Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вот iдзема. Слухаеш, што яны табе трэляць… Дурыло! — звязаўшы свой пакунак, паднялася з крэсла кучаравая кабета.

Мужык нацягнуў на голаў кепку, прыпляскаў яе рукою i высунуўся ўслед за жонкаю з цукернi.

Лiтавар закiнуў на прабой тоўсты, выкаваны кавалём крук, зашчапiў дзверы. Тручы чырванаватыя ад холаду рукi, падышоў да прылаўка, абапёршыся на локаць, укалоў маленькiмi сiнiмi вочкамi сытую яўрэйку:

— Тры шклянкi чаю, фунт сiтнiцы i бутэльку…

— Якую бутэльку? — скрывiлася i пацiснула гладкiм плячом сытая, з адвiслым падбародкам, яўрэйка. — Дзе вы бачылi тыя бутэлькi? Хiба ж можна прадаваць яўрэям гарэлку? Ой, не той свет настаў. Бедны яўрэй ужо не чалавек. Калi гэта было, скажэце? Калi?

— А можа, дзе выхавалася, га?

— Што я хаваю? Я гарэлкi не прадаю! Вунь сама купiла на лякарства…

— Так, можа, уважыце?

— О, чалавек, я табе прадам, а ты потым скажаш палiцыянту, што я гандлюю гарэлкай.

— Баранi бог, цi мы ўжо не людзi?..

— Вы, кажаце, людзi… А што робiцца цяпер палюдску? Ты яго пашкадуеш, ты яму па-чалавечы, а ён… Але ж вы, пэўна, не такiя? Трэба ўважыць, га? — не нагiнаючыся, навобмацак, яўрэйка пад прылаўкам знайшла бутэльку з сiненькай наклейкай — танную. Зацюкала гранёнымi на доўгай ножцы кiлiшкамi.

Мiця з Жэнiкам, расшпiлiўшы ў паўшубках верхнiя гузiкi, доўга капашылiся ў споднiх кiшэнях, шукаючы астатнiя злоты.

— Здэцца ж, я запрашаў? — ганарыста падняў тоўсты, пакоўны кашалёк Лiтавар, луснуў, раскрываючы яго, блiшчастай кнопкай.

Пiлi мiравую. Паднiмаючы ў тоўстых кароткiх пальцах з паскусванымi ногцямi кiлiшак, Лiтавар стукаўся з Жэнiкам. У Жэнiка разлiвалася гарэлка, капала на брудны, у цёмных тлустых плямах стол: на iм, выкручваючы з анучак ды паперы, рэзалi сала тыя, хто прыходзiў перакусваць.

Пасля другога кiлiшка Мiця ўчуў, як густая гарачыня аблiвае ўсё ўсярэдзiне, як нейкi рэдзенькi лiпкi туманец зацягвае вочы.

— Ну, каб благое не помнiлася, — Лiтавар яшчэ выцадзiў калiва гарэлкi ў Жэнiкаў кiлiшак.

Папярхнуўшыся, Жэнiк выпiў, выцер перакрыўленыя мокрыя губы. На шчоках у яго выступiлi i пачалi расплывацца на дробны нос чырвоныя плямы.

Лiтавар пакруцiў за рыльца пустую бутэльку, прыплюшчаным хiтрым вокам зiрнуў на хлопцаў.

— Што, мала? — засмяяўся i засаромеўся, чуючы, што ён не гэтак смяецца, асалавелы Мiця.

Лiтавар зморшчыўся i, сагнуўшыся раптам, схапiўся абедзвюма рукамi за жывот.

— Чаго скрывiўся, як серада на пятнiцу? — сумеўся Мiця. — Нядобрыцца, цi што?

— Жывот, хлопчыкi, жывот. Рэжа, як касою. Цi не ад кiлбасы, — Лiтавар адсунуў раз’еханае, збiтае з лясак складное крэсла, устаў з-за стала, уцяўшы голаў у плечы, забегаў па цукернi.

Яўрэйка вылупiла рудыя вочы. Адно пачало касiць — глядзела недзе ў другi бок:

— Хлопчыкi, чаго ён? Што ён, га?

— Што, можа, во атруцiла! Пытае, што? — задрыжалi i надзьмулiся Жэнькавы губы.

Мiця ўсё цёр пальцамi свае вочы, сцiраючы з iх рэдзенькi лiпкi туманец.

Знадворку нехта турзануў дзверы — на прабоi забразгатаў тоўсты жалезны крук.

Лiтавар дабег да сцяны, ткнуўся ў яе галавою, курчачыся i аб’язджаючы на падлогу.

— Авой, а што з iм? — у яўрэйкi з рук вывалiўся i луснуў, рассыпаючыся на асколкi, сподак. Яна затрапяталася за прылаўкам, з перапуду не могучы адчынiць у iм верхнюю накрыўку. — I што гэта будзе, га? I што я тут вiнавата?.. Можа, у яго вопаць, падучая хвароба?..

Пераварочваючыся на другi бок, Лiтавар заскрыгатаў зубамi, скурчыўся, здушана захроп, завойкаў, нiбы канчаючыся.

На прабоi зноў забразгатаў, падскокваючы, моцны жалезны крук — нехта ўжо знадворку стукаў у дзверы кулаком.

— А хлопчыкi, ратуйце! Я ўжо заплачў! Я ўжо не так сабе! А божа, авой! — яўрэйка кiнулася да кутнiх нiзенькiх дзвярэй, адчынiла iх у нейкi цемнаваты калiдорчык.

— Хлопчыкi, нясеця яго сюды. Можна выйсцi праз гэтыя дзверы… Дальбог, заплачў, забярэця, не кiдайце яго тут… Авой жа, што будзе?..

Мiця, згробшы з акна Лiтавараву шапку, падбег да яго, падхапiў пад пахi, пацягнуў праз адчынены прылавак у той цёмны, з затхлым, як збуцвелая капуста, духам калiдорчык. Упоцемку чуў, што яўрэйка тыцкала яму нешта ў кiшэнь.

На дварэ Лiтавар працверазеў, апомнiўся i, адапхнуўшы ад сябе Мiцю, пайшоў да саняў сам.

Забегшы наперад, Жэнiк адвязваў ад слупа лейцы:

— Можа, да дохтара табе паказацца?

— Ха-ха-ха! — зарагатаў раптам Лiтавар, пакочваючыся ад смеху i падаючы ў санi. — Во, штука выйшла…

— Ты што, iцi тваю… — Мiця раптам збляк з твару. — Знарок?

— Цi! Не крычы, дай ад’ехацца! — Лiтавар узяў з Жэнiкавых рук лейцы, азiраючыся на цукерню, пагнаў сярэдзiнаю вулiцы каня. Ад’ехаўся i зарагатаў, задзiраючы храшчаваты з злымi ноздрамi нос:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x