• Пожаловаться

Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик: Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-02-1143-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вячеслав Адамчик Чужая бацькаўшчына

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Вячеслав Адамчик: другие книги автора


Кто написал Чужая бацькаўшчына? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чую, ну чаго вы! — азвалася з ложка маладзiца хрыплаватым i чужым ад сну голасам i, пляскаючы босымi нагамi, мiльганула да печы шукаць на мурку запалак.

Адкрыўшы вочы, Iмполь убачыў яе белую, невыразную ўпоцемку сарочку. Малацьбiты спалi сярод хаты на разасланым кулi саломы.

Пырснуўшы серкаю, загарэўся запалак, асвяцiў зморшчаны ад раптоўнага агню маладзiцын твар, распушчаныя валасы, голыя да пляча i паўнаватыя рукi. Кароткая сарочка высока адкрывала таямнiчую белiзну гладкiх сцёгнаў.

Маладзiца, трымаючы перад сабою запалак i прыкрываючы локцямi грудзi, пайшла сюды, дзе ляжалi мужчыны, — якраз над iмi на цвiку, што быў убiты ў бэльку, вiсела лямпа.

Iмполь недзе блiзенька каля сябе чуў гэтыя голыя цёплыя ногi. Маладзiца лавiла рукою лямпу — аб дрот дзынкала талерка.

Пад печчу яшчэ ўсё крычаў малады певень i з перапуду кудахкалi куры.

— Шашок, не iначай, як шашок убiўся, — падняўшыся з пасцелi i падцягваючы шырокiя ў паяснiцы порткi, сказаў стары малацьбiт.

Нiбы з перапалоху, на лысаватай галаве ў яго дыбком стаялi рэдкiя сiвыя валасы.

Маладзiца запалiла ўжо лямпу i, трымаючы яе за дрот, панясла да печы — па сцяне пабег вялiкi пераломаны цень. У хаце запахла газаю.

— I адкуль жа ж ён тут узёўся? — нагнуўшыся, старая цiкавала пад печ.

Нямая, звесiўшыся з палка, таксама глядзела туды, i ў яе на твары мiльгаў не то страх, не то дзiва.

— Дайце ж я гляну, — стары ўзяў у маладзiцы лямпу, стаў на каленi перад драбiнкамi, адкiнуў iх i бокам, на локцi, палез пад печ. Засвяцiў там лямпаю.

Хату абняла густая, задушлiвая цемната. Пад печчу зноў закудахкалi куры i хрыпла закаркаў, як вараня, калi яго ловяць, малады певень.

— Ён, шашок! — счакаўшы, азваўся стары, сунучыся назад з-пад печы i ўстаючы на каленi. — Нару зрабiў. Сядзiць там i не аддае кураня. Я сабе цягну, а ён сабе. Во, ледзьве адабраў…

Стары выпусцiў чырвонага з караткаватым хвастом пеўня. Накульгваючы на адну нагу i звесiўшы крыло, певень забегаў па хаце, не ведаючы з перапуду, дзе дзецца, зашыўся мiж вялiкiх чыгуноў.

Загукаўшы здушаным, цяжкiм, як у сне, голасам, нямая схапiлася з палка, падскочыла да пеўня, падняла яго на рукi, абсыпаючы раскалмачанымi валасамi, прытулiла да шчакi.

— Анучу якую дайце, нару заткну, — сказаў стары, усё стоячы на каленях. — I сам вытруся. Во як вывадзгаўся, каб на цябе нарат! — Ён пакруцiў рукаво, гледзячы на запэцканы локаць.

— А дзе ж яе знайсцi? — старая круцiлася каля печы, недабачваючы ўпоцемку, абмацвала лаўку.

Малацьбiт падняў лямпу — жоўтая яснасць аблiла хату.

— За комiнам гляньце, — надзеўшы на голаў спаднiцу i высоўваючы з яе рукi, крыкнула маладзiца. Сарочка на ёй паднялася яшчэ вышай.

Iмполь, косячы вокам, як злодзей, глядзеў на маладзiцу, чуў брыдкавасць, што яго цягне, як магнэсам, зiрнуць на гэтыя незнарок заголеныя гладкiя ногi, па якiх трапятлiвымi сполахамi бегаў нiзкi агонь лямпы — стары iзноў лез пад печ, затыкаць шашковую нару.

Яе як укалоў гэты востры зiрк — яна борзда абцягнула нiжай спаднiцу, падкручваючы яе на клубах, няўзнак азiралася туды, на разасланую сярод хаты салому.

Гэты шашок i выбiў усiх са сну — спаць ужо не клалiся. Нямая пагукала да пеўня, носячы яго на руцэ i паказваючы ўсiм на аблiтае цемнаватаю кроўю, мусiць, перакусанае, крыло, упхнула яго за драбiнкi пад печ. Паставiўшы на лаву праснiцу, узялася за прадзiва — пстрыкала яшчэ голым, лёгкiм верацяном, што не хацела круцiцца.

Старая выкiдала з печы цёплыя, што пахлi ўжо гаркаватаю карою, алехавыя ружаватыя дровы, азiралася на дзверы, за якiмi драпалася i вiшчала ўпушчаная некiм ноччу ў сенцы трапяткая сучачка. Гаварыла да яе:

— Во якая ты, сядзiш там, а шашка не дапiльнавала.

— А дзе яна дапiльнуе, калi ён, няхай яго нарат, недзе са стопкi нару пратачыў, — сказаў стары, нагнуўшыся над цэбрам i фыркаючы ад вады, што сцякала ў яго з броваў i носа.

Пачырванелы ўжо ад пруткага палатнянага ручнiка, прыгладзiў абедзвюма рукамi свой натапыраны сiвы чубок i гукнуў на Iмполя, што яшчэ ляжаў на разасланым сярод хаты кулi саломы, цiкуючы блiшчастымi ад сну вачмi, дзе паварочвалася Алеся, як цiкуе, стаiўшыся, за пташкаю кот.

— Уставай, Iмполь, добрыя гаспадары, не тыльма што, даўно намалацiлiся.

Iмполь скоранька падхапiўся i, свецячы праз раз’еханыя ў споднiках дзiркi ружаватымi каленьмi, стаў нацягваць порткi, блытаўся са спеху ў калошах.

— Другая толькi гадзiна, цi не рана яшчэ? — заступiлася за Iмполя маладзiца, але сцягнуўшы з раз’еханае саломы радзюжкi, пачала скручваць яе ў адзiн вялiкi куль. Ад перацёртае, мусiць, леташняе, саломы паднiмаўся гаркаваты пыл.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Якуб Колас: Песьні-жальбы
Песьні-жальбы
Якуб Колас
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Даўняе, незабыўнае...
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Ніл Гілевіч: Талісман
Талісман
Ніл Гілевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.