад дапамогі было даволі цяжка, гэта вымотвала. Але вось ужо недзе гадзіны з дзве было ціха.

Дзэрліна ведае просты, недарагі сродак, каб паправіць здароўе небаракі Мазэта.

Чорны сабака ляжаў на падсцілцы ў вітальні. Учора мала што не ўвесь дзень ён ціхенька скуголіў, толькі пад вечар, калі Грынкевіч вывеў яго на шпацыр, супакоіўся. Пёс ляжаў на пад лозе і глядзеў на старэйшага сына памерлага гаспадара. Можа быць, раздумваў, ці варта даваць яму прысягу сабачай вернасці.

— Прызнаў цябе, бач ты. — сказала Данута Фларыянаўна з уздыхам, калі Аляксей ціхенька гукнуў сабаку і той прыўзняў вушы.

— Хто іх ведае, гэтых звяроў. Можа, убачыў ува мне старэйшага мужчыну ў сям'і.

Аляксей збольшага маўчаў, а гаварыла толькі маці. Ці то яна так імгненна асунулася ад гора, ці то ён проста даўно не бачыў яе, але цяпер маці падавалася Грынкевічу зусім маленькай. Яна і ў маладосці была хударлявай, а цяпер дык стала амаль бясплотнай. Прыгожай яе ніхто ніколі не лічыў, адно што было ў ёй добрага, дык гэта выразныя шэрыя вочы і багатыя хвалістыя цёмнарусыя валасы. Рысы твару былі характэрнымі, не грубаватымі, як у мужчын у ейнай сям'і, але, як на жанчыну, у іх усё ж бракавала чагосьці пяшчотнага і плаўнага. Яшчэ яна мела вялікія і стройныя кісці рук, але іх своеасаблівую піяністычную красу мог ацаніць хіба толькі старэйшы сын.

У маці з Аннай рукі падобныя, думалася яму. Гэтае падабенства ён толькі цяпер і адзначыў: ім абедзвюм не пасавалі доўгія пазногці і яркі лак.

Данута Фларыянаўна мела паставу, якой не сапсавалі амаль паўстагоддзя, праведзеныя за інструментам, і яшчэ вельмі ганарлівую пасадку галавы, але нібыта саромелася гэтага. Яна мела вялікі, як на такое далікатнае цела, голас, але заўсёды імкнулася размаўляць вельмі ціха. Праз яе знешнасць маці прыпісвалі нейкую асаблівую моц характару, і той, хто бачыў яе ўпершыню, чамусьці думаў, што яна сама меней дырэктар музея ці школы — гэткая маленькая, але валявая, моцная, нават уладарная. Але гэтая жанчына ўсё жыццё вучыла дзяцей граць на фартэпіяна, а ў сям'і свядома прытушыла ўласнае свячэнне.

— .А потым я паехала ў Ленінград на канцэрт. Мне цэлы дзень не было чаго рабіць, вось я і патэлефанавала яму. Маці мяне б за гэта забіла, калі б даведалася. Каб яе дачка ды званіла ў інтэрнат хлопцу, з якім у цягніку пазнаёмілася! Што ты. Я бабулі да самай яе смерці не прызналася, як яно было. Яна ўсё лічыла, што гэта ён мяне расшукваў, дамагаўся, — распавядала маці гісторыю, якую Грынкевіч ужо чуў раней, прычым неаднаразова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x