Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разам з iм сiгаў цыбаты, у даўгаватым, па каленi, паўшубку з цыгейкавым каўняром станцыйны вагаўшчык.

Прыжмурваючыся ад ружаватага з пазалочаным абадком сонца, што ўсё вiсела за дэпо, забэрсаўшыся, як у сетцы, у чорным галлi старога явара, грузчыкi глядзелi на Давыдоўскага i ўсе разам, уцяўшы галовы ў плечы, чакалi, што скажа ён.

— Ого, сiла ёсць, — пакаўзнуўся ён на высушанай, з белаватым лядком лужыне.

— Сiла ёсць, абы была работа, — пацёр пасiнелыя рукi Восiп, i вока яго пачало хавацца недзе пад века.

— Вi чуеце, што ён кажа, га? Вi чуеце? — Давыдоўскi злавiў i кiнуў наводлiў рэдзенькую, што набегла пад носам, кроплю. — Каб ты, Ёська, здароў быў, каб ты!

Засмяяўся адзiн толькi вагаўшчык, паказваючы жоўтыя ад курыва зубы. Дубатоўцы маўчалi.

— Так сколека тут вас? — Давыдоўскi ўсадзiў руку ў адтапыраную, абшморганую кiшэнь ясёнкi, забразгаў ключамi.

— Усiх разам восем чалавек, — сказаў i кiнуў у разяўлены рот сухую крошку хлеба Платон Верамей.

— Восем, восем, больш не просiм, — пакручваючы на тоўстым, нiбы ўджаленым, пальцы звязак ключоў i неяк коса, нiбы пятамi ўперад, ставячы ногi, Давыдоўскi пайшоў на другi бок пакгауза.

За iм, унурыўшыся, пацягнулiся ўсе грузчыкi.

Каля пакгауза, упiраючыся шырокiмi бакамi ў выступ падлогi, стаялi чатыры кароткiя вагоны, зпад задняга, што не меў ручнога тормаза, тырчалi сырыя драўляныя калодкi.

— Так сколека, кажаш, — падняўшыся па дашчаных сходах на выступ падлогi, перапытаў Давыдоўскi i павярнуў усыпаную сiвымi стручкамi патылiцу, вызiраючы Платона Верамея.

— Усiх разам восем, — адазваўся за Верамея Вунгер.

— Ага, значыць, восем, — прыплюшчыў адно вока Давыдоўскi, i рот у яго разявiўся. — Тады двух пойдуць чысцiць цыстэрну. Дзе гэты наш Рэпка? Га?

— Тутака я, — аказаўся Сяргей, задзiраючы голаў i спатыкаючыся на сходах.

— Ты чуеш што?

— Што? — Рэпка ссунуў чорныя, што зраслiся над пераноссем, бровы.

— Трэба пачысцiць цыстэрну. Ты чуеш што? Вунь тую, што ўчора была з бензiнай.

— Ну чую, чую… Каго толькi ўзяць яшчэ?

— Ну каго, Ёсiпа, каго?

— Чаму гэта мяне? — азваўся недзе ззаду ўсiх Восiп. — Сколека там заробiш?

— Сколека дам, толека i заробiш, — парыпваючы выступам падлогi, Давыдоўскi падышоў да першага вагона, там ужо, збiраючыся зразаць пломбу, вагаўшчык нешта запiсваў у кнiжачку з ружаватымi квiтамi.

— Ну, Восiп, iдзём, iдзём. Чаго азiраешся, як баран на гавечку. — Сяргей Рэпка абышоў вагоны i, прыгнуўшыся, скочыў на шпалы.

Восiп, як голуб, зiрнуў адным вокам унiз i вярнуўся назад, на сходы.

— Гэй вы, — крыкнуў Вунгер, калi Восiп схаваўся за вагонамi. — Люк!.. Нiжнi люк не забудзьцеся адчынiць!

За вагонамi нiхто не азваўся.

— Вот афэрмы.

— Пашлi дурнога, а за iм другога, — плюнуў Вунгер.

— Ну што яны, маленькiя, цi што, — зломкам жалеза Платон Верамей поркаўся ў шчылiне, каб зрушыць з месца распламбаваныя дзверы вагона.

Прытаптаўшы пры сцяне верхнюю адзежу i кiнуўшы туды торбы з полуднем, дубатоўцы дружна падскочылi да яго i з крыкам: «Опля! Яшчэ раз — разам!» — адсунулi цяжкiя, на жалезных колцах, дзверы. З вагона запахла цёплым сухiм цэментам — у шырокай пройме дзвярэй шарэлi роўненька i аж пад самы дах складзеныя папяровыя мяхi.

Большы тут за ўсiх Платон сцягнуў зверху шапаткi пляскаты мех. На шырокую спiну Вунгера, што ўжо стаяў, сагнуўшыся i выцягнуўшы назад тоўстыя, кароткiя рукi, закурыўся сiваваты, як попел, цэмент.

— Гэй, не лезь раней бацькi ў пекла! Дай склад адкрыю! — закрычаў Давыдоўскi, адкiдваючы завалу i расчыняючы шырокiя, на дзве палавiны, дзверы.

Услед за Вунгерам у цемнаваты пакгауз сунулiся дубатоўцы. Прыгнуўшыся, сапучы ад натугi, асцярожна пераступалi цераз парог — няслi, трымаючы спадыспаду рукамi, па два пляскатыя мяхi. Твар у iх чырванеў, на шыi выступалi, надуваючыся тоўстымi вяроўкамi, жылы, некаторых пахiствала ад цяжару.

— I куды яны рвуцца, куды? — цiснуўся ў вузкiм праходзе мiж новых сiненькiх арфаў i махаў кароткiмi рукамi Давыдоўскi, падымаючы з бэлек вераб’ёў, што з адчайным цвiрканнем ляцелi ў другi канец пакгауза.

— Сюды, сюды нясi, — паказаў ён у пусты, за арфамi, кут.

Грузчыкi, прысядаючы, асцярожна спускалi з плячэй мяхi. Вунгер першым скiнуў свае, браў iх, як падушкi, за абодва рагi, нёс перад сабою ў зацярушаны поцемкам кут, складаў адзiн на адзiн.

Грузчыкi, выдыхнуўшы з сябе той дух, што спiраў грудзi, вольна выпроствалi спiны i, нацягнуўшы глыбей на галаву шапку, звесiўшы доўгiя рукi, iшлi назад.

— Гэй, давай-давай, варушыся, адры тваю качана, — пырскаў смяшком з вагона Платон Верамей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x