Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасьля даўгаватага й вясёлага перапынку яшчэ ямчэй кiнулася ў скокi моладзь. Прыйшла ў чатыры пары «Лявонiха», i тут паказалi сваё ўмельства найбольш спрактыкаваныя.

Шмат чаго бачыў за гэны дзень Янук. Паўсталi пытаньнi, якiх сам ня мог здужаць-абмяркаваць. Чуў раней, што за Сабакевiчавым Косьцiкам ганялася палiцыя, што быў дзесь у вязьнiцы (мусiць яна страшная й там моцна мучаюць людзей), ведаў, што не любiлi яго лiтоўскiя, што кляў бацька. Шмат ужо наслухаўся Янук. Косьцiка памятаў слаба, бо гэны ладную жменю гадоў паза вёскаю бадзяўся. Цяпер-жа Янук на свае вочы бачыў, як палiцыя шнырыла, шукаючы гэтага «камунiсты». Калi сама палiцыя за iм ганялася (а чамусьцi ён думаў, што палiцыя вечна занятая й на гэткае часу ня мае), значыцца, Косьцiк мусiў быць важным чалавекам. А чаму-ж ён такi? Што гэта «камунiсты»? Чаму Шпунтоў Лявон насядаў на яго, каб нiкому анi-гу-гу аб тым, што бачыў яго ў Гараватцы? Што там былi за афiшкi на фэсьце? Чаму гаварылi аб iх зь нейкiм нясмакам, быццам гэта было нешта гаркое, паводля зерня перцу, што якнайбаржджэй стараесься з роту выплюнуць?

Не забаўляўся Янук доўга на йгрышчы. Пасьля ад'езду палiцыi, паслухаўшы, што людзi гавораць, пабег хутка дамоў, каб распавесьцi бацьком. Ягоны кульгавы брат Мiкола, дзесь чарку гарэлкi зь некiм кульнуўшы, пабуянiць за дзесяць чарак хацеў. Януковага спануканьня, каб iшоў дамоў, як-бы й ня чуў.

Бацькi клалiся спаць, але Янукова апавяданьне аб тым, што сталася на йгрышчы, выслухалi зь цiкавасьцяй. Калi-ж Янук прабаваў ад бацькi даведацца пра Косьцiка й камунiзм, той збываў яго абы чым, мала зразумелым. Пра камунiзм адно сказаў, што ёсьць такi нейдзе ў Расеi, а якi ён — добры цi што, — хто яго ведае. Адны хваляць, другiя ганяць, усяк языкамi трэпяць. Па бацькавым няўмелым тлумачэньнi Янук тропу не дайшоў, адно спанатрыў, што гэны нейкi «камунiзм» усе зьвязваюць iз Сабакевiчам, зь «цюрмамi» й iншымi малавядомымi Януку рэчамi. Адылi адно цiкавае даведаўся Янук, а гэта тое, што «па радзiву» ў доктара мужчыны слухаюць Менск, i што там «многа аб тым камунiзьме брэшуць».

Пастанавiў хлапец пры нагодзе паслухаць «радзiва». Хiба ўдасца ажно ўвосень, як удома будзе. Iз гэткiмi думкамi заснуў.

VII

Янук сядзеў на ўзьмежжы скарбовага лесу, плячмi абапёршыся аб таўстую бярозу, i стругаў. Ня вымяркаваў нават, што з таго струганьня будзе: цi то дзяржальна да ляскi наводля нейкае галавы, цi што iншае. Ня важна. Рукам трэба занятак. Тапсiк трымаў на воку кароваў, што пасьвiлiся мiж кустаўя на лузе. Крыху, здавалася, змалела гарачыня. Сонца хiлiлася на захад, i хлапец ведаў, што за гадзiну дзесь пачнецца перадвячорная сымфонiя: пасьмялеюць птушкi на полi й у лесе, загудзiць бяроставая дуда лiпавiцкага пастыра Хвядоса, што быў стары й усiмi навакольнымi пастухамi паважаны ня толькi за ўмелае граньне, а й за тое, што аж двох падпаскаў меў; у бары пачнуць свае трэлi салаўi й розная птушыная дробязь, вялiкую чуб-карону Архiпа абсядуць галкi цi груганы, каб разгледзецца, што адбываецца навокал. Гэта ўсё, — ведаў Янук, — станецца пасьля, як пахаладнее. Тымчасам птушкi яшчэ трымаюцца ў ценю, а пастыр Хвядос сядзiць дзесь пад дрэвам i пляце кош цi што iншае.

Любiў Янук чытаць кнiжкi, асаблiва-ж прыгоды падарожнiкаў, што па цэлым шырокiм сьвеце валачылiся, новыя невядомыя землi адкрывалi, дзiкiх людзей знаходзiлi. Дый тут пан Лазоўскi ўпоперак дарогi стануў: кагадзе зусiм выразна забаранiў чытаць на варце. Найгорш, што кнiжкi зьвялiся. Раней у вясковай настаўнiцы пазычаў, а калi перачытаў усе iзь сьцiплай школьнай бiблiятэкi — не было адкуль узяць.

Карцiла папрасiць Лазоўскага служанку Адэлю, каб яна патаёмна з прыватнай бiблiятэкi пана асаднiка пазычыла. Неаднойчы бачыў кнiжкi ў вялiкай шафе iз шклянымi дзьвярмi, што ў найбольшым i найпрыгажэйшым пакоi стаяла. Самому лезьцi туды было рызыкоўна, але-ж Адэля магла-б пасобiць, ёй усе куткi дасяжныя былi. Яшчэ адно прыгадаў хлапец: у доктара быў беларускi каляндар. Сам Стась некалi зь вялiкай урачыстасьцю Януку малюнкi ў iм паказваў. Ужо тады нахаду прабаваў Янук чытаць з гэнага календара. Некаторыя лiтары зьверху мелi птушкi дый былi без хвастоў — ня так, як польскiя. Янук мяркаваў, што чытаць можна налажыцца нават i вобмацкам, здагадваючыся, калi няма каму паказаць.

Найгорш, што Стась нават таго каляндара — даволi таўстой кнiгi — не паказаў яму як сьлед; адно, перагледзеўшы малюнкi, паклаў у доктараву шуфляду, дзе сам Зянькевiч трымаў яго, каб весьцi ўлiк часу й рабiць аднаму яму зразумелыя зацемкi. Прасiў тады Янук Стася, каб перагледзеў пры нагодзе бацькавы сховiшчы, а мо знойдзе якiя старыя кнiгi. Той паабяцаў. Цяпер Янук прыгадаў гэта, складанчыкам стругаючы кавалак бярозавага кiя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x