Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта былi ночы, пра якiя Антось, чалавек наскрозь практычны i, як пра яго казалi, вельмi зубасты, ня мог раўнадушна думаць. Яны, гэныя ночы, нанiзаныя на пацеркi памяцi, маячылi дзесь у буйных хвалях вялiкага, паглынутага каханьнем прылiву. Iх нельга былiо згадваць бяз дрыготнай млоснасьцi ў сэрцы. I няспынна йшлi наступныя. Такiя самыя, зь вялiкiм абяцаным спаўненьнем, поўнае камплетнасьцi. Два арганiзмаы як мага каардынавалiся, адзiн дапаўняў другi, адзiн угадваў iншы, бег яму насустрач. Час апазнаньня, абмацваньня, разьведкi, абнюхваньня мiнуў. На дарозе стаялi вехi. I па iх, ужо поўнасьцю сьведама йшлося далей. I адчуваў Антось, што «тыгрыца» ягоная ўзводзiла яго на нейкiя й нязьведаныя яшчэ вышынi, бо, выглядала, далекавата было ей яшчэ да спатоленьня сваей прагнасьцi. I прыходзiлi ў Антосеву галаву дваякiя думкi. Першая: сьцьверджаньне вялiкага шчасьця. I задавальненьне з таго, што сталася ўсё амаль прыпадкова. Хто ведае, як павяло-б, у якi бок пайшло-б жыцьцё, калi-б не ваенныя падзеi. Нiне Бурачысе прыглядаўся ён i раней, навет сьвiстаў на яе, сустракаючы. Але ня будзь тэй Гальготы, трывала-б у цярпеньнi й марнавалася-б Нiна пры старым скнэры, што гледзячы на ейныя рукi, думаў пра серп, а спасьцярогшы ейны стан, думаў пра мяхi бульбы на яе плячох.

I другая думка: сядзеў ён, Антось, колькi на Гараватцы, таго злодзея падпiльноўваючы, або валачыўся па нача, разьнюхваючы як да Бронхэра падпаўсьцi. А ў гэты час ягоная дарагая Нiна сама ў пасьцелi. Нарэшце выкапаў нару, забясьпечыўся. Цяпер ён кажную ноч зь ёю. Нiна сталася для яго найлепшай, найбольше шчодрай узнагародаю. На яе грудзях забываўся пра вайну, пра мiнулыя й цяперашнiя нягоды, успыхаў поўным i плённым гарэньнем. I дальбог, часамi здавалася навет чалавеку, што гэта ўсё крышку занадта добра, навет мо нейкi трык лёсу, штосьцi нярэальнае. Але хапiла адно прыгарнуцца да яе й зьнiкалi найменшыя сумлевы. Так. Гэта ўсё праўдзiвае. I яно адбываецца ня ў нейкiх апавяданьнях цi раманах, яно вось тут i яно цяпер. Адно часамi дакараў сябе Антось, што спакуса, выклiкаючая яго кажную ноч на паядынак, замiнала думаць пра тое галоўнае, што абавязкова мае прыйсьцi.

Ведаючы Лявона Шпунта, Антось зусiм ня сумляваўся, што стары лiс i валацуга недзе плянуе па начах, камбiнуе як да яго, Антося, падпаўзьцi. I шкада, што нi солтыс Паўлоўскi, нi хто iншы не злавiў яго ў бацькоў. Былi-ж ночы, калi радасна сустракаў некага Шпунтоў сабака. Каго-ж, апроч Лявона? I чакаў Антось нямiнучае сустрэчы, тае, што была наканавана. I разважаў пра пазыцыi Лявонаву й сваю. Iнiцыятыва належала да Шпунта. I выбар часу, i сiла ўдзельнiкаў, - усё было ў Шпунтовых руках. Адно было ведама, — месца паядынку. I цяпер, пасьля чароднага вычарпаньня, — было ўжо позна, дзесьцi паьля поўначы, — прыгадаў Антось, змагаючыся з дрымотай, пра сваю зброю. Апусьцiў руку й гэтта-ж ля ложка на падлозе намацаў кужэльную торбу. А ў ёй быў нож i наган. Нож, — кавалак адточанага мёртвага зялеза. Без Антося ён няпрыдатны. Адно як схопiць яго Антосева рука ды кiне спрактыкаваным рухам, тады нож становiцца сьмерцяноснай зброяй. Даўно нож бачыў кроў. Цi давядзецца яму ўпiцца ў Лявонаву мякаць? Гэтым разам не паўторыцца тое, што лясьнiчоўцы. Забавы мiнулi.

Дзiву даешся, што за недарэчная вайна, — думаў Антось. Гэткай ня толькi раней ня было, але чалавек такой навет уявiць ня мог. «Галоўная каманда Вэрмахту паведамляе» — пачыналася ваенная хронiка ў друку. Дзесьцi на фроньце дужалiся дзьве магутныя сiлы. Як там ня было-б жаўнеру, ён выконываў загад, спанатрыў дзе хаваецца працiўнiк ды страляў. Проста — ты яго або ён цябе. А тут, ззаду? Ворага ня бачыш, адно пра яго мяркуеш. Пакуль агледзiшся, ён да цябе, як злодзей, падпаўзе, накiнецца. Нялёгка. Адны бандыты гаспадараць у лясох, iншыя ў гарадох. Абое рабое. Iхная над табой улада, адных ноччу, другiх днём. От i будзь мудрым, баранiся безабаронны. Гэта не вайна, а нейкая сячкарня, ненажэрная пачвара. Узяць хаця-б тую Залатуху. За што спалiлi вёску й людзей? Чым тыя цiхiя й працавiтыя сяляне, што любiлi прыроду й Бога, саграшылi перад аднымi цi другiмi? Няўжо-ж Залатуха гэта прыклад таго, што наканавана ў будучынi, што нiяк не абмiне краiны й людзей? Жах. Азьвярэў чалавек, розуму пазбыўся, страцiў усялякую меру й прапорцыю.

Вайна, пэўне-ж, да гэтага часу свае законы мела. На гэтай, цi не праклятай Богам, зямлi меч i полымя ўядалiся ў людзей i iхны набытак ад няпамятных часоў. Няма чаго маралiзаваць. Сiла панавала. Спытайся вунь хаця-б дзеда Якуба. Нялёгка было прыгоннаму, цёмнаму, зганьбаванаму народу брацца за косы, вiлы ды нешматлiкiя стрэльбы супраць суцэльнае маскоўскае навалы, што затапiла бацькаўшчыну. Але й тады людзi, вiдаць, ведалi дзе вораг i як мага рыхтавалiся да нямiнучых бiтваў. Было вiдаць каго бiць. I галоўнае: мелi свайго правадыра, каторы плянаваў, арганiзаваў, каардынаваў сiлы. Былi апаразы й перамогi. Ведалiся ворагаў i прыяцеляў, сваiх i чужых. Калi йшлi мужыкi ў бой, дык iшлi дружна, плячо ў плячо, сьцяною, ня тое, што цяпер.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.