Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб вось ня дзеткi гэтыя, можа-б, i зажылi палюдзку, у чужых пазарабiўшы й сваё куртатае лапiкла зямлi дагледзеўшы. А так… Колькi нi таўчыся, усiх дзiркаў не залатаеш. Ратоў да яды, плячэй да апрананьня, ног да абуваньня хоць аднiмай, а на заробкi адхiнуцца некаму. Хоць ты гвалт крычы!

Мо й саромелася найменшая Макатунiшка Янука ў хату свае маткi калi завесьцi. Можа, ён, з гэтай спрэчнай i незвычайнай сямейкай пазнаўшыся, будзе аб ёй благiя думкi мець. Шмат разумела дзяўчына, усё тое непахвальнае, што аб iх людзi гаворылi, слухаючы. Не лахва была зацёпканую глiняную падлогу, поўзаючых па ёй мурзатых галапупых дзетак Януку паказваць. Або гэныя шырокiя, на ўсю даўжыню сьцяны, палаткi ля пячы, дзе ўсе супольна, як снапы на памосьце, спалi… Навошта каму чужому непаклiканаму носа туды тыцкаць?

Звычайна пасьля Калядаў пачыналiся вандроўкi Макатунiшынай сям'i па людзях, што летам наймiтаў патрабавалi. У гэтага пазычалi мех бульбы, у гэнага — жыта, крупаў цi яшчэ чаго. Варыва ставала свайго, але найгорш iз скаромнiнай было. Так i перабiвалiся з прогаладзi ў посьнiцу.

У добрых людзей адна, а ў Макатунiхi, бывае, ажно тры гаспадынi аднэй чапялой, качаргой, памялом цi вiламi ля печы арудуюць. I калi скупога ў катлах цi мiсках не падзеляць, дрыжыць-трысецца тады ад сваркаў квола збудаваная Макатуновых хата: «Ты ўзяла маё, табе перапала замнога, ты не зарабiла, а сваiх дзяцей маiм кормiш», i гэтак бясконца. За зiмовыя-ж пазыкi адраблялi Макатунiшкi па людзях цэлае наступнае лета й восень. Замiж таго, каб перш зарабiць, а пасьля спажываць, тут наадварот: паўгады цi больш наперад за пазычанае жылi. У вёсцы й ваколiцы Макатуновых нядоля прыказачнай сталася. Здарыцца, што пытае адзiн дзядзька другога: «Ну, як жывеш?» — «Добра, адказвае запытаны, — як Макатуны, нi раўнуючы…»

Адразу ясна. Ледзь ногi валачэ, а аб зьвязваньнi тых прыказачных «куртатых канцоў» i язык мазолiць шкада.

Мо й не была-б сям'я Макатуноў аб'ектам такiх кпiнаў, калi-б ня гэны прырост.

— Гэта-ж нада во, — казала цi раз адна кабета, — каб вас пранцы, сколька папанаводзiць. Самi здыхлы за бульбiнай прападаюць, а тут яшчэ чаго. Саўсiм Бог розум адабраў, суседачка…

Кабеты ня толькi што ня скупiлiся на каляровыя эпiтэты, але аж празь меру перабольшвалi. Як у вадзiн голас, падмацоўваючы ведамай прыказкай аб сучцы й сабаку, Макатунiшыных дачок ганiлi. Такую-ж давалi волю языкам, што, паслухаўшы, падумаў-бы добры чалавек, што ўсе жанкi лiтоўскiя — прос-напраст сьвятыя: дзеткi ў iх цi ня шляхам духа сьвятога нарадзiлiся.

Аб найстарэйшай Макатунiшцы Парасцы, што з выгляду нiякаватая была, казалi, што быццам «ня ўсе дома» ў галаве ейнай. Дык, калi й аб сынку ейным прыгадвалi, то на тое «ня ўсе дома» ськiдку давалi. Калi-ж Параска, як пасьля выявiлася, узялася Сабакевiчаву трухлядзь-прапаганду разносiць, гэткi ейны занятак iзноў-жа на тое самае конта запiсалi.

Куды больш зьвягалi на сярэднюю й нiштаватую з выгляду Алену, што аж двое — хлопчыка й дзяўчынку мела. Жанкi пастанавiлi, што абодва ў Шпунтовага Лявона «цюцелька ў цюцельку ўдалiся й крошачкi пабралi». Парознаму тлумачылi Аленiну лёккадумнасьць, цi што iншае, дый, вядома, да ладу дайсьцi не маглi. Часта й бацьку вiнавацiлi. Яблык, маўляў, далёка ад дрэва не адкоцiцца.

Мяркавалi, што й наймалодшая Дуня ўтаптанай сьцежкай сваiх сёстраў пойдзе. Пастанавiлi, што якраз так, а ня йнакш будзе, дый кропку над тым паставiлi. Папрабавалi-б вы, чаго добрага, свае сумлевы адносна гэтых кабечых меркаваньняў выказаць, вас-бы найбольш руплiвыя жанкi, што з найдаўжэйшымi языкамi, у белы дзень гэт! аж за лiтоўскае балота прагналi-б. Цi льга тады дзiвiцца, што такую агульнапрынятую думку пра Дуню й Януку ў галаву ўвялi.

Надта-ж мiзэрнай з выгляду, сухой як лучына, была Дуня Макатунiшка, калi яшчэ ў пачатковую школу хадзiла. Вучнi-ж — дзецi як дзецi; ад бацькоў удома шмат дрэннага пра Макатуноў наслухалiся, — думалi, што Дуня за iх горшая. Дзяўчынку часта й без прычынаў квялiлi. Так напракудзяць, насоляць ёй, бывала, што адыйдзе на бок, вочкi кулачкамi трэ, каб сьлёзы ўтаймаваць. А заступiцца за яе не было каму. Дзяўчаткi ад сябе гоняць, гуляць зь ёй ня хочуць. Жаль i крыўда непамерная грудзi й горла душаць. Удома-ж ня лепш: вечныя звадкi, галiта. I ня гледзячы на ўсё, што даводзiлася цярпець дома й у школе, Дуня была аднэй зь перадавых вучанiцаў. Як нехта сказаў, «затуканая й загуканая», яна расла наперакор перашкодам, маўклiвая й спакойная.

Можа, i расла-б так дый пасьля й яна ахвярай каторага «сабакi» сталася-б, калi-б на паратунак той дзядзька, матчын брат, не прыйшоў. Сьвет дарогi ён ад Лiтоўцаў жыў. Невялiкi зь яго быў багацей, але канцы з канцамi неяк зьвязваў. Меў добрую працавiтую жонку й двое дзетак: старэйшага за Дуню хлопчыка й дзяўчынку — ёй аднагодку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x