• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-02-1143-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вячеслав Адамчик Чужая бацькаўшчына

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Чужая бацькаўшчына? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сядзiш тут, а мышы жыта стачылi, — маладзiца тупнула нагою на ката i, выняўшы з прабоя прывязаную на вяровачцы затычку, адчынiла абедзве палавiны дзвярэй.

Мужчыны зайшлi ў гумно.

— Мы як змалацiлi на насенне, то болей i не чапалi, — сказала маладзiца, прывальваючы каменем дзверы. — Старое ўсё яшчэ ямо.

— Ого! — пакруцiў галавою стары, аглядаючы гумно. Яно аж пад кладку было заложана збожжам: адна старана жытам — тоўстымi, вязанымi па многа жменяў снапамi, каб, мусiць, лiчылася, што менш коп нажалi, другая старана — аўсом i ячменем. Там недзе лускаў перасохлымi струкамi гарох, пахла саладжавая канюшына i яшчэ леташняя, сточаная мышамi салома.

Кот скочыў на пярыла i палез у старану, мусiць, счуўшы недзе iхнi пiск.

У куце на таку стаяла яшчэ новая з зялёным колам сячкарня — пад ёю ляжала горба нарэзанай разам з канюшынаю сечкi.

Малады крутнуў за кола — тупы, даўно не востраны нож пачаў жаваць спрасованую, што лезла з-пад брыля сячкарнi, шчотку саломы.

— Ого, гостры, як у шаўца! — засмяяўся стары, кiнуўшы вокам на сячкарню.

— Дзiва што, а хто ж мне яго навострыць? — зiркнула з-пад хусткi маладзiца, сцiскаючы яе абедзвюма рукамi пад падбародкам.

— Давайце папробую, — малады выцягнуў са шчылiны ў сцяне пляскаты без ручкi напiльнiк.

— Старайся, Iмполь, старайся, — пагладзiў шчаку, нiбы закрываючы рот, каб не было вiдаць, што ён смяецца, стары малацьбiт. — Можа, i для сябе робiш.

Маладзiца спярша насцярожылася, потым крыва ўсмiхнулася, i на твары ў яе плямамi выступiла чырвань.

— А чаму ж гэта для сябе, а калi i для другога зробiць? — нiбы не дагадаўшыся, што да чаго, перапытала яна i, узяўшы з кутка венiк, стала падмятаць сухi ток — з гумна на двор пацягнуўся вялы пыл.

Iмполь, не абзываючыся, налёг пахаю на кола, зашоргаў напiльнiкам па нажы. У сечку, блiскаючы, зацерушыўся жалезны пылок.

— Пакажэце ж вашы цапы, — стары, пераступiўшы емецце, падышоў да шула: там, на вялiкiм цвiку, вiселi цапы i граблi. — I лiхтар нам на заўтра патрэбны. Цi ёсцека ж ён у вас? — спытаў ён i зняў з цвiка цяжкаваты з гладкiм бiчом цэп.

— Чаму ж не, толькi пазычылi некаму… I каму ж гэта? — разагнулася маладзiца i абкруцiла кругом шыi рог раз’еханай хусткi. — Цяперашнiм светам вока не спускай, а то гаспадарку i распазычыш.

— Яно можа i так, — сказаў стары малацьбiт, перавязваючы ў цэпе расслабленае вушка. — Не тая, кажуць, гаспадыня, што збярэ гаспадарку, а тая, што ўдзержыць.

— А дзе ж тут яе ўдзержыш? Пры гаспадарцы трэба спрыт i сiла, а тут сабралiся тры бабы, пабабску ўсё i робiм.

— Яно ж i вiдно, — зняў з цвiка другi, з расколатым бiчом, цэп i абярнуўся да Iмполя стары малацьбiт. — Бiчы нам трэба было б памяняць, а то якая гэта будзе работа.

— А дзе ж ты iх возьмеш? Хiба гэтыя якiм дротам перавязаць, — Iмполь папробаваў ногцем нож i крутнуў за ручку кола — на абслiзганыя дошкi, на жытнiя снапы ў старане востра пырснула жоўтая сечка.

— Бiчы ёсць, — вымеўшы з гумна смецце, маладзiца кiнула ў куток сухi бярозавы венiк. — Мой нябожчык як палажыў iх сушыць, то i цяперака ляжаць за комiнам на печы.

— Трэба будзе зрабiць, — сказаў стары, першым выходзячы з гумна i трымаючы абедзвюма рукамi пад пахаю цапы.

Маладзiца стаяла каля дзвярэй, чакала, калi выйдзе Iмполь.

— Дзякуй, Iмполька, — сказала яна, гледзячы яму ў твар.

— Няма за што, — пацiснуў ён плячом, убачыўшы ў яе на верхняй губе малюсенькую карычневатую бародаўку.

— Як жа ж няма за што? — адвярнулася яна ад яго вострага позiрку i пачала зачыняць дзверы. — Мужчын усё прасiла, ажно брыдка ўжо.

— Алеся, ты тут? — крычала з-пад хаты маладым голасам прысадзiстая дзеўка ў малiнавай вязанай хустцы.

— Го, тут! — адгукнулася гаспадыня, высоўваючыся з-за Iмполевых плячэй.

— Газы пазыч.

— А цi ёсць там у самiх?

— Калi захочаш сабаку выцяць, то кiй знойдзеш, — засмяялася дзеўка, уцiкоўваючыся ў Iмполя.

Заходзячы следам за старым малацьбiтом у сенi, Iмполь чуў, як зашапталiся, астаўшыся трохi ззаду, дзеўка з гаспадыняю, i дагадаўся, што гэта пра яго.

II

Ужо трэцi год, як Алеся асталася ўдавою. Алесiн чалавек, Радзiвон Мондры, секучы дровы, абсек сабе калена: нагу спярша падцягнула, потым, калi ён выцяўся балячым месцам аб вось у калёсах, яна развярэдзiлася i болей ужо не гаiлася. З гэтае нагi, памучыўшыся яшчэ зiму, ужо не ўстаючы з ложка, Радзiвон i памёр.

Неяк i не шкадавала яго Алеся. Iшла замуж не любiўшы — спадзявалася, што звыкнецца, а звыкнуцца не магла. Здаецца, валасы на сабе рвала б: столькi хлопцаў у сватах было, а яна ўсё перабiрала — то малы, то брыдкi, то «рускае веры» (Алеся была каталiчкаю), покуль не заседзелася ў дзеўках i не сталi сватацца ўдаўцы. А за аднаго з iх, кульгавага Лабара з мястэчка, што дачок меў ледзьве не Алесiных равеснiц, бацька нават стаў выпраўляць замуж. Тады якраз засватаўся Радзiвон Мондры. Якi там хлопец — аршын з шапкаю, але выйсця не было. Прыгледзелася на вяселлi да маладога i жахнулася, убачыўшы, што нават на кончыку носа ў яго растуць валасы. Пабыла з iм год, а прывыкнуць не магла. Не хацела, каб нават дзецi былi з iм. Прынесла раз на рэчку паласкаць бялiзну, ужо была тоўстаю, дзiцем хадзiла, i, нiбы звар’яцеўшы, пачала душыць свой жывот: на сёмым месяцы яно i радзiлася нежывое. А праз год Радзiвон i памёр.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Якуб Колас: Песьні-жальбы
Песьні-жальбы
Якуб Колас
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Даўняе, незабыўнае...
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Ніл Гілевіч: Талісман
Талісман
Ніл Гілевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.