Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Марыянеткі і лялькаводы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Марыянеткі і лялькаводы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Марыянеткі і лялькаводы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Марыянеткі і лялькаводы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаму? — здзівіўся Пугач. — Слушна кажа твой дзядзька: сам шчасце і заваёўвай.

— Ат, ну перабіваеш жа, Лёнь! Ты ж слухай, куды я схіляю.

— Валяй.

— Насцярожыўся я менавіта гэтаму рэзкаму пераходу — ад саладжавых слоў пра любасць і чалавечнасць да эга канкрэтнага чалавека. Як жа, думаю, ён будзе сябе шчаслівым рабіць? Паглядзім. — Адынец узяў скрылёк каўбасы і закінуў сабе ў рот; перажаваўшы, працягваў: — Стаў я чытаць уважлівей. І вось што пачуў. Абвяшчае гэты вельмішаноўны аўтар, гэты навуковец-псіхолаг, што чалавецтва можа быць шчаслівым толькі тады, калі кожны чалавек будзе шчаслівы. А таму, выводзіць Сакрасаў, трэба кожнаму паставіць сябе ў цэнтр светабудовы і змагацца за сябе ўсімі сіламі. Хітра! — усклікнуў тут Адынец. — Яшчэ больш зацікавіла мяне тая кніга. Чытаю далей і праз пару старонак натыкаюся на выснову, што для дасягнення асабістага шчасця любоў трэба разбіць на прыярытэты. Не любіць, маўляў, усіх і ўсё пароўну, а любіць так: найбольш — жанчыну, сваю жонку; крыху менш — сваіх дзяцей; яшчэ менш — бацькоў, яшчэ менш — родзічаў і бабуль-дзядуль; яшчэ менш — старонняга чалавека; і ўжо зусім мала — коцікаў-сабачак, птушак і раслінак. Як табе?

— Ну… — завагаўся мастак. — Мяркую, што ты тут нешта перагібаеш… альбо нечага не дагаворваеш…

— “Не дагаворваеш”! — ускінуўся суразмоўнік. — Ды тут, здаецца, спадар Сакрасаў усё дагаварыў. Да таго нават дагаварыўся, што Хрыстову любоў рассек на прыярытэты. Пасля гэтага я ўжо, можна сказаць, супакоіўся, бо здагадваўся, што будзе ў той кнізе далей. І не памыліўся. Карацей, сфармуляваўшы рэцэпт асабістага шчасця, аўтар заклікае нас браць у рукі зброю і за яго змагацца. Прычым заахвочвае нас тым, што, калі мы здабудзем асабістае шчасце, то ўнясём сваю лепту ў сусвет, зробім і яго шчаслівейшым. Але паколькі аўтар выставіў на пярэдні план каханне, то бок любоў самца да самкі, а па-навуковаму — палавую любоў, то адразу ж уявіліся мне шэрагі агрэсіўных самцоў, якія выйдуць на паляванне. Гэтакія шарэнгі фаласаў — непрыхільных, суровых, эгаістычных, да таго ж абнадзееных аўтарам, што гэтае паляванне ёсць святой справай прадаўжэння чалавечага роду. — Валерый Віктаравіч гадліва зморшчыўся. — Уяўляеш сабе, Лёнь, войска самцоў, кожны з якіх зараз рынецца здабываць сабе самку?

— А чаму ж не? Так і ёсць.

— Ага, так і ёсць, — кіўнуў Адынец. — Толькі аднаго не ўлічыў спадар аўтар, што кожны з гэтых ваяроў-фаласаў будзе старацца заваяваць сабе найпародзістую жанчыну. А паколькі такіх — пародзістых — далёка не сто працэнтаў, то ў гэтым працэсе будуць немінучымі сутыкненні паміж фаласамі, крывавая дзяльба — з мардабоем, панажоўшчынай, трупамі. І блаславенне на тое кровапраліццё дае не хто іншы, як спадар Сакрасаў, навуковец, кандыдат псіхалагічных навук. Крута?

Леанід Нілыч насуплена прамаўчаў і зірнуў на наручны гадзіннік. Адынец наліў сабе чырвонага віна, прамачыў горла і доўжыў:

— Што ж, я працягваў чытаць гэты навуковы трактат, хаця з пэўнага моманту меў толькі адно жаданне: узяць тую кнігу і адхвастаць ёй шаноўнага Сакрасава па шчаках. І, шчыра скажу, нават адчуў нейкую мазахісцкую асалоду, калі аўтар абвінаваціў праваслаўе ў бедным і гаротным жыцці рускага народа — што, маўляў, гэта з-за доўгацярпення, якое прывіваецца верай. Каб не цярпеў народ, а сам змагаўся за сваё шчасце, то, паводле Сакрасава, жыў бы ён цяпер куды багацей і самавіцей. Як табе? Але і гэта яшчэ не ўсё. Напрыканцы разышоўся паважаны аўтар да таго, што пачаў бэсціць не толькі праваслаўе, а і хрысціянства ўвогуле. Яно, кажа, вінаватае ў тым, што чалавецтва за апошнія дзве тысячы гадоў не дасягнула ўсеагульнага шчасця! І як апошнюю кропку ведаеш, што заляпіў?

— Ну?

— Што ідэя хрысціянства, аказваецца, мала чым адрозніваецца ад ідэі марксізму-ленінізму, таму што асноўныя палажэнні ў іх тоесныя. Так сцвярджае гэты пісака! І яшчэ: на ўсім працягу яго трактата праглядваецца нейкая нездаровая туга па язычніцтве. А іншым разам і прамым тэкстам гаворыць нам аўтар, што пры язычніцтве паважаліся жаданні чалавечага цела, а гэта здорава, гэта нармальна, гэта навукова абгрунтавана. Няблага б, паводле Сакрасава, і цяпер пераняць штосьці адтуль. І ўсё гэта, заўваж, ён раіць нам дзеля дасягнення ўсеагульнага росквіту чалавецтва. Не болей, не меней.

Валерый Віктаравіч дужа разгарачыўся за размоваю, а таму на гэты раз наліў сабе не віна, а ліманаду і з патоляй яго выпіў.

— Што я табе магу адказаць, — узяў слова Пугач. — Усё, здаецца, слушна ты выкладаеш… Аднак рэзка неяк, непрыхільна, аднабакова, губляючы аб’ектыўнасць. Адчуваецца, прабач, твая асабістая непрыязнасць да гэтага… як яго… Сакрасава. Нібы ён цябе асабіста пакрыўдзіў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы»

Обсуждение, отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x