Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, мама, усё ў парадку. Проста я задумаўся.

Я, мама, такі ж самы, як ён, хацелася сказаць

Грынкевічу. Але нават гэтую праяву непасрэднасці ён у сабе задушыў. Маці не варта ведаць, колькі жанчын сталі няшчаснымі праз яе сына. Дый не той цяпер момант, каб калупацца ў яго душы. Маці нашмат складаней, чым яму.

Тут ён дакладна зразумеў, што зноў сыходзіць ад «работы над памылкамі». Так, яму было шкада маці. Але з усвядомленымі памылкамі ён хацеў разабрацца як-небудзь пазней і як-небудзь не ў прысутнасці роднага чалавека. А калі? I як? Ён быў артыстам і нібыта ўмеў праяўляць эмоцыі. Зрэшты, гэта былі эмоцыі не ягоныя, яны спелі не ўнутры ўласнага сэрца, а прыходзілі туды, напрыклад, з музычнымі гукамі. Яго сэрца было толькі правадніком чужых пачуццяў, схаваных паміж нотнымі радкамі. А што са сваімі, з уласнымі, га, дружа? Ты не адчуваеш нічога нават цяпер, калі раптоўна і заўчасна памёр твой уласны бацька. Ты толькі рэфлексуеш, што таксама не ёсць тваім любімым заняткам, але сэрца тваё маўчыць.

— Ён вельмі хацеў, каб мы ўсе былі разам. I ўвесь час лаяў мяне, што я пакінула цябе ў Ленінградзе. Вось літаральна пазаўчора размаўлялі пра вас. Пра цябе.

— Мам, ты ж ведаеш, што ў маім выпадку нават Расія не найлепшы варыянт, асабліва калі маеш амбіцыі.

— Ды я ведаю. Сама радуюся, калі хтосьці з маіх былых дзяцей не ў нас паступае. У нас жа калі наша кансерваторыя, то педагога проста адзначаюць прыязным словам. А калі Масква або Піцер. У нас гіблае месца. I за савецкім часам было, і цяпер. Тут мне б дажыць ціхенька. Калі раз-два на год да нас хтосьці варты прыязджае, то я на канцэрт, зразумела, выбіраюся. Мне што, я ўжо на пенсію выходжу. Так, сынок. Педагогаў пенсійнага веку ў нас прыбіраюць, мне пакінулі толькі агульнае фартэпіяна. I ў мяне ўжо няма сіл браць канцэртмайстарскія гадзіны. Гэта мне перайграныя рукі так гукнуліся. Ты такі спакойны быў, калі я цябе насіла. Дык я займалася вельмі шмат, ну, і перанапружылася тады. Не звярнула ўвагі, не далекавала. Потым канцэртмайстрам шмат працавала, ты памятаеш, часам праз сілу працавала, халтурыла нават. А цяпер артрыт вылез. Так яно гадамі назапашвалася.

Грынкевіч моўчкі ўзяў у далоні матчыны рукі і пацалаваў іх. Маці зноў заплакала, але бязгучна, толькі слёзы пабеглі па шчаках. Ён прыняўся яе супакойваць, люляць у абдымках, як маленькае дзіця. Яму было амаль трыццаць чатыры гады, а ён да ўчорашняга дня думаў, што бацькі будуць заўсёды. Нават два татавыя інфаркты не прымусілі яго задумацца пра немінучы фінал любога зямного шляху. Звычайна чалавек нашмат раней усведамляе нявечнасць уласных бацькоў і пачынае думаць, як праз пэўны час (няхай ён надыдзе як мага паз­ней!) будзе выпраўляць іх у апошнюю вандроўку. Грынкевіч адчуў гэта толькі ўчора, калі замест жывога бацькі заспеў халодную васковую ляльку.

Ён стаў думаць, што сапраўды недарэчна і нязручна пакідаць маці адну. Але хіба ён мог забраць яе з сабой, у свой багемна-неўпарадкаваны свет? Пэўна ж не мог. На гэтую тэму варта было пагутарыць з братам. А калі брат забярэ маці за акіян?

Грынкевіч падумаў, што вось гэты няродны горад Мінск, дзе ён бываў госцем, усё ж даваў яму адчуванне трываласці быцця. Брат забярэ маці — і яму не будзе да каго прыязджаць. Хіба толькі адведаць бацькаву магілу. Зрэшты, сучасныя людзі ўжо не адчуваюць такой моцнай патрэбы наведаць зямлю, якую ахоўваюць іхнія продкі. Дый увогуле, зямля спустошвалася, на яе прыходзілі чужыя, прыносілі туды сваю карму, не звязаную з кармай народжаных і пахаваных тут, а пахаваныя не давалі сілы ні сваім уцеклым нашчадкам, ні чужым прыхадням.

Але што ён так песімістычна? Як быццам маці ўжо зусім старая і нямоглая. Яна, як на свой век, яшчэ даволі добра выглядае, праз год-другі з некім пазнаёміцца і. Ён зірнуў у заплаканыя матчыны вочы і зразумеў, што надумаў лухту.

— Я хачу быць сапраўднай бабуляй, — сказала яна, нібыта прачытала сынавы думкі. — Каб да мяне прыводзілі ўнукаў, а я б з імі і гуляла, і маляванкі размалёўвала, і казкі ім чытала. Мне цяпер вельмі будзе бракаваць маленькіх дзяцей, як сыду на пенсію. А ўнук у мяне пакуль толькі адзін, і бачу я яго толькі праз інтэрнэт.

Грынкевіч чакаў, што яна пяройдзе да вечнай тэмы пра яго асабістае жыццё і пачне ставіць у прыклад малодшага брата, але гэтага не адбылося. Прынамсі, сёння яна вырашыла не казаць пра гэта наўпрост. А ён болей не меў жадання адбівацца жартамі. Кепскі быў дзень для праяваў гумару.

Маці пачала распытваць пра «Дона Джавані».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x