Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затое назаўтра, хоць надвор’е было такое ж, як і ўчора, усё пайшло інакш, можна сказаць, у паскораным тэмпе.

Зноў узяліся за трускаўкі, ці клубніцы, тут іх называюць як хто хоча: і так, і гэтак. Янка капаў, пашыраў плошчу, а Рагнеда жалезнымі граблямі выбівала з глебы пырнік, выбірала клубнічныя флянсы і аддавала матцы, а тая садзіла ў свежую пульхную зямлю: на той год на іх ужо будзе ўраджай.

Маці сёння была ўжо зусім не тая, учарашняя, а халодная, бурклівая, увесь час вучыла Рагнеду, як і што рабіць, нібы тая першы раз трымала ў руках граблі, ніколі не выбірала і не садзіла флянсаў. Выходзіла так, што ўчора матцы іх не хапала, сёння яны былі нібы лішнія. Рагнеда патлумачыла матчын настрой вельмі проста: маці чакала малодшую дачку з палкоўнікам: сёння субота. Калі не прыедуць сёння, будзе такая і заўтра. А як і заўтра не, то ўжо трэба моцна трымацца...

У гадзіну дня маці пачала гатаваць абед — з разлікам на гасцей. Янка ўзяўся круціць мясарубку, клаў свіное мяса і ялавічыну ў гарлавіну машынкі. Мяса ўжо мела нездаровы пах, але што зробіш, калі ў маткі халадзільніка няма, а дзеці і зяці пра такую «дробязь» не надта думалі: калі маці маўчыць, то што ім? Яна тут гаспадыня, а не яны. Урэшце, у яе ёсць добры склеп...

Недзе каля трох дня прыехалі доўгачаканыя Рагаткіны: Альбіна з палкоўнікам і маладая пара: іх дачка з зяцем. Навезлі ўсякіх сталічных прысмакаў, нават поўную жароўню з галубцамі. Стол быў прыбраны на сем персонаў, давялося толькі яго рассунуць, каб усе змясціліся. Кіравала ўсім працэсам Альбіна, маці часам падказвала ёй, але неяк далікатна, не так, як яна гаварыла з Рагнедаю, што вельмі здзівіла Янку. Здзівіла і тое, што Альбіна не была падобная на сваю старэйшую сястру Рагнеду. I каб Янка не ведаў, што гэта родныя сёстры, ніколі не падумаў бы, што яны дзеці адных бацькоў. Падобныя яны былі толькі складам цела, камплекцыяй — сярэдняга росту, грудастыя, але Альбіна выглядала больш мажною, чым Рагнеда. I здаецца, не была такою хуткаю, як Рагнеда, а больш паважнай, павольнай. Янка памятаў яе па школе, але тады яна была яшчэ падлеткам, ішла на некалькі класаў пазней за яго. А цяпер стала такая пышная кабета — нездарма палкоўнічыха. А сам палкоўнік у сваёй ахоўнай форме выглядаў вераб’ём перад ёю: невысокі, хударлявы, але фізічна моцны, нават культурыст, адчувалася ў ім шмат схаванай энергіі — гэткі Напалеон, які, нягледзячы на свой незайздросны рост, глядзіць на людзей зверху, нібы яны былі ліліпутамі, а ён адчуваў сябе Гуліверам.

Пілі прывезенае са сталіцы балгарскае віно, хвалілі, палкоўнік не прыстаў да кампаніі, ён быў за рулём, але ў гутарцы ўдзельнічаў, гаварыў ён рэзкім, нават чаканным камандзірскім голасам, ад якога, здаецца, вібравалі вушныя перапонкі. Тыповы савецкі палкоўнік, — падумаў пра яго Янка, тыповы грыбаедаўскі Скалазуб, ён каго хочаш у дзве шарэнгі «построит, а пикне­те — так мигом успокоит». Ну і натуральна, што гаварыў ён на чысцейшай рускай мове, нават без невынішчальнага, як кажуць некаторыя, беларускага акцэнту. Ён нават здзіўляецца, што нехта яшчэ гаворыць не па-руску.

— Слушай, Иван, чего это ты в своих стародедовских лаптях щеголя­ешь? — спытаўся ён у Янкі, які гаварыў за сталом па-беларуску. — Или ты думаешь, что ты умнее всех, кто сегодня изъясняется по-человечески?

Янка адчуў, як у яго кроў ударыла ў галаву, і каб ён даў сабе волю, дык тут быў бы вялікі скандал. Толькі сказаў рэзка:

— Па-першае, не рабі з мяне Івана, я быў і застаюся Янкам. Па-другое, калі ты нашу мову называеш лапцюжнаю, дык ты не арыгінал, так яе даўно называлі прыхадні з усходу і з захаду. I нават плацілі тым, хто плёў такую лухту... Але не трэба забываць, што карыстаецца чужым толькі той, хто свайго не мае. Я, дзякуй Богу, маю сваё, ім і карыстаюся. Наш адзін паэт сказаў, што мова — гэта адзежа душы. Аддаў мову — аддаў душу... Вось ты ўжо без душы. Можаш крыўдзіцца, але толькі на сябе... I на тых, хто ў цябе яе забраў, а ты гэтага нават не заўважыў...

— Да ты несешь, Янка, полную чушь! — загрымеў Рагаткін, ажно, здаец­ца, зазвінелі некаторыя шыбы ў вокнах. — Ты зачисляешь меня в черт знает какие враги нации. Будто я ей изменил! Поменял язык — и я уже враг!

— Я не такі катэгарычны, як ты і тыя, хто цябе перарабляў. Я не кажу, што ты вораг нацыі, ты — проста блудны сын. А вось тыя, і ты разам з імі, ужо бачыш ува мне ворага, і толькі таму, што я, трымаючыся за сваё, не хачу ад яго адракацца і браць чужое. Ці не так ты разважаеш?

— Ну, ты даёшь! — зноў узвіўся Рагаткін. — Я удивляюсь, как тебя там держат, такого ярого националиста, как тебя не попёрли, не пропёрли!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x