Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дарагая мая Дунечка, — шаптаў.

Некаторыя, што ехалi цi йшлi гасьцiнцам, пазiралi, як на абочыне, не зважаючы на нiкога, зьлiлася ў доўгiм цалунку маладая пара.

— А гэтым во як прыпёрла. Iш вы, нястыднiкi.

Голас з дарогi. Янук ня чуў як упаў зь ягонай рукi вузялок iзь сьвянцонкай. I Дунiн кошычак iзь сьвянцоным спакойна чакаў у траве. Хрыстос уваскрос! Нараджаецца жыцьцё, пераможана сьмерць. Два юныя сэрцы, знайшоўшы супольнае шчасьце ў каханьнi, перакрочыўшы можа апошнi парог да суцэльнага зьлiцьця, паскораным тэмпам iмкнулiся паяднацца ля слабодзкага гасьцiнцу.

Вярнуўшыся дахаты, iзь зьзяючым тварам, Янук ня мог вытлумачыць бацьку галоўнай прычыны, чаму забрудзiў вышываны ручнiк i пабiў некаторыя сьвянцоныя яйкi. Калi на другi дзень Вялiкадня Янук сказаў бацьку пра намер жанiцца з Дуняй, Пракоп Бахмач задумаўся.

— Сынок, калi ты ўжо на свой хлеб пойдзiш, дык рабi як хочаш.

У цудоўны травеньскi дзень вясельле адбылося ў прасторнай хаце Нiны й Антося Дзеркачоў. Сьцiплае, але шумнае. Галоўна дзякуючы Антосю Дзеркачу й аграному Падгайскаму, хапiла для сваiх i гасьцей, пераважна Макатунiшынай i Бахмачовай раднi, прысмакаў i напiткаў за вясельнымi сталамi. Прыехаў зь Вiльнi, за дружку, i Лявон Загорны. Вянчалiся ў Слабадзе. Янук наняў музыкаў i хату ў Тодара Кмiты, каб патанцавала моладзь.

I адбылося ўсё як найлепш, iз традыцыйнымi вясельнымi цырымонiямi, караваем i прынагоднымi песьнямi народнымi. Адно разгуляўшыся, разыходзiцца не хацелася на зьмярканьнi.

Ваеннае права.

Пачалося для Янука новае жыцьцё. Цяпер у цягнiку, па дарозе ў Менск, на вялiкае ўсенароднае веча, Янук думкамi вяртаўся да сьцежак i дарожак, што прывялi яго да супольнага з Дуняй шчасьця й турбаваўся пра будучыню. Неўзабаве прыйдзе вялiкая перамена, што дасьць яму й Дунi iснаваньне на ўзьмежжы жыцьця й сьмерцi.

38

У гэную ранiцу, калi пасьля доўгiх пастояў у Маладэчане й Красным, цягнiк нарэшце дапоўз да разбуранай сталiцы, горад паказаўся яму зусiм iншым чым калiсьцi, пасьля выхаду зь зялёнае вязьнiцы зiмой. Напiнаючы свае сiлы на руiнах, шчодрая вясна прыбрала горад зеленьню й кветкамi. Ужо на станцыi Янук i Антось, дэлегаты ад Гацкае воласьцi на кнагрэс, адразу трапiлi ў апякунчыя рукi людзей, перважна моладзi, што займалiся доглядам дэлегатаў. Iх накiравалi ў сталоўку Беларускае Самапомачы, дзе за невялiкую цану маглi купiць скромнае сьнеданьне, а хто ня меў грошы дык мог пасьнедаць i задарма. Янук i Антось iз смакам зьелi па некалькi бульбяных аладак. Як няцяжка па смаку дагадацца было, аладкi пяклiся на iльняным алеi, бо «шпэку», на якi наляталi акупанты, у сталоўцы ня было.

Павесялеўшы, на поўныя жываты, два прадстаўнiкi Гацкае воласьцi зьявiлiся нарэшце перад гарадзкiм тэатрам, у якiм меўся адбыцца той кангрэс. Паседжаньнi мелiся распачацца каля восьмай, але ўжо каля тэатру роiлася ад людзей як калiсьцi, прыгадваў Янук, летам ля сука вiшнi, на якiм пчала-матка села. Тэатр, прыбраны сьпераду нацыянальнымi сьцягамi й пагоняй, разьмясьцiўся ў сквэрыку, што тануў у зеленi.

— Ты, Янук, iдзi ў чаргу й зарэгiстрыруйся пры ўваходзе, а на мяне нi глядзi. Я маю работу. Я цябе знайду.

I з такiмi словамi, — Янук не пасьпеў навет роту адчынiць, — Антось зручна ўглыбiўся ў натоўп пры дзьвярох i неўзабаве зьнiк. Янук пачаў разглядацца. Гэтта-ж на правы бок, ля аграмаднага куста бэзу, перад фасадам тэатру, спасьцярог, — не, ня мог сваiм вачам верыць, — Янку Сароку. У Вiленскай Гiмназii хлапец вучыўся зь iм у ваднэй клясе. Вiльнянiн Сарока жыў на другi бок Кальварыйскай вулiцы, пасуседзтву зь Януком i Загорным. Бываў Янук у яго хаце, сустракаў гасьцiнных бацькоў. Бацька працаваў недзе ў гарбарнi, а Янка быў адзiнокiм сынком у сям'i. Жылося яму нядрэнна. Праныра, ён i дзяўчат меў, i грошы, бальшыню вiленскiх спэкулянтаў знаў, часам i гарэлачку, нямецкi шнапс, пацягваў. Хлапец з выгляду нiштаваты, войстры на язык, заўсёды з прамянiстай усьмешкай, ён належаў да тых, каторых у горадзе называлi «цванякамi», або прайдохамi. Праўда, веруючыя й патрыятычныя, асьвечаныя бацькi выхавалi ў яго пашану да чалавека й любоў да бацькаўшчыны Беларусi. Усё-ж Янук трымаўся ад яго ад яго воддаль. Магчыма, што характарамi ня зыходзiлiся. I нiяк Бахмач ня мог уявiць Сароку там, дзе яго цяпер пабачыў ды ў такiм выглядзе: перад фронтам будынку гарадзкога тэатру ў Менску, у чорным мундзiры, з пагоняй на пiлётцы й перавешанай праз правае плячо стрэльбай. Гэта ўжо занадта. Зьбянтэжаны такой зьявай, Янук спачатку ня ведаў як захавацца. Сарока яго яшчэ ня бачыў, але Бахмач спасьцярог, што воддаль пры высокай рабiне стаяў i другi, такi-ж, у чорным юнак, iз стрэльбай на правым плячы. А гэта што? Выпадала падысйьцi, тым больш, што й Сарока ўжо яго пабачыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x