Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ох, якi ты неасьцярожны! — крыўдным голасам усклiкнула Янiна. Яна стаяла задыханая, румяная, прыгожая. Таксама, вiдаць, бегла.

— Прабач, я ненаўмысна, — зачырванеўся Янук. У напаўзмрочным калiдоры, — вайной не хапала электрычных лямпачак, — ён разглядаў зусiм зблiзку, проста ўпрытык стоячы, дзяўчыну, якой так даўно любаваўся з адлегласьцi. Румяны тварык, ледзь прыадчыненыя ружовыя вусны, сiняя, з воўны вязаная, шапачка на галаве, шэры, добрай якасьцi цёплы свэтар, а карыя вочы зь нейкiм капрызам разглядалi юнака. Дзяўчына цёрла нос.

— Прабач. Я моцна стукнуў цябе? — нясьмела спытаў Янук. — Я ненанўмысна.

— Нiчога, — сказала Янiна i ўсьмiхнулася. — Я бегла ў клясу, нечага забылася.

Янук гаварыў пабеларуску, а Рандуўна папольску. Ён ужо меў пакiнуць яе, калi тая раптам спытала:

— Скажы ты мне, хлопча, чаго ты так часта свае вялiкiя сiнiя вочы ўтаропiш у мяне так, што, здаецца, гэтымi вачмi хацеў-бы мяне зьесьцi?

Паблажлiвы тон, капрызна скрыўленыя вусны. Янук уськiпеў.

— А што-ж, на цябе паглядзець нельга, цаца такая?! Усе хлопцы на дзяўчат глядзяць, — адказаў шорстка.

Цяпер адно ўсьведамiў, што ад дзяўчыны нясло лёганькiм, ледзь прыметным запахам пэрфумаў. Ейная блiзасьць, — яна не зрабiла найменшага намаганьня, каб хоць на крок адыйсьцiся, — бянтэжыла хлопца. Быццам сьведамая свайго чару на Янука, карымi, — здаецца, цi ня зьдзеквалiся яны? — вачмi пiльна й цiкава ўглядалася ў Бахмача. Гэтак, здавалася хлопцу, магла зводзiць мужчыну цi адна какетка, сьведамая сваей прыгажосьцi, пра якiх чытаў у ваповесьцях.

— Паглядзець i што? Ацанiць? — спытала.

— Можа, — адказаў Янук. Ён адыйшоўся на крок назад, але Янiна, як на дзiва, зноў прыблiзiлася да яго.

— Ну i якую цану даў ты мне?

Гэтага юнак зусiм не чакаў. Ён бянтэжыўся. Дзяўчынiна блiзкасьць кружыла галаву, не дазваляла ясна думаць.

— Ты… прыгожая, — адказаў.

— Ага, бачыш, — усьмiхнулася Янiна, — усё-ж ты шчыры хлопец. Значыцца, я прыгожая, кажаш…

Яна грацыйна павярнулася, прыперлася плячмi да сьцяны й задаволеная, пазiрала на юнака.

— А калi я прыгожая, калi табе падабаюся, дык чаму ты мяне iгнаруеш, заўсёды так холадна да мяне адносiшся? Я-ж цэлы час бачу, што вачмi мяне зьеў-бы…

Янукова сэрца прыскорыла тэмпа. Яна стаяла ўпрытык, сваiм сьпеўным альтам гаварыла пра тое, на што яму нязручна было адказваць. Нарадзiлася думка, што вось тут, у пустым калiдоры, прыгарнуць-бы яе моцна ды паспрабаваць солад ейных вуснаў. Што-б яна зрабiла? Цi прыльгнула-б да яго, цi адштурхнула? Ясна, — гэта Янук усьведамiў ужо куды раней, — гарадзкiя дзяўчаты былi сьмялейшыя, не такiя сьцiплыя, як вясковыя, каля якiх дагэтуль ацiраўся. А гэта вось цнотка можа яшчэ iншых апярэдзiла.

— Многа хлопцаў на цябе паглядае, за табой бегае, — адказаў.

Дзяўчына ўсьмiнулася спакусьлiвай, задаволенай усьмешкай.

— Так табе здаецца? А ты?

— Я не магу. Ня зводзь.

Але Янiна не здавалася.

— Не магу, цi не хачу? Як то так? Чаму?

Янук спасьцярог, што ўпiкнуў дзявочы эгаiзм. Калi Янiне ўсе хлопцы данiну складалi, калi ёй здавалася, што магла адно галавой кiўнуць, пальцам паварушыць i кажны за ёй пабяжыць, дык як-жа так, што вось нейкi новы «мужык», прыгожы паглядам. што паводзiнамi дэманстраваў сваю беларускую годнасьць, мог яе iгнараваць? Недзе ўнутры тачыў яе чарвячок уквеленай самалюбнасьцi. Iншых магла адштурхоўваць з высока паднятай, сьведамай сваей прыгажосьцi, гордай галавой, а гэты вось, хоць i вачмi яе зьядаў, як казала, трымаўся воддаль.

— Бо ты…, - зацяўся Янук.

— Бо я што?

— Ты… Полька, — ужо сьмела адказаў Янук.

Яму здалося, што дзяўчыне забрала мову. Як-бы хто яе пчалiным джалам джгнуў, яна страпянулася, адскочыла ад Янука на крок, а ў карых вачох зьявiлася пакрыўджаная няўцямнасьць. Такое, мусiць, ды ў такой сытуацыi чула ўпяршыню.

— Ты што… Я знаю, я бачу, што дэманструеш сваю беларускасьць. Але…, але якi-ж ты хам!

На гэтым паядынак i скончыўся. Рандуўна рыўком, ужо не азiраючыся, кiнулася ў клясу, а Янук, зiрнуўшы на ейны зграбненькi зад ды нiбы майстрам адточаныя ножкi ў цёплых рудых боцiках, быццам цяпер усьведамiўшы якую крыўду мог ёй зрабiць, пастаяў нерашуча колькi часiнаў ды, прыгадаўшы Лявона, хутка выйшаў.

Ад гэнага часу Янiна Рандуўна, здавалася Януку, куды пахаладнела ў вадносiнах да яго. Ды ўсё-ж не магла юнака камплетна iгнараваць. Гэтак, цi раз на лекцыi лавiла на сабе Янукоў позiрк. А раз зусiм сьмела падыйшла да яго й пачала спрачацца пра беларускасьць. Вельмi была зьдзiўленая, слухаючы Януковы довады, што Вiльня й яе ваколiцы былi й ёсьць беларускiмi, што хаця ў самым горадзе ёсжьць шмат наплыўшага. — Янук падкрэсьлiў гэтае слова, элемэнту, як Палякаў, дык ваколiцы Вiльнi ў бальшынi Беларусамi заселеныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x