Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзень добры! — i задыхнулася — у яе лёганька падымаўся на грудзях гэты вышыты зялёнай i чырвонай нiткай каля беленькай густой апухi гуцульскi кажушок. — Як маешся? Дзе ты цяпер?

— Ды во, як бачыш, тут, — у Мiцi трохi пералекацеў гэты нечаканы, раптоўны страх.

— Вучышся далей цi не?

Ён пакруцiў галавою.

— Шкода… Ты быў такi здольны, — у яе дробненька дрыжала падпухлая нiжняя губка.

— А ты?

— Вучуся. У школе пеленгнярак [1] Пеленгняркi — медсёстры (польск.). , у Баранавiчах. Хоць сам ведаеш, якая я здольная да навукi.

— А як апынулася тут?

— Гэта тут жыве мая стрыечная сястра. Прыехала проста адведаць. — Яна пакусала падпухлую нiжнюю губку. — Нязвыкла тут у вас. Цiха стала.

— А там?

— I там. Дзвудзесты век голы, як свенты турэцкi. А помнiш, як было весела?..

— Калi? — усмiхнуўся Мiця, зазiраючы ў яе сiняватыя, з цьмянымi чалавечкамi, вочы i бачачы сябе. — Як з нас падсмейваўся Рысек Пясэцкi?

Мякенька махнуўшы вейкамi, яна апусцiла вочы:

— А чаго? Я не помню…

З двара ўжо выехаў Бронiк Лiтавар. Гукаў, азiраючыся i прыдзержваючы лейцамi каня. Да саняў подбегам пайшоў Жэнiк Рэпка.

— Я напiшу табе пiсьмо. Можна? — Мiця ўчуў, як у яго змянiўся i задрыжаў голас.

— Ой, дзiўны ты, чаму ж не?

— Адпiшаш? — ён азiрнуўся, бачыў, як ужо далёка ад’ехалiся Жэнiк з Лiтаварам, як за рогам пафарбованага плота хаваюцца санi.

— Адпiшу, — яна, прыжмурыўшы вочы, кiўнула галавою i ўжо неяк проста i вясёла назвала свой адрас.

Мiцю здалося, што нейкi прытоены смех мiльгануў у яе на твары, затрапятаўся ў куточках рота.

— Довiдзэня! — яна падала яму халаднаватую руку i лёганька сцiснула, апякла яго пальцы.

Ён, даганяючы санi, чуў усё гэты гарачы холад тонкае рукi.

— Уга, дзеўка ў цябе на ўсе сто! — падсунуўся на засланай радзюжкаю канюшыне Лiтавар. — Я гляджу, чаму ты ў Верасаве такi цiхенькi.

— I праўда, хараство — хоць вады напiся, — прыплюшчыўшы вочы, пакруцiў галавою i пачухаў патылiцу Жэнiк.

— Але скажу, не вельмi ўжо давярайся, — тоўстым канцом пужальна Лiтавар пад зломаны напалам брыль падсунуў вышай на лоб сваю суконную, з вушамi, кепку, — Дзеўка — як той пан: ты служы яму верна, а ён табе…

— Пачакай, — Мiця, абапёршыся рукою на драбiнкi, саскочыў з саняў.

— Ты-р-р-р, — Лiтавар прыпынiў каня, разявiў рот.

Мiця перабег вулiцу, на драбiнах перад дашчаным, збiтым, як будка, ганкам выцер ногi.

— На пошту зайду, маюцца быць мне газеты.

— А-а-а, — разявiўся iзноў Лiтавар.

…Кароткая папярочка, упёршыся адным канцом у новы Грабянкаў дом, другiм — у мураваную на два паверхi яўрэйскую школу, выйшла на галоўную вулiцу. Лiтавар, звесiўшы нагу з драбiнак, даехаў да тэлефоннага, падзёўбанага жалезнымi кiпцюрамi слупа, што стаяў на гэты бок высокага шчытнага плота, злез з саняў.

— Можа, дзюбнем, хлопцы, па кiлiшку? Га?

Жэнiк з Мiцем, зiрнуўшы адзiн на аднаго, маўчалi.

— Чаго ж звялi, як чарвiвыя лупякi? — Лiтавар закруцiў лейцы за тэлефонны слуп. — Па злоту з брата — не вялiкая страта, га?

— Пачакай, — Жэнiк, выскачыўшы з саняў, пацеляпаў тым пустым на мокрай аборачцы лiтрам: — Трэба ж, во, газы купiць.

— За кампанiю, кажуць, цыган павесiўся… Можна i так. Хоць у мяне даўно кiшкi марша граюць.

Па цесных, душных ад людзей крамах хадзiлi нядоўга. Праз якое паўгадзiны вярнулiся назад да саняў. Падняўшы канюшыну, хавалi ўсё пад яе: торбы з соллю, запалкi, лiтры з газаю. Мiця нават выцягнуў з кiшэнi i палажыў на дно саняў свае газеты.

Блiснуўшы маленькiмi вочкамi, Лiтавар паказаў на нiзенькую атынкованую, што стаяла ўздоўж вулiцы, хатку, з дзвюма невялiчкiмi прыбудоўкамi. На адной вiсела таблiчка з аблупленай фарбай: «ЦУКЕРНЯ».

— Пачакай, — спынiўся Мiця, жмурачыся на таблiчку.

— Пра тое, што мы хочам, тут не пiшацца, — засмяяўся Лiтавар, вышчарыўшы рэдзенькiя зубы i першым адчыняючы дзверы.

У цукернi пахла свежымi булкамi i сiнiм гаркаватым, што еў крыху вочы, дымам ад самавара, якi стаяў на абабiтым бляхай прылаўку. Рыжаватая, у рабацiннi на гладкiх белых руках яўрэйка раздзiмала, сапучы ў камiнок ботам, зачахлыя вуглi.

За столiкам сядзеў мужчына з сiвымi, калматымi, нерасчасанымi валасамi, хлёбаў з шклянкi густы чай. Кучаравая кабета збiрала ў выцвiлую хустку свой недаедзены пачастунак: кусочак плеценае булкi i кончык чайнае кiлбасы — звязваючы на ўсе чатыры вузельчыкi свой пакунак.

— Барзджэй, бо i ноч застане. Рассеўся тут!

— I праўда, дзядзька, вашы даўно паехалi, — няўзнак падмiргнуўшы хлопцам, сказаў Лiтавар.

— Скуль жа ж ты нашых знаеш? Нешта ж я цябе то не ўспомню?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x