Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раніцаю Ран і Індар, акружаныя вялікай групаю паляўнічых, выправіліся да высокай белай гары.

Яшчэ на стаянцы, калі з берага Пры паляўнічыя глядзелі на яе, ім зда­валася, што гара недалёка, у чыстым празрыстым паветры яна вытыркалася над травамі і дрэвамі невысокім белым пагоркам і думалася — трэба толькі мінаваць бліжэйшую траву, бліжэйшы куст і вось яна, белая гара... Але потым, калі паляўнічыя прабіраліся па густой высокай, вышэйшай за чалавека, траве, калі мінавалі бясконцыя кусты і дрэвы, бачылі, што гара ўсё гэткая ж, як і дагэтуль, недасяжная, адзінае, што мянялася — яна павялічвалася, як бы вырастала ўгору.

Ісці было цяжка... Асабліва цяжка было першаму чалавеку, які пракладаў сцяжыну, таму падарожнікі па чарзе выходзілі наперад. Лягчэй станавілася, калі траплялі на сцяжыны, пратаптаныя звярамі. Але ісці сцежкамі было небяспечна, — у любы міг перад людзьмі мог паявіцца статак драпежнікаў...

Надвячоркам, калі гара закрыла Сонца, а наперадзе перад стомленымі падарожнікамі дыбілася белая зямля, яны спыніліся.

Начаваць вырашылі ля падножжа гары, каб назаўтра з самага ранку пачаць здабываць крэмень. Перад тым, як укладвацца на начлег, Ран, як вопытны здабытчык крэменю, наказаў паляўнічым, каб яны з лазовага лыка сплялі доўгія моцныя вяроўкі. І яшчэ ён сказаў сплесці вялікі лазовы кошык, у які можна класці крэмень. Му і Галу, як і інды, не ведалі, як будуць здабываць крэмень, мо таму моўчкі паслухмяна рабілі ўсё, што ім гаварыў Ран.

Калі з-за лесу паказалася Сонца, людзі падняліся на гару. Тут са здзіўленнем яны ўбачылі глыбокія і шырокія норы, якія апускаліся ўглыб зямлі. Па ўсім было бачна, што норы гэтыя былі вырыты не звярамі, а людзьмі. У адну з такіх нор, трымаючыся за лыкавую вяроўку, апусціўся Ран. З сабою ён узяў лазовы кошык і вялікі шырокі крэмневы скрабок.

На дне ямы Ран пачаў капаць скрабком зямлю і ў ёй — дзіўна! — знаходзіць крэмень [8]. Крэмень быў розны, трапляліся вялікія кавалкі, з якіх можна было рабіць сякеру, былі і меншыя, прыгодныя для дзідаў, скрабкоў, а таксама для маленькіх вострых дзідаў, якімі карысталіся інды. Назбіраўшы кошык крэменю, Ран крыкнуў з глыбокага падзямелля, каб людзі цягнулі кошык наверх. Апроч крэменю з нораў трэба было выцягваць белую зямлю, у якой нічога не было...

Белая зямля дымілася, пяршыла ў горле, закладала дыханне. Паяўляўся няпрошаны кашаль...

Калі Ран знямогся, ён папрасіў, каб яго выцягнулі наверх. Замест яго ў глыбокую нару апусціўся вёрткі Му. Але і ён надта доўга не мог вытрымаць белага ліпкага дыму. Мяняючыся, людзі апускаліся ў нару і паціху здабывалі і здабывалі дарагі крэмень.

Пад вечар стомленыя, вымазаныя з галавы да пят белай зямлёю, паляўнічыя сядзелі ля груды крэменю. Каб не несці лішні камень, яны збольшага з буйных кавалкаў адбівалі лёгкія адшчэпы, з якіх атрымліваліся скрабкі, наканечнікі для дзідаў, нават сякеры розных памераў. Усе разумелі, што там, на стаянцы, яны будуць доўгі час апрацоўваць гэты крэмень.

Затрымлівацца тут доўга паляўнічым нельга было, бо ў любы момант сюды маглі прыйсці іншыя людзі, якім гэтаксама патрэбен крэмень, і невядо­ма, колькі іх магло быць, і якія яны мелі намеры...

Потым Ран сказаў паляўнічым, каб яны высеклі сякерамі тонкія доўгія лёгкія палкі. Тыя палкі людзі пераплялі ўсярэдзіне лазовымі лыкамі. На лыкі палажылі крэмень. Двое паляўнічых, трымаючыся за канцы палак, маглі несці шмат здабытага каменю.

Напачатку цяжару крэменю паляўнічыя не адчувалі. Але хутка яны пачалі стамляцца.

Калі белая гара паменшылася і засталася далёка за іх спінамі, толькі тады яны вырашылі зрабіць адпачынак. Цяпер ім ужо не трэба было баяцца сутычкі з чужымі незнаёмымі людзьмі.

Узяўшы сагнутыя палкі і лёгенькія дзіды — Ран ужо ведаў, што гэты сагнутыя палкі называюцца лукамі, а лёгкія дзіды — стрэламі — Індар са сваімі паляўнічымі накіраваўся ў густыя кусты, каб упаляваць птушку. Ран з сябрамі тым часам пачаў вызваляць агонь з крэменю.

Хутка ля чырвонага агню было шумна і весела, — людзі радаваліся не столькі вячэры, як неспадзяванаму знаёмству. Але яно магло закончыцца смяртэльнай бойкаю, калі б Той, які жыў наверсе, зрабіў так, каб яе не было. І зрабіў ён гэта толькі таму, што, — як разумелі людзі — яны не парушалі законаў Таго, які жыў наверсе.

Потым, калі ўсе паклаліся спаць, загорнутыя міготкімі вачыма Таго, які жыў наверсе, Ран, ведаючы, што гэты вечар можа быць апошнім перад развітаннем з індамі, пачаў асцярожна распытваць Індара пра тое, што яго трывожыла і не давала спакою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x