Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бабо, ануцы, бабо!

За плотам мiльгаюць хусткi, да воза ледзьве не навыперадкi бягуць верасаўскiя бабы. Чутно iхнi знарок моцны голас i смех.

«Вой, у мяне ж мыла няма», — успамiнае Хрысця i вылазiць з-за варштата, падступiўшыся на лаўку, дастае з печы звязаныя, прыгатаваныя на той дзень, калi будзе ездзiць Зэлiк, суконныя ды шарачковыя анучы — парцяных Зэлiк не бярэ — i выбягае на ясны, што слепiць вочы пасля хаты i сеняў, надворак. У жоўтым мроiве плавiцца сонца. Млее ад першае гарачынi вясновы дзень. Нiбы перабягаючы Хрысцi дарогу, уецца салацевенькая лёгкая матылька. Ад маладое кучаравенькае бярэзiнкi пахне гаркатою ўжо набрынялых почак, што ў першы гром з-пад карычневатае лускi растапыраць зморшчаныя зеленаватыя крыльцы лiсткоў — як маладыя грачанiкi на межах, калi абсохне раса.

XXVI

Убiўшыся ў павучыну, пад столлю ў кутку востра бзыкала i звiнела першая акрыялая пасля зiмы муха.

Алеся расплюшчыла вочы — у хаце ўжо выяснiўся дзень. Да зямлi даставаў цяжкаю алавянаю гiраю, намахаўшы круглаю мядзянаю бляшкаю маятнiка аж шостую гадзiну, стары, але яшчэ спраўны Мондраў гадзiннiк.

Алеся прысела на ложку, зграбла, падняўшы белыя мяккiя рукi i блiскаючы чарнатою голых пах, рассыпаныя на плячах валасы, скруцiла iх у тоўстую куклу. Азiрнулася на Iмполя. Уткнуўшыся носам у падушку, ён густа пахропваў крышку адкрытым ротам — на падушку высачылася, пакiдаючы цемнаватую плямку, цягучая смолкая слiна.

Па хаце хадзiла, яшчэ пахiстваючыся ад млявасцi, нямая Еўка. Аблiзвала сухiя сiняватыя губы. З худых, высушаных хваробаю клубоў спаўзала шырокая спаднiца.

Падняўшы падол, не саромеючыся i паказваючы Алесi свае худыя, у лiловых жылках ногi, прымасцiлася на вялiкi саган у памялешнiку.

«Каб вас ужо лякса гнала! — засапла носам i адвярнулася Алеся. — Як я за вамi буду ўсё выносiць. Пойдзеце сёння ў гумно. Я хоць хату вьшрачу ды выбелю перад вялiкаднем».

А на мыслi ёй зноў набегла, зблыталася, як начасаныя i скатаныя ў пучок валасы, тое, што думалася напярэдаднi: напаiць iх замест лякарства якою атрутаю. Нiхто i ведаць не будзе. Алеся зноў прыгадала той ахапак закурэлага сена на гары, чорныя перасохлыя калiвы чэмеру.

«Яго, можа, i даць разам з тым парашком, што прынясе з аптэкi Мiця? Нехта, здаецца, казаў, што малады чэмер— найлепшая атрута ад прусакоў. Яны там у гумне i дойдуць, як прусакi».

Алеся нават чула, як ад нейкага страху ў яе замакрэлiся халодным потам лоб i далонi, шэрхла, нiбы абсыпаючыся трутам, казыталася скура на руках.

Нямая памаленьку сунулася назад, не могучы, лезла на печ, азiралася на Алесю, нiбы ўгадвала яе мыслi.

Алеся ўгнула голаў i, хаваючы вочы, пачала раптам штурхаць у плячо Iмполя:

— Уставай, цi чуеш?

У яго задрыжалi векi, ён перавярнуўся на спiну, зацмокаў ротам, яго рука пацягнулася да Алесi, злавiла плячо.

Яна, ужо пасмiхаючыся, давольная, адганяла яго руку, што iзноў, як незнарок, аб’ехала на купiнку набрынялых, ужо балючых грудзей.

— Вой, дурны, гэта ж дзень, цi чуеш? — яна выслiзнула з-пад коўдры, абцягнула караткаватую, што не закрывала каленяў, палатняную сарочку — пад ёю ўжо трохi значыўся жывот. Алеся ўжо месяцаў пяць як хадзiла дзiцем, вылiчыўшы сабе, што радзiць будзе якраз на Пятра ў самае жнiво.

— Уставай, Iмполь, па мел паедзем, трэба ж хату бялiць. Вунь колькi павучыны завялося, — сказала яна, прыслухоўваючыся, як пад столлю ў покуцi яшчэ бзыкала, зацiхаючы, змораная муха — туды недзе ўжо прыбег i пачаў, мусiць, снаваць сваю павучыну дробны руды павучок.

Капаць мел — найбольш увесну, калi перад вялiкаднем трэба было бялiць хаты, — верасаўцы ездзiлi на прылуцкiя груды. Там пры чубку маладога асовага хмызняку з пруткiм, густым грабам, разложыстым арэшнiкам i дзiкiмi, заўсёды ўраджайнымi грушкамi ўвесь грудок быў скапаны старымi ямамi, што ўжо зараслi тонкiм, як нацiна, бярэзнiкам. Пад высокi бераг тачылiся новыя, жаўтаватыя ад тлустага сырога мелу норы. Летась адна з iх, мусiць, адтаўшы пасля зiмы, увярнулася i задушыла прылуцкага мужчыну.

Алеся з Iмполем прыехалi сюды пасля полудня. Покуль разабралi ды вынеслi ў стопку варштат, покуль Алеся слала ў гумне на перацёртай саломе старой Мондрысе i нямой Еўцы пасцель, пазносiўшы з хаты лахманы i транты, ды важдалася, разбiраючы гнiлы палок, што ўжо заплеснеў ад макраты — старая астатнiя днi стала хадзiць пад сябе, — нахапiўся i полудзень.

Алеся i не паехала б сюды, каб не тое даўняе, што ўжо не давала спакою нi ўдзень нi ўночы: знайсцi маладога чэмеру, заварыць ды з тым лякарствам, што купiць Мiця ў Дварчанах, даць абедзвюм.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x