Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Марыянеткі і лялькаводы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Марыянеткі і лялькаводы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Марыянеткі і лялькаводы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Марыянеткі і лялькаводы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер можна ўздыхнуць прывольна. А то за апошнія два гады, калі іх бізнес стаў асабліва паспяховым і калі грошы да іх пацяклі небывалым патокам, нават адной ночы спакойна не паспаў Генадзь Марушкевіч, нават не паабедаў ні разу з апетытам. Бо апанавала яго жахлівае падазрэнне, што паквапіцца напарнік на агульныя грошы, і прыстрэляць яго, Марушкевіча, з якой-небудзь высокадакладнай зброі. Дальбог, ніякавата зрабілася. І стаў усур’ёз падумваць Генадзь, як бы гэта бязбольна адцясніць Мішку Загорскага ад карыта, ды каб без шуму, без страляніны, па-добраму. І распрацаваў ён план, якому б і ваенныя стратэгі пазайздросцілі.

Карацей кажучы, роўна тыдзень таму выклікаў лепшы сябар і паплечнік Мішку ў парк на “важную размову” і на шпацыры, пад ацярушанымі снегам хвоямі, выклаў яму ўсе свае козыры. Даваў Марушкевіч Загорскаму добрага адступнога — на тыя грошы хоць новую кампанію адкрывай. А калі раптам, налёг на гэтыя словы Генадзь, той не захоча, то… І раскрыў папку з копіяй дакументаў, ад выгляду якіх прыяцель і знячэвіўся, і збянтэжыўся, і памякчэў раптам. А каб зусім яго супакоіць, дадаў Генадзь, што арыгіналы гэтых дакуменцікаў ляжаць у надзейным месцы і што аднаму знанаму юрысту даручана імі ў хуткім часе заняцца… Дарэчы, у тым жа месцы і касета адна прытулілася, дзе выдатны сем’янін, бацька траіх дзяцей Міхась Загорскі займаецца вядомымі справункамі з не зусім паўналетнімі асобамі… Але гэта ўжо больш для ягонай жонкі.

Даў Марушкевіч свайму таварышу на роздумы і на падрыхтоўку “адступных” папер усяго толькі тыдзень. І вось сёння, на вялікую яго ўсцеху, усё было скончана. Менавіта з гэтай нагоды і застольнічаў толькі што Генадзь ва ўлюбёным сваім ціхім рэстаранчыку, акурат таму і вёз адтуль танцоўшчыцу Альбіну, на якую пару тыдняў таму паклаў сваё блудлівае вока.

Дзяўчына была не зломак: высокая, худая, неверагодна рухавая, чорнавалосая, з вузкімі сцёгнамі — такія заўсёды, з незапомных часоў хвалявалі ўяўленне Генадзя Марушкевіча. Аднак менавіта такія да нядаўняга часу і былі для яго недаступныя. Уся бяда ў тым, што Марушкевічаў рост быў усяго 161 см, а фігура — не раўнуючы як у бегемота: без таліі, з тоўстым, віслым задам. Да таго ж — шчакасты твар і маленькія невыразныя вочкі… А яшчэ пацеў Генадзь так, што ніякія дэзадаранты не дапамагалі. І гэтак з самага дзяцінства. Калі разбітныя яго равеснікі ўвіхаліся каля фігурыстых і высокіх аднакласніц, ці не крыўдна было Генадзю? Калі Віцька Махноў, сужыцель па інстытуцкім інтэрнаце, заядла вадзіў у іх пакой даўганогіх путан, ці не балюча было Генадзю? А калі жонка таго ж Мішкі Загорскага Алена мае знешнасць топ-мадэлі, а яго, Марушкевіча, Олька — няўклюднай каровы?..

Яшчэ да замужжа Олька здавалася Генадзю (ажаніўся ён рана — у дваццаць адзін год) зусім нават ніштаватай жанчынаю. І талія была, і формы цела выразныя, і з твару сімпатычная… Але як толькі нарадзіла яму дзвюх дачок, то і распаўзлася данельга. Апошнія пяць гадоў неверагодна саромеўся Генадзь ейных тоўстых ног, празмерных грудзей і рэдкіх, нібы павыскубаных валасоў. Перастаў з ёй бываць на людзях… Ужо два гады як не жыве ён з Вольгай, як павінен жыць з жонкай муж. Адно што з-за дзяцей не развёўся. Жыве яна ў яго асабняку, нібы прыслуга, і даўно не дае ёй Генадзь справаздач аб сваіх запозненых вяртаннях дамоў ці наогул начных адстутнасцях. Іх спальні знаходзяцца на розных паверхах.

Многа нацярпеўся з-за сваёй мешкаватай знешнасці Генадзь Марушкевіч ад пекных, высокіх і стройных жанчын, якія доўгія, пакутліва доўгія гады былі для яго недасяжнай мараю. Багата згрыз сабе ногцяў ад злосці. Але ж прыйшло і на яго вуліцу свята, і ўжо тры гады як становішча на любоўным фронце кардынальна змянілася. Бо перайшоў Генадзь Марушкевіч у статус буйнога бізнесоўца і ўплывовага чалавека, а такіх, незалежна ад знешнасці, шануюць жанчыны ўсіх масцей і гатункаў.

Нарэшце змог ён пераадолець абрыдлы дзіцячы комплекс перад высокімі прыгажунямі і цяпер ужо ён іх выбірае, ён ім загадвае, ён імі валадарыць бязмерна! Вось і даўганогая дваццацігадовая Альбіна, што яшчэ гадзіну таму звівалася на сцэне пад юрлівымі позіркамі мужыкоў, неўзабаве будзе звівацца і стагнаць у ягоных абдоймах, пад яго пяціпудовай вагою. Асабліва цешыла Марушкевічава самалюбства тое, што яго будучая партнёрка амаль на галаву за яго вышэйшая. Бач ты, вышэйшая, а едзе з ім, пузатым карлікам, а не з нейкім маладым атлетам, якіх, дарэчы, сёння ў рэстаране не бракавала!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы»

Обсуждение, отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x