Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Спачатку трохі злавала, было відаць па ёй, — тлумачыла Рагне­да, — а потым усё неяк уляглося. Цяпер яны памірыліся...

— Я афіцыйна папрасіў прабачэння, што дазволіў сабе грубіяніць старэйшаму за сябе чалавеку. Яна, відаць, палічыла, што інцыдэнт вычарпаны, як кажуць дыпламаты, і стала звычайнаю, як заўсёды, — патлумачыў Янка.

— I ведаеце, яна моцна перамянілася, нават стала глядзець на нас з большаю павагаю, менш бурчыць, менш камандуе, — дадала Рагнеда. — Яна любіць пакамандаваць, відаць, гэта ад школы, ад малодшых класаў, дзе трэба ўсё паказаць, навучыць і павучыць... Чаго нельга было сказаць пра вас, дарагая Ніна Кірылаўна. Праўда, Янка?

— Праўда, шчырая праўда! Давайце тост за Ніну Кірылаўну... Скажу вам у вочы і за вочы таксама, што такіх настаўнікаў, як вы, Ніна Кірылаўна, у школе мала. Нават вельмі мала, — паправіўся Янка.

— Ну што вы, што вы! — замахала рукою былая настаўніца і, здаецца, нават пачырванела. — Я такою сябе не лічу.

— Таму вы і такая, што не лічыце сябе геніем. Але што вы сапраўдны, проста ідэальны настаўнік, то гэта так, усе мы бачылі і чулі на свае вочы і вушы, пакуль вучыліся. Урок хіміі, калі я адказваў пра табліцу Мендзялеева, я памятаю яшчэ і дагэтуль. Як я пацеў, прайшоўшы па ўсёй табліцы ад верху да самага нізу: як мяняецца атамная вага элементаў, як яна паступова ўзрастае, як мяняюцца і самі ўласцівасці элементаў, як утвараюцца металы, як яны робяцца ўсё цяжэйшьш і — уран, цэзій, стронцый і іншыя небяспечныя для жыцця чалавека элементы... Як вы мяне падпраўлялі, як накіроўвалі, як тактоўна вялі, каб я не памыліўся... А гэта быў мой справаздачны ўрок за першую чвэрць, якую я прапусціў, бо ўжо збіраўся не вучыцца, а ісці ў войска... Але дырэктар школы Войтаў мяне прыняў у дзевяты клас... Я дагнаў прапушчанае і потым скончыў і дзесяць... А тады, здаецца, за адказ я атрымаў чацвёрку ці нават пяцёрку, ужо не памятаю. Вось як было... За вас, дарагая Ніна Кірылаўна, за ваша добрае сэрца, за глыбокі розум, за чалавечнаснь, за тое, што вы аддавалі ўсю сябе нам, сваім вучням, і нічога не прасілі ў замен, апроч добрых ведаў. Дай Бог вам здароўя! I нізкі вам паклон...

Ніна Кірылаўна ледзь не заплакала, але стрымалася, узяла сябе ў рукі і ціха сказала:

— Дзякуй, Янка, дзякуй, дарагі... Гэта мне лепш за ордэн...

— А я яшчэ хачу дадаць, — умяшалася Рагнеда, — што вы, Ніна Кірылаўна, як ніхто іншы, аддавалі нам сваё сэрца і нічога не прасілі ўзамен, як сказаў Янка. Вы менавіта настаўнік, якіх трэба ставіць у прыклад усім настаўнікам, вучыцца ў вас. I я вельмі хацела б, каб Янка напісаў пра вас нарыс. Абавязкова!

Усе паглядзелі на Янку — што ён скажа?

— Для мяне такая прапанова нечаканая, але яна ганаровая. Ва ўсякім разе, я не адмаўляюся і буду думаць. Абавязкова!

— Дзякуй, Янка, дзякуй, Рагнеда. Вы мяне проста расчулілі, дарагія мае вучні. Я шчаслівая, што вы ў мяне былі, што вы ў мяне ёсць — і сёння. Дык вып’ем да дна!

Яны выпілі, але закусвалі неяк ужо вяла, больш гаварылі.

Ніна Кірылаўна стала расказваць, як цяпер ад настаўніка патрабуюць часам немагчымага: падвысіць ацэнку сыну ці дачцэ якога начальніка, не паставіць двойку, а тройку, не тройку, а чацвёрку. Некаторыя такія начальнікі не грэбуюць нават пагрозамі настаўніку.

— А яшчэ раскажу вам дзіўную гісторыю, якая была са мною, праўда, даўно, калі я была яшчэ маладзейшая. Выклікае мяне ў свой кабінет завуч і заводзіць гутарку. Вось вы добрая настаўніца, вас любяць, вам давяраюць і настаўнікі, і вучні, і бацькі вучняў... Нас цікавяць іх думкі, настроі, погляды і гэтак далей. Нам хацелася б, каб пра такія гутаркі, асабліва негатыўнага характару, вы паведамлялі мне асабіста, і я вам буду вельмі ўдзячны. Ён так гаворыць, а ў мяне ўсё кіпіць, я гатова ўзарвацца, але трымаю сябе ў рамках. I кажу яму: «Вас разумею, я вам спачуваю, але такую высокую місію я не магу выконнаць, мне не дазваляе мой характар, я надта мяккая для такой работы. Так што вы прабачце. I дазвольце мне быць проста настаўніцаю, без усякіх такіх нагрузак». Завуч ажно перамяніўся ў твары, больш нічога не сказаў, але потым мяне нібы не заўважаў... Ну, вы яго ведаеце, ён яшчэ пры вас быў завучам, выкладаў гісторыю.

— Я яго добра памятаю, выкладаў ён больш па падручніку, але нос задзіраў высока.

— I на дзяўчат заглядаўся, а ў нас было шмат пераросткаў, — дадала Рагнеда.

Зноў пасмяяліся, зноў гаварылі, успаміналі. Жыццё ў Ніны Кірылаўны было нялёгкае. Яна выйшла замуж да вайны, настаўнічала разам з мужам недзе пад Старымі Дарогамі, там іх заспела вайна. У першыя ж дні акупацыі мужа яе расстралялі — разам з мясцовымі актывістамі. А зімою прастудзілася і памерла іх маленькая дачушка. I Ніна Кірылаўна засталася адна, не хацела больш заводзіць сям’і, хоць кандыдаты трапляліся. Школа і вучні сталі галоўным у яе жыцці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x