• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-02-1143-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вячеслав Адамчик Чужая бацькаўшчына

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Чужая бацькаўшчына? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дайце ж я сам, — папярхнуўся ад едкае i горкае саламянае пацярухi Iмполь.

— Хiба ж я не здужаю? — разагнулася маладзiца, i ў яе вачах блiснуў ясны язычок агню ад лямпы.

Iмполь, чуючы на сабе гэты пiльны блiшчасты зiрк, адступiўся, прысеў на лаву, угнуўшыся, пачаў накручваць на нагу каравую парцяную анучу.

Стары малацьбiт, ужо адзеты ў нявыдублены ломкi кажух, нейкi раптам як паменшаны ў сваёй вялiкай авечай шапцы, запалiў у закурэлым лiхтары невысокi агарак свечкi. Трымаючы за драцяны вочап лiхтар, папхнуў каленам дзверы — у хату, угiнаючы галаву i вiляючы шчуплым хвастом, ускочыла сучачка. Баязлiва пашылася пад лаву.

— Во, i ты тут ужо, — маладзiца за перавясла падняла раз’еханы, шапаткi куль i ўслед за малацьбiтом, цярушачы на ток саломiны, панясла з хаты.

— Цапы хоць не забудзься, чуеш? — засмяяўся адтуль, з сяней, стары малацьбiт.

Iмполь наспех ужо, нацягнуўшы абедзвюма рукамi на голаў шапку, схапiў з памялешнiка яшчэ ўчора вечарам напраўленыя, з новымi бiчамi i вушкамi, цапы i, чапляючыся iмi за вушак, выйшаў у сенi. У густой, што церушылася, як мак, цемнаце наткнуўся на маладзiцу. Тая войкнула i ўпусцiла з рук шапаткi куль саломы.

— Што, пабучавалiся там? — засмяяўся знадворку стары, закрываючы ад ветру лiхтар.

— Ага, — аказалася з чарнаты сяней маладзiца.

— Сваякамi будзеце.

— Чаму?

— Знак такi, — ужо здалёк, з надворка, аказаўся малацьбiт — туды за iм паплыла, трапечучыся i маргаючы, рэдзенькая яснасць ад лiхтара.

Маладзiца, высунуўшыся з сяней, бачыла, як мужчыны, закрываючы сабою лiхтар, памаленьку сунулiся да гумна, перад iмi высокаю сцяною ўставала чарната ночы. Рассоўваючы яе, на густым частаколе плота бегала святло ад лiхтара, высвечвала сюды, пад хату, вузкую раскiслую сцежку.

Пад страхою шастаў, iрваў салому вецер.

Маладзiца, здрыгануўшыся ад сырога, што аж браў за сэрца, холаду, вярнулася ў хату. Наспех надзела сачык, накiнула на сябе вялiкую суконную хустку i зноў выскачыла ў сенi, навобмацак знайшла дзверы ў стопку — доўга шукала той стары кажух, пад якiм вiсела схаваная ад пiльнага i скупога вока свекрывi торбачка з акрайцам хлеба i доўгенькiм бруском сала.

Учора звечара, прыйшоўшы ў стопку да кубельца ўзяць сала, каб прыскварыць булён, яна няўзнак яшчэ адрэзала ад жоўценькага, выхаванага ад леташнiх каляд i высушанага пад страхою на гарышчы апольца доўгенькi брусок. I, каб не агледзела свякроў, схавала ў торбачку пад кажух. Нават сабе не хацела прызнацца, што рабiла ўсё дзеля маладога малацьбiта. Баялася, каб нехта ведаў, што спадабала яго нават з таго моманту, калi ён увайшоў у хату. Высокi, плячысты, i вочы цёмныя, лiловыя, як у барана. I сам падобны да барана — сваёю чарнатою, трохi гарбаценькiм носам i густым, што, мусiць, не прытопчаш, кучаравым чубком. I ўжо не ведала, як угадзiць яму, i саромелася, што ўсе ведаюць цi здагадваюцца пра гэта.

Алеся асцярожненька, каб не нарабiць груку, зачынiла стопку, але, iдучы на глыбокую, як вада, зеленаватую яснасць адчыненых дзвярэй, спатыкнулася на пусты саган.

— Што там? — адсланiўшы цемнату, з хаты ў сенi вызiрнула старая Мондрыха.

— Грэбень во згубiла. — Алеся прыняла з-пад ног i прыставiла да сцяны пусты саган.

— Знойдзеш там упоцемку, — старая ўжо насцеж адчынiла дзверы.

— Во, знайшла, — змахлявала Алеся, адступаючыся ўпоцемак i ўсё хаваючы за спiну торбачку з салам.

Старая Мондрыха, як чуючы што падазронае, паўзiралася на Алесю i зноў зарыпела дзвярмi, забiраючы з сяней жоўценькую яснасць ад далёкае лямпы. Глыбокай вадою Алесю абняў халодны поцемак ночы. Яна, як сляпая, памаленьку спусцiлася з ганка. Мокрай зямлёю, сапрэлым лiсцем пахла глухая ноч. За душу браў холад, што скора зiма. Захлынаючыся ад ветру, Алеся пайшла да гумна. У прычыненых дзвярах свiцiлiся шчылiны. Стаiўшы дух, прыпынiлася каля iх, услухалася, што робяць у гумне мужчыны. Там быў чуваць голас старога малацьбiта:

— Авёс скiдай, — крычаў Iмполю стары малацьбiт. — З аўса пачнём, а то ж яго любяць мышы. Дый на кiсель трэба ж змалацiць…

Алеся зашкрабла за папярочную лiштву, цягнучы да сябе з сярэдзiны прычыненыя дзверы.

— Хто там? — па току зашоргалi ногi, i з прабоя скiнуўся, забрашчаўшы, жалезны крук. I далей вецер сам ужо турзануў i панёс да сцяны дзверы — у гумне завiўся вiхор, выкруцiў з кутка з-пад сячкарнi i растрос па чыстым, падмеценым таку жоўтую сечку. У павешаным на шуле лiхтары радаснай матылькай затрапятаўся жоўты агоньчык.

— Скарэй зачыняйце, а то й страху сарве, — да Алесi падбег i памог зачынiць дзверы стары малацьбiт.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Якуб Колас: Песьні-жальбы
Песьні-жальбы
Якуб Колас
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Даўняе, незабыўнае...
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Ніл Гілевіч: Талісман
Талісман
Ніл Гілевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.