Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё тая ж дзяўчына дастала з вуголля збан, уваткнуўшы яго ў зямлю вострым донцам і паставіла яго перад паляўнічымі. З будана яна прынесла маленькія гліняныя збаночкі і наліла ў іх варыва. Жэстам паказала, каб паляўнічыя спрабавалі яго.

Чужынцы, акружыўшы паляўнічых, з усмешкамі пазіралі, як будуць паводзіць сябе госці.

Ніколі Ран не еў такой смачнай ежы. Цёплая вада і салодкае мяккае мяса сагравалі цела знутры, напаўнялі яго сілаю і лёгкасцю.

Пасля абеду чужынцы павялі гасцей на паляванне. З сабою яны ўзялі дзіўныя сагнутыя палкі з моцнымі жыламі. Паклаўшы на жылы лёгенькія дзіды, новыя знаёмыя асцярожна ішлі па ўскрайку лесу. Нечакана з папаратніку між сосен з шумам падняўся ўгору вялікі глушэц. Тады паляўнічы са шрамам на твары, накіраваўшы маленькую дзіду на глушца, нацягнуў на сябе жылу і, сагнуўшы палку, выпусціў яе. Са свістам дзіда дагнала глушца, які падняўся ледзьве не да вяршыні елкі. Куляючыся ў паветры, глушэц гучна чмякнуўся на зямлю.

Гледзячы на нерухомую вялікую птушку, Ран падумаў, што вось гэтак жа нерухома маглі ляжаць і яны пасля ўдараў куслівых маленькіх дзідаў...

Шмат дзён правялі паляўнічыя сярод людзей, якія называлі сябе індамі. За гэты час Ран многаму ў іх навучыўся. Ён навучыўся вызваляць агонь з каменьчыкаў, ляпіць з чырвонай зямлі збанкі і асцярожна абпальваць іх на агні, які даваў збанкам сваю моц. І дзіўна было Рану — як гэта яны, ягоны род, не здагадаліся абмазваць лазовыя кошыкі чырвонай зямлёю, а затым абпальваць іх на агні. Ён зразумеў, што моц гліняным збанкам дае чырвоная зямля, якая маецца ля высокага берага Пры, — пераціраючы тую зямлю ў пальцах, старэйшына чужынцаў навучыў Рана, як яе выбіраць і расціраць... Ран навучыўся выбіраць палкі і, сагнуўшы іх, нацягваць на канцы жылы. Ран выпускаў у паветра маленькія вострыя дзіды, якія ўпіваліся ў звера, у птушку... Але яшчэ лепей, чым ён, выпускаў у птушак свае лёгкія дзіды Галу. Ран нават навучыўся размаўляць з чужынцамі, — ён гаварыў, пераплятаючы свае словы з іх словамі, калі ж слоў не хапала, тады выручалі жэсты.

Старэйшынаю індаў быў чалавек са шрамам на твары. Ён называў сябе Індарам. Вечарамі, калі людзі сядзелі ля агню, Ран распытваў Індара, адкуль яны прыйшлі. Дзе жэстамі, а дзе словамі Індар расказваў дзіўныя гісторыі.

Ён казаў, што прыйшлі яны з далёкіх земляў. На тых землях горы нашмат вышэйшыя, зарослыя кустамі і лесам. Там яны такія высокія, што, калі на іх падымешся, цяжка дыхаць. На вяршынях тых гор увесь час ляжаць белыя мятлікі, і птушкі, якія прылятаюць да іх, не заўсёды могуць пераляцець цераз тыя горы. Там ёсць густыя лясы, спавітыя тоўстымі моцнымі травамі, і ў тых лясах жывуць агромністыя смяротныя павукі, гадзюкі, якія харчуюцца не толькі звярамі, а, бывае, што яны запраста душаць і глытаюць чалавека. У тамашніх вялікіх рэках з мутнымі водамі жывуць жахлівыя ні то звяры, ні то рыбіны, вострымі зубамі яны з берага зацягваюць у ваду як звера, так і чалавека і разрываюць яго... Там лясы такія густыя, што Сонца днём не асвятляе зямлю, і кроплі вады з шумам бягуць з неба днём і ноччу. Цяжка там жыць чалавеку, хваробы разносяць камары і машкара, сырасць раз’ядае цела, і таму яны пайшлі адтуль... Дарогаю яны абмінулі вялікуювялікую ваду, якая была горкай і якую нельга піць. У той вадзе яны бачылі агромністых, большых за мамантаў, звяроў, якія час ад часу вынырвалі на паверхню і з шумам выпускалі ўгору пырскі... І яшчэ ў той вадзе жывуць агромністыя рыбы. У іх вялікія раты і вострыя зубы, і палююць тыя рыбы нават на чалавека.

Паляўнічым не верылася, што могуць быць такія дзівосы. Тады Індар паказваў на жахлівыя шрамы на сваім твары і целе — то былі драпіны вялізнай паласатай кошкі, якая палявала як на звера, так і на чалавека, гэтая кошка загубіла жонку Індара, яна і яго ледзьве не пазбавіла жыцця. І яшчэ Індар гаварыў, што Пры бяжыць да той вялікай-вялікай горкай вады, яны і змаглі дабрацца сюды, бо ўвесь час ішлі берагам ракі.

Мабыць, Індар казаў праўду, бо на шыях новых знаёмых на тонкіх жылах былі падвязаныя зубы і кіпцюры звяроў і птушак, якіх Ран і яго сябры ніколі не бачылі. Толькі ў Індара не было на шыі ні кіпцюроў, ні зубоў, замест іх на грудзях у яго матляўся лёгенькі скураны мяшэчак, і ў ім ён трымаў штосьці надта яму дарагое.

Але настаў дзень, калі Рану трэба было ісці далей, — да белай гары, дзе знаходзіўся крэмень. Слухаючы Рана, Індар заківаў галавою: так-так, ім таксама патрэбен гэты крэмень і, калі Ран згодзен, яны таксама пойдуць па крэмень, бо іх лёгкія дзіды з ім на канцы часта губляюцца ў густой траве. А іх трэба шмат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x