Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль ГІГЕВІЧ

СТРАЧАНАЕ ШЧАСЦЕ

Аповесць

1

Калі вочы Таго ўсемагутнага, які жыў наверсе, заплюшчваліся, усё ўнізе — і зялёныя кусты, і вершаліны высокіх дрэў, і гнуткія травы, і нават белы вытаптаны нагамі пясок на стаянцы — усё станавілася мок­рым ад цяжкой расы. Угары святлела. Толькі рог Месяца свяціў гэтак жа, як і ноччу — белым халаднаватым святлом. Неба ў тым баку, дзе кожны дзень паяўляўся памочнік Таго ўсемагутнага, які ўсю ноч азіраў міготкімі вачыма свае ўладанні, святлела і ружавела, — і рэдкія шэрыя слаістыя аблачыны, і чысты бясконцы блакіт. І чым болей ружавела неба, тым больш гусцеў туман, — хвалямі ўкрываў нізіны і пагоркі, агортваў кусты, слаіўся між сосен і елак і белай сцяною падымаўся над ціхай соннай Пры.

Яшчэ ціха было на зямлі, толькі дружнае дзумканне камароў парушала ціш. У будане людзі спалі. Адна скалечаная Вая сядзела ў цэнтры будана, дзе мелася ў зямлі ямка, абкладзеная знутры каменнем і ў якой па чырвоным вуголлі бегалі кволыя мітуслівыя чырвона-белая язычкі. Час ад часу Вая падкладвала язычкам высахлыя галінкі, невялічкія палкі, сухія сасновыя шышкі, і тады язычкі большалі і весялелі.

Агонь трэба было ўвесь час карміць. Калі яго не карміць, то ён памрэ і тады для ўсяго роду будзе гора, — людзі не змогуць сагрэцца сцюдзёнай парою, калі зямлю ўкрыюць белыя мятлікі, не змогуць засмажыць мяса. Нават ад куслівых камароў яны не змогуць пазбавіцца. І днём, і вечарам, і ноччу — заўсёды ля агню былі людзі, якія ўлагоджвалі яго і кармілі.

Ён бываў розным: мяккім і пяшчотным, пякучым, калі абпальваў скуру і рукі, а мог, калі раззлуецца, з’есці ўвесь будан разам з дзідамі і дубінамі.

Неяк у маленстве Вая бачыла, як Той, які жыў наверсе, раззлаваўся на людзей. Спачатку ён сярод дня прагнаў з неба свайго памочніка. Затым, накрыўшы неба шэранню, пачаў незадаволена пагрукваць і пагрымліваць. «Гр-рруу, гр-руу», — грукацеў ён каменнем. Ён разышоўся зусім. Калі на зямлю паліліся кроплі вады, Той тут жа то ў адным, то ў другім баку пачаў паліць неба бялюткім агнём, ад якога ў людзей самі па сабе заплюшчваліся вочы. Невядома адкуль паявіўся моцны вецер, і спалоханыя дрэвы, кусты тут жа залапаталі лісцем, зашушукаліся, зашумелі: «Шшу-шу, шш-шу...» Нават Пры захвалявалася, — вялікімі пластамі вады яна біла і біла ў пясчаны бераг, вымываючы з пяску кусты і дрэвы. Неба зусім сцямнела, і жахлівыя белыя дзіды, праразаючы цемру, лёталі ўгары, асляпляючы вочы і напаўняючы людзей жахам. «Трэськ-трэськ», — так і чулася, як Той усемагутны ірваў на шматкі неба. Адна з тых дзідаў з магутным, аж у вушах закладала, трэскам упілася ў сухую елку, што высілася недалёка ад стаянкі на ўскрайку лесу. Агонь тут жа ахапіў елку, — ад камля і да вяршыні. І жахліва стала людзям, калі бачылі, што кроплі вады ніяк не зганяюць агонь з дрэва. Але і гэтага Таму, які жыў наверсе, было мала. Ён напусціў на зямлю Віхор. Апусціўшыся да зямлі, Віхор адразу ж завыў і засвістаў: «Гуу-ууу, ггууу-уу... Ффюссс-фюссс...» Затым, усмоктваючы ў сябе ўсё, што траплялася: пыл, апалае лісце, палкі, ломячы галлё на дрэвах, Віхор пачаў насіцца па ўскрайку лесу недалёка ад стаянкі. З карэннем ён лёгенька вывернуў сасну, якая сваёй вершалінаю ледзьве не пашкодзіла будан і, зноўку, завываючы і пасвістваючы, жахлівы Віхор панёсся ўглыб лесу, на хаду ламаючы і крышачы дрэвы. Тады старэйшына роду выбег з будана, упаў на калені і, падняўшы ўгору вочы, закрычаў:

— Ты, усемагутны, прабач нам... Мы не ведаем, чым цябе прагнявілі. Мы ніколі не прасілі ў цябе таго, што нам не патрэбна: не білі лішніх звяроў, не ламалі дарэмна дрэў — мы нікога і нічога не чапаем без твайго дазволу. Але ты за нешта прагневаўся на нас і таму прашу цябе, прабач нам...

Той, які жыў наверсе, пачуў словы старэйшыны роду і пачаў памалу супакойвацца, — перастаў кідацца белымі дзідамі, пакаціў каменне далей ад людзей, туды, на другі бераг Пры, дзе былі заліўныя шырокоя лугі. А затым ён выпусціў на свабоду свайго памочніка — белае яркае Сонца. Яно лёгенька выскачыла з-за хмар і тут жа, каб супакоіць людзей, намалявала ў небе прыгожую каляровую вясёлку.

Тая чорная абгарэлая елка і цяпер высіцца недалёка ад стаянкі, людзі ведаюць, што агонь хаваецца не толькі ў елцы, але і ў сухіх палачках. Калі палачкі церці адна аб адну, то можна вызваліць агонь з дрэва. Але не ўсе людзі маглі такое зрабіць, зрабіць гэта маглі толькі такія людзі, як Вая — захавальнікі агню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x