Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад бяссілля перад нечым яму неадольным Сын мядзведзя застагнаў. Ён тут жа павярнуўся да людзей спінаю і, паказаўшы ім чорнае валоссе, падаўся ў лес...

Людзі маўчалі. Людзі яшчэ не верылі, што жонка Руна Словам адагнала ад роду Бяду. А потым яны загаварылі, перабіваючы адзін аднаго:

— Яна мудрая, маці Маі.

— Нам не трэба, каб Ран і Сын мядзведзя біліся між сабою.

— Хай і Мая скажа сваё слова. Яна — прадаўжальніца роду.

— Ран, з кім ты пойдзеш па крэмень? — аднекуль зверху, дзе жыў Той, які назіраў за парадкам, данёсся да Рана голас старэйшыны роду.

Моўчкі побач з Ранам паявіліся Му і Галу. Яны былі розныя. Галу — высокі плячысты падлетак. У яго былі яшчэ па-юначы тонкія рукі і ногі, але вопытныя паляўнічыя, гледзячы на яго спрактыкаваным вокам, ведалі, што пасля зімы цела Галу наліецца мужчынскай сілаю, і тады ўжо ён нічым не будзе саступаць Сыну мядзведзя. Му быў ніжэйшы за Рана, але сваёй вёрткасцю ён нікому з паляўнычых не саступаў ужо цяпер. Ягонае невялічкае цела было мяккім, як у ката. І гэткім жа, як у ката, яно было хуткім і вёрткім.

Трое паляўнічых стаялі перад людзьмі, і ўвесь род, гледзячы на іх, усміхаўся. Людзі разумелі — род не загіне, бо старым паляўнічым падрасла доб­рая змена.

3

Старэйшына роду падышоў да Рана і сказаў:

— Я некалі знарок адправіў цябе з бацькам. Я хацеў, каб і ты, будучы паляўнічы, ведаў, дзе ляжыць крэмень. Цяпер жа пойдзем да будана. Вам трэба ўзяць зброю і ўсё неабходнае, каб выжыць падчас вандроўкі. Бо дарога доўгая і цяжкая.

У будане старэйшына выбраў каменную сякеру, дзіду і дубіну, — не тую цяжкую, якую нядаўна прывалок з лесу Сын мядзведзя, а лёгкую, ёмкую, ручка якой была адшліфавана вострым крэменем і рукамі паляўнічых. На заканчэнні ручкі мелася пашырэнне, пры ўдары яно ўтрымлівала дубіну ў руцэ, і тады яна не выслізгвала з пальцаў.

— Гэтай дубінаю часта карыстаўся твой бацька, — сказаў Рун, — беражы яе.

Род ведаў, што здабыча крэменю — вялікая рызыка, таму цяпер усе хацелі хоць чым, ды памагчы маладым паляўнічым.

Захавальніца агню Вая адвяла Рана ад людзей і паказала, як трэба церці палачкі адна аб адну, каб перадаваць агню свой дух. Пад націскам дужых рук Рана палачкі крышыліся, і агонь не хацеў паказвацца людзям. Яны, Ран і Вая, па чарзе перадавалі свой дух сухому пачарнеламу дрэву і, нарэшце першыя жарынкі ўспыхнулі, — яны нечым нагадвалі вочы Таго ўсемагутнага, які жыў наверсе. Ран і Вая радасна ўсміхнуліся, зірнуўшы адно аднаму ў вочы. І тут ён нечакана са здзіўленнем убачыў, што Вая — яшчэ маладая дзяўчына, яна, можа, усяго на некалькі зім старэйшая за Маю. Вая па-свойму была прыгожая, бо на яе твары была разліта дабрыня, якая выспела ў яе душы пакутлівымі начамі, тая дабрыня, якой ніколі не ўбачыш на тварах спешчаных людзей. Калі б не злая рысь, то цяпер у Ваі быў бы муж, дзеці, якія сваім крыклівым цяплом кожны вечар сагравалі б яе. І што цяпер думала Вая, калі начамі глядзела на агонь? Што яна адчувала?..

Яны без слоў зразумелі адно аднаго. Штосьці бліскучае, як раса, паявілася ў Ваіных вачах, і яна тут жа, чагосьці саромеючыся, пачала выціраць скалечанай рукою тое бліскучае. Затым неяк надта спяшаючыся, Вая паклала ў лазовы кошык высахлы мох, абвугленыя чорныя палачкі, якія хавалі агонь.

Непрыкметна да Рана падышла Мая з кошыкам у руках. У ім горкаю ляжалі лушчаныя арэхі.

— Я сама збірала, — шапнула Мая, перадаючы кошык Рану. І зноўку, як і раней, салодкае пачуццё еднасці з Маяй апякло яго, падалося, што ён і Мая — адно цэлае...

Нарэшце настаў час развітання. Людзі чамусьці журыліся, бо ўсе яны, а не толькі заплаканая Мая, ведалі, што паляўнічыя могуць вярнуцца, а могуць і не вярнуцца.

Што ёсць развітанне? Мо ўсё жыццё наша, кожны пражыты міг не што іншае, як яно?.. Ці не таму ў юныя гады, калі востра адчуваецца смак жыцця, калі цела поўніцца няпэўнымі жаданнямі, маладыя людзі часта беспрычынна плачуць і сумуюць, адчуваючы, як з кожным мігам і ў свеце, і ў іх саміх штосьці адмірае, навечна адыходзіць?

Што адмірае?..

Куды сыходзяць палкія пякучыя жаданні?..

Паляўнічыя пайшлі супроць цячэння Пры. Ран памятаў, што бацька вёў яго па беразе ў той бок, адкуль кожную раніцу паказвалася Сонца.

Бераг ракі быў розны. Трапляліся мясціны нізкія, зарослы лазовымі кустамі, чаротам, вострай асакою, пад нагамі хлюпала чорная вада, і ногі вязлі ў чорнай твані. А былі мясціны з высокімі пагоркамі, узабраўшыся на якія, паляўнічыя, бы на далоні, бачылі далёкія хвалістыя лясы, зарэчныя лугі, на якіх пасвіліся маманты, прабягалі з узлеску да ўзлеску ласі, горда несучы на галовах галіністыя рогі, пасвіліся коні з доўгімі хвастамі і гэткімі ж доўгімі грывамі. І над усімі звярамі віліся птушкі, якія збіралі з іх машкару, чарвякоў — птушкі чысцілі звяроў... Ран ведаў, што недзе там, у лугах і лясах, насіліся зграямі ваўкі, блэндалі магутныя мядзведзі, па дрэвах бегалі ўніз-угору вёрткія вавёркі, за імі палявалі гнуткія і доўгія куніцы, птушкі там жылі і пладзіліся. І тады, калі Ран звысоку глядзеў на наваколле, цела ягонае поўнілася сцішанасцю, яму хацелася спазнаць штосьці...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x