Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На гнуткай, звязанай дротам з дзвюх доўгiх неакораных хвоек кладцы, што была далей ад броду, на вузкiм месцы рэчкi, Жэнiк аблёг на тонкую, прыбiтую да старых алешын парэнчу. Пад кладкаю плыла густая i цемнаватая, як верасовы мёд, вада, булькала пад навiслым з берага, нiбы тоўстая коўдра, снегам: вiравала пад сiнiмi брылямi лёду. На сярэдзiне рэчкi кружылiся i лопалiся пустыя пукатыя вочы бурбалак.

Гледзячы на гэтую густую i цёмную, як верасовы мёд, воду, Жэнiк зашморгаў носам i заплакаў, спомнiўшы пра Сяргея:

— Ты думаеш, я дарую каму за яго? I гэтаму гаду Лiтавару? Ты думаеш, я памiрыўся?

Адарваўшы ад парэнчы, Мiця перавёў яго на другi бераг, яшчэ доўга стаяў тут, каля кладкi — глядзеў, як, пахiстваючыся, не разбiраючы сцежкi i тыцкаючыся ў глыбокi снег, Жэнiк хаваўся за рэдзенькую смугу алешнiку.

Счах кароткi дзень. Нанач браўся марозiк — выпагоджвалася неба. Толькi там, дзе зайшло сонца, вiсела нiзкая, буравата-цёмная, як дым ад пажару сярод ночы, хмара. Адтуль, здэцца, пахла гэтым горкiм удушлiвым дымам. Над белым нежывым полем церушыўся рэдзенькi i сухi, як пыл з гумна, поцемак. З усходу насоўваўся вечар. Паднiмаючыся ад зямлi, сiняя густая смуга тушыла на небе лiловую яснасць. Чорнымi стагамi за белым грудком хавалiся Прылуцкiя хутары.

Змакрэлы i задыханы Жэнiк дацягнуўся да свайго гумна.

Паслiзнуўшыся каля вугла i хватаючыся за сцяну, мацюкнуўся i незнарок сагнаў з нацярушанае каля дзвярэй саломы трох цяжкiх, як шпулi, курапатак. Моцна зафуркаўшы, яны нiзка, адна за адною, паляцелi над полем, далёка, каля самага чубка маладнiку, знiжаючыся на снег.

Учуўшы гаспадара, у гумне зарыкала не поеная нанач i галодная карова. Хлява ў Рэпкаў не было — карова i чацвёра авечак стаялi ў перагароджанай на два хлевушкi старане гумна. Жэнiк, ужо злы, што без яго бацька не накармiў скацiну, усунуўся ў хату, нагнаў на шкляную, што стаяла на мурку каля комiна, газоўку вецер, крыкнуў туды, за печ, у шараваты поцемак:

— Во, i каровы ўжо без мяне не напояць…

З лаўкi паднялася старая Рэпчыха, у яе мокрых вачах заблiшчаў вялы язычок полымя ад газоўкi.

— Чаго? Чаго ты крычыш? — i верхняя губа ў яе скрывiлася, у нейкай брыдкай мiне перакасiўся ўвесь твар. — Вунь бацька памiрае.

Жэнiк выпусцiў з рук цяжкi лiтар з газаю, зароў п’яным, здурнелым крыкам.

— Во, напiўся яшчэ, ах, божачка мой! Ваўчка хоць збегай паклiч. Мне ж адной не было куды адлучыцца.

Злiзваючы языком з губы салёную, што накацiлася, слязу, Жэнiк крутнуўся назад у дзверы, не зачыняючы iх, выскачыў на надворак.

Па Сяргеевай, яшчэ не адпакутаванай, смерцi да Рэпкаў прыйшло новае гора — аднялася мова ў старога Рэпкi.

XVII

Першыя зводы, што Алеся, ужо нiкога не тоячыся, спiць з маладым малацьбiтом, разнясла па вёсцы Ваўчкова Вольга.

Яшчэ зацемкам, прыбегшы да Мондрых з вышчарбленым, аплеценым гаршком пазычыць жару, каб распалiць у печы, Вольга ўбачыла на Алесiным ложку маладога малацьбiта. Ён, вясёлы, паблiскваючы сiняватымi, вiльготнымi пасля сну вачмi, лавiў i не пускаў адысцiся ад ложка трохi ўжо збянтэжаную перад чужым чалавекам у хаце Алесю. Яна, босая, у адной кужэльнай сарочцы, схапiўшы ў жменю пучок сваiх ясных, надоечы вымытых лугам валасоў, бiла яго па носе. Iмполь жмурыўся, круцiў сваiм гарбаватым, як у барана, носам, хаваючы яго ад казытлiвых валасоў.

Сярод хаты зграбаў i скручваў у тоўсты куль жытнюю перацёртую салому стары малацьбiт — цяпер на зямлi ён спаў адзiн.

На палку, ачуняўшы ад хваробы i ўзлёгшы спiною на падушкi, сядзела старая Мондрыха, вохкала, як выпетраная, схуднелая квактуха.

Вольга, радая, што ёсць з кiм пагаварыць, паставiла на прыпек свой аплецены дротам гаршчочак i, чакаючы, покуль нямая Еўка насыпле жару, прысела на лаву, пачала расказваць пра свой новы сон, як ёй на голаў цэлаю шышкаю сеў пчалiны рой. I ўсё зiркала адным зеленаватым, як у кошкi, вокам туды на ложак, на маладога малацьбiта.

— Чужыя людзi дык усё дзiвяцца, — пераняўшы Вользiн зiрк, пакруцiла сiваю, з расчасанымi на радок валасамi, галавою старая Мондрыха, — а я да ўсяго ўжо звыкла… Граха цяперака нiхто не баiцца… А сон, мае вы дзеткi, благi. Пчолы — гэта ж усё мыслi, думкi апануюць…

— Няхай крые бог, i чаго ж гэто, цётко? — Вольга шмарганула па хустцы рукою, нiбы атрасаючы тых пчол, i зноў скасiла вока на ложак.

Алеся, ужо нацягнуўшы на сябе спаднiцу i падграбаючы абедзвюма рукамi распушчаныя валасы, скручвала iх у тугi на патылiцы вузёл. Каля ложка ў сподняй бялiзне таптаўся Iмполь — шукаў порткi i рубашку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x