Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачыналася тая пара, калі днём на гэтых сцяблінах маленькія павучкі вывешвалі бязважкія белыя павуцінкі, а затым, трымаючыся за іх, падхопленыя мяккім ветрыкам, выпраўляліся ў свае вандроўкі. Ран ведаў, што хутка сцюдзёныя вятры пачнуць абрываць лісце на кустах і дрэвах, зверху пасыпяцца частыя кропелькі вады, і тады, прамытая імі Пры, нечакана стане празрыстай. У нізкім захмараным небе чародамі паляцяць у адзін і той жа бок птушкі, — першымі нябачна знікнуць імклівыя ластаўкі, за імі з шумам паляцяць шпакі і іншая драбяза, затым панясуцца шумлівыя гагатлівыя гусі, услед за імі пачнуць клініцца ў высокім небе буслы, лебедзі і апошнімі закурлыкаюць свае сумныя песні журавы: курлы-курлы, курлы-курлы... Мабыць, ім надта цяжка развітвацца з гэтым някідкім утульным краем, дзе яны маглі спакойна гадаваць сваіх дзе­так... Дзень за днём вятры будуць станавіцца ўсё халаднейшымі, і тады ўжо, калі зямля закамянее, аднойчы ноччу, каб ніхто не бачыў, Той, які жыве наверсе, выпусціць белых мятлікаў. Паволі, па адным, яны будуць кружыць і кружыць у халаднаватым, вымытым паветры і ўсё ніяк не асмеляцца падаць на шэрую стылую зямлю, некаторыя нават і ўгору паспрабуюць падняцца...

А раніцай, калі людзі выйдуць з буданоў, яны ўбачаць новую зямлю. І дзеці, нацягнуўшы на ногі лапці з мяккімі цёплымі скурамі, тут жа выскачаць з будана, закрычаць, загалёкаюць, коўзаючыся па белых мятліках. І ніякай сілаю малых нельга будзе утрымаць ля буданоў, — панясуцца да Пры, дзе ля берага будзе блішчэць гладкі лёд. І ўслед за імі да ракі пасунуцца паляўнічыя з даўбешкамі, каб злавіць першую рыбіну.

Яны пачнуць ставіць петлі на сцежках, — цяпер ім стане лягчэй паляваць на звера, па слядах яго будзе лёгка высачыць.

А вечарам настылыя на холадзе паляўнічыя вернуцца да буданоў. Там Вая будзе смажыць на агні смачнае мяса. Утульна будзе паляўнічым ля агню, дзе яны змогуць сушыць скуры і лапці. Да іх стануць лашчыцца дзеці, і жанчыны ўвесь час будуць пільна пазіраць на сваіх абаронцаў. І тады, ля агню, людзі адчуюць салодкую нябачную еднасць, якую ўвесь час адчуваюць мурашы, пчолкі, назва якой — род. Зноўку і зноўку людзі зразумеюць, што без гэтага пачуцця еднасці ім ніколі, ні цяпер, ні ў будучым, не выжыць...

Але ўсё гэта будзе наперадзе. А цяпер?..

Нечакана ў лесе пачуўся незразумелы трэск. Нехта вялікі і дужы ламаў кусты. Яны трашчалі ўсё мацней і мацней. Ран, раскатурхаўшы сяброў, ускочыў на ногі і пачаў узірацца ў той бок, адкуль даносіўся трэск.

З ламачча высунулася агромністая галава, пакрытая бурай доўгай поўсцю. Вялізны гнуткі нос, які целяпаўся ля самай зямлі паміж пярэдніх ног, невялічкія лапчастыя вушы, якія ўвесь час варушыліся, агромністае, большае за зубра, тулава — усё было пакрыта поўсцю. Наперадзе з-пад носа выторкваліся загнутыя ўгору белыя біўні.

Гэта быў мамант.

Імгненне звер стаяў на ўскрайку лесу і вадзіў у паветры гнуткім носам. Ён нюхаў паветра. Нешта яго трывожыла. Затым, падняўшы ўгору гнуткі нос, мамант гучна-гучна затрубіў. «Рр-гру-ууу, рр-груууу!..» — разнеслася над ціхай травою. З бліжэйшага кустоўя выпырхнулі дзве дагэтуль нябачныя качкі. Лапочучы крыламі, яны зрабілі круг над ім і, угледзеўшы маманта, панесліся ў бок Пры. Пачулася, як за кустамі сарваліся з месца спалоханыя коні, якія пасвіліся побач усю ноч.

Зноўку рыкнуўшы, мамант выправіўся да дуба. На хаду ён памахваў доўгім носам.

Імгненні ўсё вырашалі. Ран ведаў, што адолець маманта яны не змогуць: гнуткім носам ён лёгка зламае дзіду, адной жа дубінаю яго не заб’еш. Уцякаць ад маманта... Ён хутка бегае, у гнуткай густой траве проста дагоніць іх і затопча тоўстымі нагамі.

Гледзячы на маманта, Ран зразумеў, чаму ён злы. На лбе між біўняў меўся белы шрам, не зарослы поўсцю. Гэта быў той мамант, на якога яны некалі, калі бацька быў жывы, рабілі вялікі загон.

Яны тады пагналі маманта ў балота. Крычалі, білі палкамі і дзідамі па дрэвах, — акружаны паляўнічымі, ён нетаропка бег да багны. Тады ўжо, калі ягоныя ногі пачалі вязнуць у чорнай мяккай твані, мамант зразумеў, што яго чакае наперадзе.

І ён гучна-чучна затрубіў. Ягоны роў рэхам азваўся ў лесе. На гэты роў аднекуль здаля адказаў ровам другі мамант.

«Хутчэй, хутчэй, — падганяў паляўнічых бацька, — зараз паявіцца другі мамант. Тады мы ўжо нічога не зробім».

Бацька падбег да маманта, які паспеў павярнуцца гнуткім носам да паляўнічых, вялікай дзідаю стукнуў звера ў чэрап і садраў са скуры бурую поўсць. Адтуль, з-пад поўсці, паказалася чырвоная кроў. Гнуткім носам мамант лёгенька, як былінку, абхапіў дрэўка дзіды і пераламаў яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x