Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А бываюць такія сны, пра якія чалавек саромецца гаварыць, пра якія нікому ніколі не раскажа. Штосьці брыдкае, няправільнае, пра што белым днём не думаецца, рэальна напаўняе цела незвычайнымі адчуваннямі. Пасля такіх сноў чалавек ходзіць, як з завязанымі вачыма.

Здаецца, што ў снах да чалавека прыходзяць людзі, якіх ён даўно не бачыў, якіх і не ўбачыць ніколі, але якіх добра ведае. І тыя людзі гавораць з ім, раяць яму нешта ці папярэджваюць аб нечым...

І часта думаецца чалавеку, што ў снах ён сустракаецца з іншым светам, дзе іншае жыццё...

Што ёсць сон? [7]

Намёкі на шчасце, да якога чалавеку трэба імкнуцца?

Папярэджанні бедаў будучых?..

Раніцаю трэба было ісці далей. Але пакідаць вялікую спажыву было няварта. Таму Ран, узяўшы вялікі кавалак мяса, абвязаўшы лазовым лыкам, падвесіў яго да дзіды, як некалі падвесіў да яе галаву сома. Цяпер ім не трэба было думаць пра ежу. Удвух з Галу яны неслі на плячах дзіду з мясам, а Му нёс усё астатняе: сякеру, дубіну, скрабок, палачкі ў кошыку, у якіх хаваўся агонь.

Мінуўшы топкую балацявіну, паляўнічыя выбраліся на ўскраек лесу, за якім зелянела лугавіна. За ёю высіўся жаданы бераг ракі. Гледзячы на той бераг, Ран успомніў, што там трэба будзе ісці ўбок ад ракі, — туды, дзе высілася белая гара, з якой можна здабыць крэмень.

Нечакана здарылася тое, чаго ніхто не чакаў.

Недалёка ад іх з лесу выйшлі людзі. І тыя людзі ўбачылі паляўнічых.

Людзей было столькі, колькі пальцаў на руцэ Рана. Мабыць, яны выбраліся на паляванне. У іх гэтаксама меліся дзіды і дубіны. І яшчэ, што Ран адразу ж заўважыў, за іх плячыма матляліся доўгія сагнутыя палкі. Канцы тых палак былі сцягнуты жыламі.

Людзі былі нізкарослыя, цёмнатварыя ад праменняў Сонца. Такіх людзей Ран ніколі не бачыў.

Ён чуў ад бацькі і старых паляўнічых, што недзе далёка-далёка ў тым баку, куды бяжыць Пры, ёсць дзіўныя мясціны, дзе на дрэвах жывуць людзі.

Тыя людзі бегаюць па зямлі на чатырох лапах, як бегаюць усе звяры, яны аброслыя поўсцю і крычаць гэтак жа, як крычаць птушкі.

Але гэтыя людзі, якіх цяпер бачыў Ран, нічым не адрозніваліся ад людзей ягонага роду. Наперадзе чужынцаў стаяў нізкарослы паляўнічы, на твары якога меўся вялізны шрам, — амаль гэткі ж, які застаўся на целе Ваі пасля нападзення рысі. Шрам паласаваў не толькі твар, але і грудзі, — мабыць, той звер, які нападаў на чужынца, быў большы за рысь...

Групы паляўнічых застылі. А потым чужынцы імгненна выхапілі з-за спін сагнутыя палкі і, прыклаўшы да жылаў маленькія лёгкія дзіды, нацэліліся на Рана і ягоных сяброў. Ран і Г алу паклалі дзіду з мясам на зямлю. Г алу тут жа схапіў у рукі каменную сякеру. Му трымаў у руках дубіну.

Бойка невядома чым магла скончыцца — гэта Ран зразумеў адразу. Хоць чужынцаў было болей, але яны былі нізкарослымі. Ды не гэта трывожыла Рана. Яго трывожылі сагнутыя палкі з лёгенькімі дзідамі.

Чалавек са шрамам на твары падняў угору руку, — гэтым жэстам ён, ма­быць, папярэджваў сваіх паляўнічых, каб яны без дазволу не пачыналі бойку.

Яшчэ міг, імгненне — і праліецца кроў... Адно — калі палюеш на звера, павадкі якога добра ведаеш, але як паляваць на людзей, якіх бачыш упершыню?

Хто яны? Як тут паявіліся?

І зноўку, як звычайна падчас палявання, паляўнічых прабіралі дрыжыкі, бо кожны адчуў — праз імгненне яго можа не быць тут, дзе травы, дзе Сонца...

Нечакана Му і Галу ўбачылі, як Ран асцярожна паклаў на траву сваю дзіду. Пільна гледзячы ў вочы чалавеку са шрамам на твары, ён узяў у рукі кавалак мяса і падняў яго над галавою. Затым, трымаючы на руках перад сабою мяса, паволі пайшоў да чужынцаў.

Прыгнуўшыся да зямлі, Му застыў з каменнай сякерай. Галу трымаў аберуч дубіну. У любы міг чужынцы маглі схапіць безабароннага Рана.

Пэўны час чужынцы цэліліся ў Рана маленькімі дзідамі, якія ляжалі на жылах, што ядналі сагнутыя канцы палак, а потым, калі Ран падышоў да іх зусім блізка, апусцілі сагнутыя палкі з дзідамі.

Ран моўчкі аддаў мяса чалавеку са шрамам на твары, — ён неяк адчуў, што гэты чалавек сярод чужынцаў самы галоўны. Той узяў мяса.

Чужынцы тут жа абступілі Рана і гучна загаварылі. Му і Галу чулі невядомыя словы, бачылі ўзмахванні рук, — разумелі, што зараз вырашаецца лёс Рана. Ды і іх лёс таксама...

Нарэшце з групы чужынцаў выйшаў чалавек са шрамам на твары і махнуў рукой — запрашаў Му і Г алу. Усё не верачы, што сутычкі не будзе, апусціўшы зброю, Му і Галу павольна пайшлі да чужынцаў.

Пакуль яшчэ нічога не было вядома.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x