Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Iншы голас падказаў,што ня рушыць яму зь месца, бо пасьля не дараваў-бы сабе за такi паступак. А што сказаў-бы аграном Падгайскi, цi Антось Дзяркач, цi навет бацька й брат? Ён-жа ўсiм абяцаў, што вытрывае й вытрымае. Дык як-жа трусом паказацца? Цi хто зь iх ведаў пра ягоныя пачуцьцi да Дунi Макатунiшкi? Дудкi, як казаў той Лявон Загорны…

Ужо зусiм на зьмярканьнi той прыклыпаў дахаты. Зiрнуўшы на сябраў твар распраменены й задаволены, Янук добра ўцямiў, што магло стацца. I баяўся. Зараз адчынiцца Дон Жуанаў рот i пачне ён расказваць пра тое, што было й чаго ня было. Знаючы Лявонаву шырокую фантазiю, нахiл да перабольшаньня дый вузкаваты запас словаў, Янук мог i за Лявона расаказаць-бы. Ён хацеў выйсьцi на вулiцу, але ўночы хадзiць цывiльным было забаронена.

— Ну й што, пагуляў? — спытаў Лявона й адразу прыкусiў язык.

— Эх, брацец, каб ты ведаў, што за дзяўчына!

— Ну ладна, ашчадзi мяне. Уяўляю.

26

Добра спалася пад цёплай пярынай. Нiна некалi ў пасаг Паўлюку Бураку яе прынесла. Антось мяркаваў, што стары скнэра, пэўне-ж, многа з жонкай пад пярынай не ахарошваўся, бо яму не да любошчаў было, маладую жанчыну цяглавай сiлай лiчыў. Нiна пра Бурака неахвотна згадвала, але то там то гэтта ў гутарцы слоўца прыкiнецца, сказ выскачыць, быццам вясной вада спад лёду праб'ецца. Памалу зьбiраючы факты й падсумоўваючы пачутае, Антось вобраз жыцьцё Нiны з Бураком стварыў. Выглядала, што жыцьцё iз старым скнэрам было абсалютна нязноснае, пра нейкае каханьне ўжо не гаворачы.

Кагадзе Антось зь Нiнай шлюб узяў. Збоку, роўна дыхаючы, спала жонка. Солад сну пасьля буйнага вычарпаньня. Ведаў ў сваiм жыцьцi Антось цi адну жанчыну. Галярэя характараў, нораваў, фiзычных прывабнасьцёў. дзевак навокал хапала. Чужнiкi пазабiралi дзяцюкоў у войска, а бедныя дзяўчаты гарэлi й тлелi нязбытымi марамi. У гушчы дзявочага лесу, якi Антось пазнаў, на першым месцы паставiў-бы Нiну. Цi ня страчанае надрабiцць намагалася… У пасьцелi гэта была зусiм ня тая жанчына, якую ведаю ўдзень. Аддавалася поўнасьцю, бязь нiякае рэзэрвы. Гэта надзвычайна прыгожая, сьцiплая, чароўная жанчына ўночы замянялася ў нешта iншае, непамяркоўнае, дзе забывацца трэба было пра ўсялякiя межы й рацыянальнасьць. Як мага старалася дагадзiць Антосю, камбiнавала час спалучэньня плоцi так, каб асягнуць максiмум эротычнае экстазы.

— Нiначка, дарагая, ты цi нi занадта! — шаптаў Антось мiж цалункаў.

— Антоська, саколiк мой, любiш мяне?

Голас пяшчотны, задыханы.

— Чаму-ж не… Можа й люблю…

Нiнiны зубы ўпiлiся ў шыю. Гуляючы, кусаюць.

— Гэй, ты ня кусайся!

У цемры гучны плясь. Растрывожаны, з адценьнем прагi, Нiнiн голас:

— Ну ня бiся ты, мой саколiк. Як гэта ты ня хочаш прызнацца, што любiш мяне? Прызнаваўся, ато ўкушу!

— Ня люблю.

— Што-о-о? Я-ж цябе! За такi абман буду караць аж да ранiцы. Ты ведаеш як?

— Ну як?

— Замянюся ў тую грэцкую цi якую там багiню, — ты чуў пра яе? — якая iз сваiх любоўнiкаў жывыя сокi выцягвала. Так i зь цябе я ўсё выцягну.

— Ай-я-я, ай-я-я! Нiначка, навошта гэта? У нас-жа цэлае жыцьцё наперадзе. Я-ж ужо з табой кажную ноч, бо таго басяка на Гараватцы ня пiльную. Знаiш…

— Усёроўна, Антоська, усёроўна. Я цябе люблю сягоньня, буду любiць i заўтра. Але-ж сягоньня — гэта цяперака, гэта ўжо ёсьцiка, а заўтра — хто ведаiць… Кумекаеш?

— Кумекаю. Любi мяне.

— А ты мяне?

— I я цябе…

Салодкiя ночы, каб iм канца ня было. Яна ўмела поўнасьцю авалодаць табою. Ты чуеш, што п'е твае сокi самыя жывучыя — жыцьця нэктар. Абшукае цябе, знойдзе дрымотнае i, здавалася-б, неактыўнае, ды змабiлiзуе i заангажуе. А пад дотыкам рук тваiх пружынiцца ейнае, як у тыгрыцы, цела й пульсуе ў iм кожная клетка. Перазь берагi поўнiцца, плешча, вылiваецца кiпень. I здаецца, што нiчога не трацiцца. Кажны спакусны ўсплёск знаходзiць водклiк. Поўная й плённая гармонiя. Бушуе спозьненая, у свой час дасьпелая й ледзь не перасьпелая, да гэтага часу нiкiм на паядынак ня выклiканая маладосьць. Рагнеда наадварот. Тая, каторую не паланiлi й не насiлавалi, а каторая цярплiва, утаймоўваючы наплыў энэргii, чакала абяцанага дня. Прылiў, што на спакойным беразе водклiк, спачуваньне й поўнiцу знайшоў. Апагэй зьлiцьця. I яшчэ неўтаймаваная, галодная й ненасытная прагавiтасьць, сквапнасьць кажнае неспатоленае клеткi цела, што iмкнецца да суцэльнасьцi даўно жаданага сымбiёзу. I часта трывала так аж да раньнiх, на зарнiцах, салаўёў, што звонам галасоў у кустарнiках весьцiлi новы дзень. Ап'янелы хмель. А пасьля млоснае вычарпаньне, нявыразнасьць абрысаў iстотнага з уяўленым. I збоку, пад пярынай, спакойнае рытмiчнае дыханьне. У паўзмроку рыса прывабнага мiлага твару, хваля пышных, мяккiх валасоў на шыбiне вакна перад золакам. Напоўненая чарка, да адказу выпiтая. Фiзычны спакой, падзяка заплодненае краскi. Пчолка, нэктарам абцяжаная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.