Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гы-гы-гы, — зарагатаў нехта i раптам змоўк — вiдаць, закрыў рот рукою.

За плiтою сядзеў Бронiк Лiтавар, па мянушцы Чад, — сталы ўжо хлопец, адзiн у бацькi сын на

1 трацiнузямлi, што сватаўся да багатых i харошых дзяўчат, але нешта ўсе яму сплочвалi за гарэлку — замуж нiводная не iшла: меў ён ганьбу, бо ў яго, як ва ўсiх Чадоў, смярдзела з рота. 1

Трацiна — трэцяя частка валокi.

Цяпер ён падходжваў да Хрысцi, наровячы кожны раз пасядзець з ёю на ложку за плiтою.

Адтуль ён i высунуўся — чорны, мажны, з гарбаватым каля пераносiцы i трохi прыплясканым да губы носам, падобны да старога каршуна. Картовая кепка, пашытая ў клiны i з гузiкам на макаўцы, сядзела ў яго на правым вуху.

— А ты глядзi, а то папраўдзе забалiць, i знахар не паможа, — сказаў ён, адводзячы вочы i кусаючы нiжнюю губу. Твар i шыя ў яго пачалi налiвацца тугою злой чырванню.

— Не страш бабу адным, калi яна двох не баiцца! — цыркнуў сабе пад ногi слiнай невысокi, усяго па плячо Лiтавару, з ружаватымi гладкiмi шчокамi, як у дзяўчацi, бо, пэўна, яшчэ не галiўся, малодшы тут за ўсiх хлопцаў Жэнiк Рэпка. Лiтавара ён не вельмi баяўся — тут сядзеў яшчэ яго брат, гэткi ж дробны, як ён сам, толькi белы, як злiнялы прусак, вуграваты Сяргей. Гэта былi Рэпкi, цi Каты, як брахалi на iх у вёсцы. Каты жылi ў Прылуках — так называлiся тыя хутары на пяць хат, што былi за рэчкаю, — але штодня прыходзiлi ў Верасава на сяло. Старшы, Сяргей Рэпка, што цяпер маўчаў, ад злосцi адно ўгiнаючы голаў i скоса зiркаючы на Лiтавара, таксама пробаваў хадзiць да Хрысцi. I на спаса, калi ў Прылуках была вечарынка, ён, п’яны, схапiўшы бязмен, пераймаў Лiтавара на кладцы — той падводзiў дадому Хрысцю. Ноч была позняя — зжоўк поўны, як налiты яснасцю, месяц, усё сцяжэла ад расы, прэсны холад падымаўся з балота, нiбы браўся мароз.

Сцiшна булькала на вiрах рэчка: вада ў ёй была поўная, з берагамi, i, здаецца, густая, нiбы растоплены тлушч. Кот змёрз, схаваўшыся на другi бок кладкi за кустом i трымаючы нагатове бязмен — алавянаю булавою ўверх. Але Лiтавара ён тады не пабiў, толькi перапалохаў Хрысцю; яна iшла першаю i, скочыўшы з высокае кладкi, што ляжала мiж камлёў старое вярбы, на бераг, наткнулася на яго. Кот сп’яна цi то разгубiўся, цi то не ўскораў размахнуцца бязменам, як яго за абедзве рукi схапiў Лiтавар i, крутнуўшы кругом сябе, вырваў бязмен i пхнуў на куст — там акурат канчаўся бераг. Кот, ломячы пераспелую высокую крапiву i разложыстую лодзьму i абвальваючы дзярно з пяском, паехаў у рэчку i з цемнаты, з-пад берага ўжо, заенчыў:

— Ну, Чад, я табе не дарую!

Лiтавар яшчэ пастаяў, паглядзеў, як боўтаецца каля берага Кот, хватаецца недзе за карэннi, каб вылезцi, i пабег даганяць Хрысцю.

Бязмен застаўся ў Лiтавара, па яго нiхто не прыходзiў. З таго разу Каты не паказвалiся ў Верасаве, можа, знарок, а можа — не. Сёння яны былi ўдвух i прыйшлi не так сабе, бо старшы з iх, Сяргей, схаваўшыся за праснiцу, каб не было вiдаць Лiтавару, маргаў Жэнiку белым выцвiлым брывом: «Не бойся, калi што».

— I праўда, нешта галава разбалелася, — падняў шапку Жэнiк Рэпка, падгладжваючы пад яе рассыпаныя на два рады валасы.

— Можа, у с… лягчэй!.. — не стрываў ужо стары Корсак, высунуўшы з-за плiты лысую да вушэй — толькi на патылiцы чорны вянок — галаву. Ён сядзеў на лаве, каля нiзкае, з выцертым ужо мелам, печы, трымаючы валёнак — падшываў сырамятным, недзе са старых чаравiкаў, лапiкам стаптаную ўжо да дзiркi пяту.

Каты пераглянулiся: старэйшы з iх, што сядзеў каля акна ў шарачковым з закручанымi кляпамi пiнжаку, матнуў галавою:

— Хадзем.

— А нiхто i не просiць, каб ты тут сядзеў. Iдзi, свет адчынены, — Корсак ссунуўся з лавы, трымаючы высмалены, з жоўтай плямай на галянiшчы, валёнак — на дратве целяпалася i блiскала тоўстая iголка.

Каты пасунулiся з хаты, прыгрукнуўшы за сабою дзвярмi, аж у лямпе падскочыў жоўты язычок агню.

— Баба з воза — каню лягчэй, — сказаў Корсак, калi ў сенях аб кручок дзынкнула клямка.

Сяло маўчала — усе ведалi, што стары Корсак процi, каб нехта з Катоў сватаўся да Хрысцi. Каты ў Верасаве павагi не мелi. На iх, як на людзей, не зважалi яшчэ здаўна. Каты былi бедныя, казалi, што яшчэ за паншчынаю ў iхняга прадзеда, бо ленаваўся рабiць, пан адабраў палавiну надзелу. Цяпер у Катоў асталася шастуха — шостая частка валокi, па цяперашнiх мерах — тры гектары з нечым, ды i тая не зямля, адна камянiца. А на голага сабакi брэшуць. I калi ў Верасаве была якая пакража — падазрэнне падала заўсёды на Катоў. А за руку, як кажуць, злавiлi таго самага iхняга прадзеда — ён у Мондрых, некалi першых на ўсё Верасава багатыроў, краў са свiрна, з глыбокiх засекаў, збожжа, пракруцiўшы свярдзёлкам у сцяне дзiркi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x