Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Я вінен... Я з імі валэндаўся... Я радасць і шчасце шукаў...» — будзе каяцца і апраўдвацца шэптам растрывожаны чалавек.

«А гэта ты ўжо не мне гавары, — будзе казаць Адзінота. — Цяпер, калі мяне спазнаў, я пакіну цябе. Цяпер Жальбе спавядайся».

І тут жа Адзінота адступіцца, Жальбу падпусціць...

І пачне чалавеча знаёміцца з Жальбою, пра якую дагэтуль, можа, і не ведаў нічога — часу спазнаць не знаходзілася, бо надта сваім шчасцем быў заклапочаны...

Усё, што цяпер Ран чуў і бачыў, поўнілася няясным невядомым сэнсам, як быццам Той, які жыў наверсе, прыадкрываў таямніцу, якую чалавеку было боязна разгадваць, і таму пачуццё жаху міжвольна ахоплівае яго ў такія імгненні. Кажуць, што ў ціхія чорныя ночы немаўляты часта беспрычынна плачуць, а старэйшыя дзеці шчэмяцца да дарослых. Мо ўсё гэта таму, што ён неадчэпна блэндае за спінамі людскімі?..

Ран задрамаў. Ён ведаў, што не спіць, ведаў, што сядзіць ля агню і між тым поўніўся дзіўным трызненнем.

Ён адчуў, што здольны лётаць. Паяўлялася такое адчуванне ў яго і дагэтуль, але цяпер адчуванне палёту было надта вострым і салодкім. Падняўшыся ў палёце над елкаю, Ран убачыў сваіх сонных сяброў, якія соладка і сцішана спалі ля агню, ён нават і сябе ўбачыў, і агонь... Лёгкім намаганнем Ран мог пералятаць з дрэва на дрэва, — гэтак робяць птушкі. Але птушкаю ён не быў, нават рук не расстаўляў, каб падняцца над зямлёю.

Падняўшыся ўгору, ён бачыў унізе сцішаныя дрэвы, травы, кусты, нават саму шырокую Пры, прыхаваную кустамі — усё было асветлена вачыма Таго, які жыў наверсе. Мякка і соладка зыбаючыся ў паветры, Ран пралятаў над травамі, а потым падымаўся ўгору. І чым вышэй падымаўся, тым меншымі станавіліся дрэвы, кусты, і нават Пры зусім хавалася ў кустах — усё злівалася ў суцэльныя чорныя плямы. І вось ён ужо не мог разгледзець тую елку, пад якой спалі сябры. І яшчэ вышэй падымаўся Ран, і вочы Таго ўсемагутнага станавіліся яркімі, бясконцай іскрыстай беллю разгараліся яны. І чым вышэй ён падымаўся, тым вастрэй адчуваў трывогу. Вось ужо аблокі грувасціліся пад ім, і зямля ўжо за тымі аблокамі не бачылася. І адно і тое ж білася, пульсавала ў Рана: дзе ж знаходзіцца Той усемагутны, які качае каменне па небе, які кідае на зямлю белыя жахлівыя дзіды? 4

І от жа дзіўна — Ран не збаяўся іскрыстых белістых вачэй Таго ўсемагутнага. Бы кропелькі расы пад ранішнім Сонцам вочы Таго ўсемагутнага разгараліся, яны пачыналі пералівацца то чырвонымі, то жаўтавата-белымі агнямі, іх станавілася ўсё больш і больш, і акружалі гэтыя вочы Рана паўсюль.

Цела сваё Ран перастаў адчуваць; як гэта часта бывае ў снах, ён поўніўся аднымі адчуваннямі. Цяпер у яго з’явілася адчуванне, што стаў ён бязважкім і пульсуючым, і адносіла яго немаведама якой сілаю далёка-далёка ад звыклага вядомага свету. Нібы на Той свет адносіла яго і ўжо адтуль, з далечы недасяжнай, ён пачынаў са здзіўленнем глядзець на ўсё, што яму адкрывалася і чаго дагэтуль ніколі не бачыў.

Нешта падобнае Ран адчуваў у маленстве, калі, застудзіўшыся на холадзе, палаючы ад гарачкі, ён у трызненні кідаўся на мядзведжай скуры і адчуваў, як невядомая сіла насіла яго ў чорнай бездані, падымаючы над мядзведжай скураю, над буданом, над усёй зямлёю — то агромністым пульсуючым шарам, то малюпасенькай кропелькаю.

Але гэта было ў маленстве. Цяпер жа Ран не быў хворы, але між тым, як і калісьці, ён адчуваў сябе пульсуючай кропелькаю, якая насілася ў чорнай бездані.

І вось бачыў Ран, як аддаляўся ён ад зямлі і як яна мянялася, — станавілася выпуклаю і круглаю, бы агромністая-агромністая кропля пералівалася ў святле Сонца. І гэтая кропля, ахутаная воблакамі, усё аддалялася і аддалялася ад яго. І Сонца, напачатку вогненнае і сляпучае, пачало аддаляцца і змяншацца, — круглае, задымленае, яно пыхкала гарачымі даўжэзнымі языкамі... І тут Ран нечакана ўбачыў, што вакол Сонца кружаць гэткія ж, як і зямля, задымленыя шары...

Дзіўна, усё было дзіўна!

І ніякай цемры не было, усё вакол стала светлым ад бляску бясконцых вачэй Таго ўсемагутнага.

Далей і хутчэй панесла Рана невядомая сіла ад звыклых мясцін. Сонца зменшылася, сталі зусім маленечкімі шары, што кружылі вакол яго; асветленыя цяпер ім невялічкім і негарачым, яны блішчэлі халодным белым святлом і нагадвалі вочы Таго ўсемагутнага. А потым Ран убачыў, што вочы Таго ўсемагутнага пачалі злівацца ў суцэльныя плямы, згушчаліся.

Бачыў ён, што бясконцыя вочы Таго ўсемагутнага раскіданы ў пэўным парадку, — то бліжэй між сабою, то далей... Нечакана Ран здагадаўся, што яны ствараюць нейкія знаёмыя лініі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x