Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неяк у панядзелак, выходзячы са школы, наўмысна затрымалася ля Янука й сказала, як быццам iхная дыскусiя пра Беларусаў i Палякаў вось адно скончылася:

— А ты знаеш, Беларус, я ўчора за Вiльняй у вёсцы была. Ты казаў, што па вёсках Беларусы жывуць. Гэта няпраўда. Усе там Палякi й гавораць папольску. Толькi як на быдла крычаць, дык тады кажуць: — Ку-у-у-у-уды ты пайшла, каб ты згарэла!

Яна зарагатала. Януку здалося, што хацела ўпiкнуць яго.

— Дык цi-ж ты ня бачыш, дурачка ты, якая беларуская мова прыгожая, калi яе навет карова й iншае быдла разумее? А цi ты чула, як у тэй вёсцы людзi мiж сабой гавораць?

Дзяўчына зачырванелася, хмыкнула й пабегла. Пэўне-ж, не бяз прычыны, неўзабаве адкрыла Януковага сябру Загорнага. Той-жа, як заўсёды, падкi да дзяўчат, пачаў выхваляцца перад Януком. I аднойчы, падчас такога выхваленьня, кажа:

— Не магу толькi зразумець, чаму яна цэлы час пра цябе распытваецца, як-бы ты невядома якой цацай быў.

— Можа таму, што я ёй нос падцёр? — сказаў Янук уважна выслухаўшы сябру.

— Як то падцёр? У вас што было?

— Нi знаю, цi што, цi нiчога? Яна страшна ўвагу любiць, вялiкай прыгажунькай-цацанькай сябе лiчыць.

— Яна вельмi прыгожая, — адказаў Лявон, разважаючы як-бы пасмакаваць тае красы.

— Нiхай сабе. Ты знаеш, раз мяне ў калiдоры прыперла й кажа, чаму я на яе заўсёды пазiраю ў клясе, а так надта холадна й здалёк трымаюся, iгнарую яе, хоць i вiдаць, што гэта ўсё з намаганьнямi. Проста ледзь не сказала што чаму я, як iншыя хлапцы, ня бегаю за ёй. Яна прывыкла каб за ёю бегалi.

— Ну а ты што?

— А я проста з мосту кажу: не магу й ня буду. Чаму? — пытаецца. Таму, кажу, што ты Полька. Каб ты бачыў, як яна ўзгарэлася, пакрыўдзiлася i ўцякла. I з тэй пары цябе падлабуньвае.

— Дудкi, браце, — кпiў Лявон. — I што за розьнiца, Полька цi Беларуска? Закасай аднэй цi другой спаднiцу дык пабачыш, што розьнiцы нiякай няма.

— Цьфу на цябе! — узлаваўся Янук. — Табе толька, мусiць, спаднiца ў галаве. Як табе ня грэх, у бардак паплёўся! I натрапiў на цацу. А тая: «каханенькi мой, я так задаволеная, бо так даўно Паляка ня мела». Ну а ты-ж ужо там, вiдаць, самым запраўдным пшэкам прытварыўся! Як табе ня сорам! I каб было за што? Ты, я бачу, лёгка сваю нацыянальнасьць за спаднiцу прадаў-бы.

— Слухай, iдзi ў манахi, як хочаш. I пэўне-ж, я малады, дык мяне спаднiцы й цiкавяць. I пры чым тут нацыянальнасьць? Я трымаюся таго, што Скараход сказаў: усiх дзевак не перабярэш, але старацца трэба. Га-га-га!

— От-жа знайшоўся Дон Жуан. Мацi недзе дома трывожыцца, як там мой бедненькi сынок у Вiльнi, цi даволi яму есьцi, цi чаго яму не бракуе, напэўна Бога просiць у царкве, каб памог. А сын што вырабляе? Знаеш, Лявон…

— Слухай, кажу табе, што дудкi, ды ўсё. У цябе гэта, мусiць, зайздрасьць гаворыць, калi я ў дзяўчат посьпехi маю…

— Давай, ведаеш што, лепш перастанем. Знайшоў чым хвалiцца. Скажаш яшчэ, што табе дзеўкi праходу нi даюць.

— А можа й нi даюць…

Седзячы й разважаючы, Янук прыгадаў, што гутарка такiм чынам зайшла ў тупiк. I як-бы не рацыяналiзаваў свае паступкi, як-бы не апраўдываў iх, а факт быў фактам, што ягоны сябра Лявон недзе пэўне трымае цяпер у вабдымках прыгожую Янiну Рандуўну, насалоджваецца ейнымi вусенкамi, а вялiкi цнотка Янук Бахмач сам на бальконе, чытае ад дзяўчыны лiст i трывожыцца, каб да яе не дабраўся Аблiзаная Авечка. Для Дунi захоўвае сваю чысьцiню, баiцца саграшыць, з прычыны нацыянальнасьцi адкiнуў Янiну. «Iж, якi ты, браце, гэрой! — пачаў Янук у думках прамаўляць да сябе самога. — Глянь, вунь усе маладыя гуляюць, насалоджваюцца жыцьцём. Хто зь iх цяперака, вайной, глядзiць на якую мараль цi баiцца якога граху? Яны выкарыстоўваюць час, бо, ведаеш, вайна. А гады-ж лятуць. Ну добра, добра! Можа ты й задаволены сваей чысьцiнёй, бо ты-ж разам зь Лявонам у бардак не хадзiў. Але падумай, хлопча, — я табе раю: запраўды добра падумай, — што, калi твая цацанька-васiлёчак Дуня ў вабдымках Вайцяхоўскага? Га? Што, калi яна яму аддасца? Ты-ж яе пакiнуў, а яна-ж — дзяўчына крывi гарачай, ведаеш зь якой сям'i. I што, калi Вайцяхоўскi задумае яе сiлай узяць?»

Гэткая апошняя праўдападобнасьць поўнiла хлопца жахам. Дуня ня пiсала, цi яна сама настаўнiчае, цi зь кiм iншым. А можа ў тайнiцы трымае? Ну й калi, прыкладна, Аблiзаная Авечка сiлай захоча яе ўзяць, то тады што? Можа? Але. Зусiм лёгка. Дзе-ж Дуня ад яго абаронiцца? Праўда, некалi ад Лявона Шпунта ў лесе абаранiлася, ну але той проста напаў на яе. А гэты прыкiнецца хiтранькiм i лiсьлiвым, як лiсiца, подступам спрабуе. Тады як?

Як не намагаўся ўспакоiць сябе Янук, у галаву паўзьлi самыя найбрыдчэйшыя думкi. Пачаў уяўляць савю даражэнькую Дуню, свой мiлы васiлёк у вабдымках Аблiзанай Авечкi. Як на загад, малаточкi прысьпяшылi тэмпа ў скронях, млявасьць распаўзлася па целе, бездапаможна сьцiснулiся кулакi. Можа лепш плюнуць на гэту ўсю гiмназiю, сесьцi на цягнiк i назад, да Дунi… Што мне з тае навукi, калi магу яе нейкай брыдзе страцiць? Я во тутака пiльнуюся, дзевак ад сябе навет з думак адганяю, а яна там, хто ведае…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x